вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскайвобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на З ад г. Бабруйск, 135 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Такары. 701 ж., 220 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗЗЕ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскайвобл., на беразе Асіповіцкага вадасх. Цэнтр сельсавета. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Асіповічы, 140 км ад Магілёва. 783 ж., 279 двароў (1996). Рыбгас «Свіслач», лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРЭ́Ц,
рака ў Горацкім р-не Магілёўскайвобл., правы прыток р. Быстрая (бас. Дняпра). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 71 км² Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Зайцава. Цячэ па паўд. схілах Смаленскага ўзв. і па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. На рацэ вадасх.Дняпрэц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАДУ́НЬ,
рака ў Бранскай вобл. Расіі і Хоцімскім р-не Магілёўскайвобл. Беларусі, левы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўж. 23 км, у межах Беларусі 12 км. Пл. вадазбору 148 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Семірычы Бранскай вобл. На рацэ плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛІ́ЎЕ,
вёска ў Чавускім р-не Магілёўскайвобл., на аўтадарозе Чавусы — в. Будзіна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на Пн ад г. Чавусы, 53 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Чавусы, 54 ж., 30 двароў (1997). Аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НАЎКА,
вёска ў Бортнікаўскім с/с Бабруйскага р-на Магілёўскайвобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПдУ ад Бабруйска, 130 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Савічы. 395 ж., 177 двароў (1997). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БЧАНКА,
рака ў Чэрыкаўскім р-не і на мяжы са Слаўгарадскім р-нам Магілёўскайвобл., правы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 122 км². Пачынаецца на зах. ускраіне в. Дубраўка Чэрыкаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,8 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Ш,
рака ў Бялыніцкім р-не Магілёўскайвобл., правы прыток р. Друць (бас.р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 234 км². Пачынаецца на ўсх. ускраіне в. Падкрэжнік. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асн. прыток — р. Ліпаўка (злева). Рэчышча каналізаванае на працягу 2,4 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗ-КАРНІЛО́ВІЧ (Міхаіл Восіпавіч) (10.10.1796, Магілёўская губ. — 19.1.1862),
бел. гісторык, краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф і статыстык. Ген.-маёр рас. арміі. Брат дзекабрыста А.В.Карніловіча. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). Удзельнік вайны з Турцыяй 1828—29. У 1831—47 кіраваў тапаграфічнай экспедыцыяй у Мінскай, Наўгародскай, Валынскай, Віцебскай, Магілёўскайгуб. і Беластоцкай вобласці. З 1852 у адстаўцы. Вывучаў гіст. дакументы ў дзярж., манастырскіх, прыватных архівах. Аўтар прац па гісторыі Беларусі, якую абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскайгуб., астатнія бел. землі называў Літвой. Апісваў помнікі дойлідства, археалогіі і этнаграфіі, побыт бел. сялян.
Тв.:
Витебская губерния. СПб., 1852;
Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений, к ней же относящихся. СПб., 1855 (репр. изд. Мн., 1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШЧА́НКА Васіль Максімавіч, бел. гравёр па дрэве канца 17 — 1-й пал. 18 ст.; прадстаўнік Магілёўскай школы гравюры. Сын М.Я.Вашчанкі. Працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні (1694—1730). Большасць твораў звязана з кніжнай графікай. Выканаў ксілаграфіі: загалоўныя лісты ў кнігах «Дыёптра» (1698); «Неба новае» І.Галятоўскага, «Перла мнагацэннае» К.Т.Стаўравецкага (абодва 1699), «Кніга жыцій святых» Дз.Растоўскага (1702, загаловачны ліст з відам на Магілёў); лісты «Іаан Дамаскін», «Нараджэнне Хрыста» для «Асмагласніка» І.Дамаскіна (1730), антымінсы 1694, 1708 («Палажэнне ў труну Хрыста») і 1723 (з Богаяўленскага манастыра ў Полацку). Яго гравюры вылучаюцца па-майстэрску пабудаванай кампазіцыяй, сялянскім тыпажам, дасканаласцю пластычнага малюнка, выразнасцю контурнай лініі.
Літ.:
Шчакаціхін М. Васіль Вашчанка — магілёўскі гравёр канца XVII — пач. XVIII ст.Мн., 1925;