апрацоўка і аналіз рэнтгенаўскіх відарысаў электроннымі і вылічальнымі спосабамі; метад рэнтгеналогіі. Здапамогай вымярэння адлегласцей, вуглоў, плоскасцей, велічынь відарысаў павышаецца якасць дыягностыкі і павялічваецца распазнавальнасць паталаг. структур. Дае магчымасць раней распазнаваць паталаг. ўтварэнні, перадклінічныя праявы захворванняў, таксама атрымліваць відарысы з палепшанымі прасторава-частотнымі і градацыйнымі характарыстыкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́ЦЫЯ (ад лац. locatio размяшчэнне, размеркаванне),
вызначэнне лакатарам месцазнаходжання і інш. характарыстык аб’ектаў. Заснавана на аналізе адбітых аб’ектам сігналаў — гукавых або эл.-магн. хваль, якія генерыруе лакатар (актыўная Л., пры якой выкарыстоўваюцца імпульсныя і неперарыўныя сігналы), і хваль, якія стварае сам аб’ект (пасіўная Л.).
У залежнасці ад фіз. прыроды сігналаў адрозніваюць Л. гукавую (для назірання за аб’ектамі, што знаходзяцца на зямлі, у паветры і пад вадой; гл.Гідралакацыя), аптычную лакацыю, радыёлакацыю. Пры гукавой Л. ў імпульсным рэжыме адлегласць да аб’екта вызначаецца па часе спазнення адбітага рэхасігналу, пры неперарыўным рэжыме — па рознасці частот пасланага і адбітага частотна-мадуляваных сігналаў. Пасіўная Л. аб’ектаў, якія ствараюць шум, ажыццяўляецца здапамогай вузканакіраваных прыёмнікаў гуку або здапамогай карэляцыйных метадаў прыёму. На гукавых і ультрагукавых частотах працуюць гідралакатары, шумапеленгатары і рэхалоты. Уласцівасці Л. маюць многія жывёлы: яны здольныя вызначаць становішча любога аб’екта адносна сябе або сваё становішча ў прасторы (гл.Біялакацыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПО́НАЧНАЕ ЗЛУЧЭ́ННЕ,
злучэнне вала і надзетай на яго дэталі (зубчастага кола, шківа, муфты і інш.) здапамогай шпонкі. Бываюць з зацяжнымі шпонкамі (пасаджаныя з нацягам), што перадаюць акружныя і восевыя намаганні, і з незацяжнымі шпонкамі (са свабоднай пасадкай), якія перадаюць толькі акружныя намаганні.
Шпоначнае злучэнне: а — з прызматычнай шпонкай; б — з сегментнай шпонкай; 1 — шпонка; 2 — ступіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМІРА́ННЕ РАДЫЁСІГНА́ЛУ, федынг,
змяншэнне інтэнсіўнасці радыёсігналу ў пункце яго прыёму. Абумоўлена зменамі эл. уласцівасцей атмасферы, а таксама інтэрферэнцыяй радыёхваль, што прыйшлі ў пункт прыёму па розных напрамках (гл.Інтэрферэнцыя хваль, Распаўсюджванне радыёхваль). З.р. прадухіляюць здапамогайаўтам. рэгуліроўкі ўзмацнення, прыёму на некалькі разнесеных антэн і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНЕТАСТА́ТЫКА (ад грэч. kinētos які рухаецца + статыка),
раздзел механікі, у якім разглядаюцца спосабы рашэння дынамічных задач здапамогайаналіт. або графічных метадаў статыкі. У аснову К. пакладзены Д’Аламбера прынцып. Метады К. знаходзяць выкарыстанне пры рашэнні шэрагу дынамічных задач, пераважна ў дынаміцы машын і механізмаў (гл.Кінетастатыка механізмаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЦІ́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына для вырабу кручаных ніцей (у т. л. пражы), нітак, корду, шпагату і інш.Асн. рабочы орган — верацяно, здапамогай якога скручваюцца ніці. Перад работай на К. м. ніці перамотваюць на матальнай машыне (для павелічэння аб’ёму пакоўкі) і трасцяць. Выкарыстоўваецца ў тэкст. вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́КАВЫЯ МЕ́ТАДЫў матэматыцы,
метады набліжанага рашэння матэм. задач, якія зводзяцца да выканання канечнай колькасці элементарных аперацый над лікамі. Вылічэнні выконваюцца ўручную ці здапамогайвылічальных машын. Распрацоўка новых Л.м. і выкарыстанне іх у ЭВМ прывялі да ўзнікнення вылічальнай матэматыкі. Гл. таксама Набліжанае вылічэнне, Набліжаныя формулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНАТЭРАПІ́Я (ад механа... + тэрапія),
метад лячэння хворых лакалізаванымі і дазаванымі фіз. практыкаваннямі на спец. апаратах; састаўная частка лячэбнай фізічнай культуры. Распрацавана швед. урачом Г.Цандэрам (1857). Выкарыстоўваецца пры недастатковай рухомасці суставаў, рэабілітацыі пасля пераломаў і інш.Здапамогай апаратаў можна павялічваць ці змяншаць нагрузкі на суставы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВА́Я ПРАЕ́КЦЫЯ,
утварэнне на экране відарыса аб’екта, змешчанага на шляху светлавых прамянёў. Асн. спосабы атрымання С.п.: ценявая праекцыя (непразрысты ці паўпразрысты аб’ект размяшчаецца паміж крыніцай святла і экранам), здапамогайпраекцыйных апаратаў, камеры-абскуры і інш. С.п. — аснова кінатэхнікі, выкарыстоўваецца таксама ў рэнтгенаскапіі, мікрафільмаванні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАНКАВА́ННЕ,
спосаб вегетатыўнага размнажэння раслін здапамогайчаранка. Выкарыстоўваюць у пладаводстве, дэкар. садаводстве, лесаводстве і інш. Сцябловымі чаранкамі размнажаюць парэчкі, агрэст, таполю, вярбу, чубушнік; каранёвымі чаранкамі — маліну, некат. сарты вішні, слівы; лісцевымі чаранкамі — бягонію, расходнік, узумбарскую фіялку. Працэс утварэння каранёў пры Ч. многіх раслін стымулююць рэгулятарамі росту.