пабудова нацыянальнага права, якая заключаецца ў раздзяленні адзіных па прызначэнні ў грамадстве ўнутрана ўзгодненых норм на пэўныя часткі — галіны права, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на ін-ты права. Напр., галіна цывільнага права падзяляецца на ін-ты права ўласнасці, абавязацельнае права, аўтарскае права і сумежныя правы, спадчыннае права і інш. Дакладна распрацаваная С.п. — неабходная аснова для эфектыўнай работы па сістэматызацыі заканадаўства, павышэнні прававой культуры. С.п. розных краін могуць адрознівацца пэўнымі асаблівасцямі, абумоўленымі гіст. ўмовамі, нац. традыцыямі, узроўнем развіцця прававой культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПАГРА́ФІЯ ВАЕ́ННАЯ,
галінатапаграфіі, якая выкарыстоўваецца ў ваен. справе для атрымання інфармацыі аб мясцовасці ў інтарэсах баявой дзейнасці войск. Уключае: распрацоўку тэорыі і практыкі тапографа-геадэзічнага забеспячэння баявых дзеянняў, у т. л. арганізацыі і методыкі тапагр. падрыхтоўкі войск: вывучэнне тапагр. карт, аэраздымкаў і інш. дакументаў пра мясцовасць і іх выкарыстанне для кіравання войскамі; распрацоўку спосабаў і сродкаў разведкі мясцовасці, арыентавання і вымярэнняў пры падрыхтоўцы да баявых дзеянняў; складанне баявых графічных дакументаў і інш. Т.в. грунтуецца на дасягненнях геадэзіі, картаграфіі і асновах ваен. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎЛА́ЙГаліна Валянцінаўна (н. 22.9.1946, Мінск),
бел. этнамузыколаг. Дачка В.П.Таўлая. Канд. мастацтвазнаўства (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). У 1965—73 выкладала ў муз. школах Мінска. З 1985 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Бел.АН. З 1996 у Рас. ін-це гісторыі мастацтваў. Даследуе праблемы функцыянавання, стылістыкі, этнагр. кантэксту, муз. тыпалогіі, мелагеаграфіі бел. песеннага фальклору. Аўтар манаграфіі «Беларускае купалле. Абрад, песні» (1986), муз. раздзелаў у тамах серыі «Беларуская народная творчасць»: «Сямейна-бытавыя песні» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Сацыяльна-бытавыя песні» (1987), «Радзіны: Абрад, песні» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМАЦЭЎТЫ́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галінамедыцынскай прамысловасці, прадпрыемствы якой вырабляюць лекавыя сродкі. Асн. прадукцыя — сінт. і фітахім. прэпараты, медыкаменты з расл. сыравіны, вітаміны, ферменты і каферменты мед. прызначэння, антыбіётыкі, кровазаменнікі, гатовыя лекі. Найб. развітая ў ЗША, Японіі, ФРГ, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Швейцарыі.
На Беларусі ў 1996 створаны дзярж. канцэрн па вытв-сці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіял. прадукцыі («Белбіяфарм»), які ўзначальвае работу прадпрыемстваў Ф.п. і мікрабіял. прам-сці. Фармацэўтычную прадукцыю вырабляюць: акц.т-ва «Белмедпрэпараты», Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Гродзенскі з-д медпрэпаратаў, прадпрыемства «Экзон» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫВІ́ЛЬНАЕ ПРАЦЭСУА́ЛЬНАЕ ПРА́ВА,
галіна права, якая рэгулюе парадак судаводства па цывільных справах і выкананне суд. рашэнняў. У цывільным працэсе дзейнічаюць тыя ж суб’екты, што і ў цывільным праве. Разглядаюцца справы па спрэчках, што ўзнікаюць з цывільных, сямейных, прац. праваадносін, адм.-прававых спраў асаблівай вытворчасці і інш. Нормы Ц.п.п. фарміруюць мэты, задачы, правы і абавязкі суда пры ажыццяўленні правасуддзя па цывільных справах, вызначаюць падведамнасць і падсуднасць спрэчак, прававое становішча ўдзельнікаў цывільнага працэсу, рэгламентуюць ход суд. разбору і інш.Асн. прававы акт Ц.п.п. на Беларусі — Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМЕТАЛУ́РГІЯ,
галіна металургічнай навукі і тэхнікі, якая звязана з прамысл. спосабамі атрымання металаў і сплаваў з дапамогай эл. току. У Э. выкарыстоўваюцца электратэрмічныя працэсы для здабывання металаў з руд і канцэнтратаў, вытв-сці і рафінавання чорных і каляровых металаў (сплаваў) на іх аснове (гл.Электратэрмія) і электрахімічныя працэсы для атрымання чорных і каляровых металаў на аснове электролізу водных раствораў і расплаўленых асяроддзяў (гл.Электрахімія). Набыла пашырэнне спецэлектраметалургія, у т. л. рафінуючы пераплаў (металургічны працэс для павышэння якасці сталей і інш. сплаваў, якія атрымліваюць у звычайных плавільных агрэгатах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШКО́ЛЬНАЯ ПЕДАГО́ГІКА,
галіна педагогікі, якая вывучае заканамернасці развіцця, выхавання і элементарных формаў навучання дзяцей дашкольнага ўзросту. Цесна звязана з практыкай выхавання дзяцей, а таксама з гісторыяй педагогікі, агульнай педагогікай, дзіцячай псіхалогіяй, узроставай анатоміяй і фізіялогіяй, педыятрыяй, эстэтыкай, этыкай, методыкамі дашкольнага выхавання. Асноўныя задачы Д.п.: улік асаблівасцей псіхічнага развіцця дзіцяці ў працэсе выхавання і навучання, распрацоўка зместу, формаў і метадаў работы з дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту, адукацыі дашкольнікаў, распрацоўка зместу фіз., інтэлектуальна-пазнаваўчага, маральнага, працоўнага, эстэт. выхавання, пошук аптымальных метадаў арг-цыі работы дашкольных устаноў, формаў работы з бацькамі, вывучэнне і кіраванне рознабаковай дзейнасцю дашкольнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛГЕБРАІ́ЧНАЯ ТАПАЛО́ГІЯ,
галінатапалогіі, якая вывучае ўласцівасці аб’ектаў і іх узаемных адлюстраванняў, што не мяняюцца пры неперарыўных дэфармацыях (гаматопіях). З кожнай тапалагічнай прасторай звязваецца паслядоўнасць алг. аб’ектаў Hn(x) (груп гамалогій); кожнаму неперарыўнаму адлюстраванню f:X → Y тапалагічных прастораў адпавядае набор гамамарфізмаў 𝑓n:Hn(X) → Hn(Y). Пры гэтым тапалагічная задача пераўтвараецца ў адпаведную алг. задачу. Калі сродкі алгебры дазваляюць рашыць такую задачу, то адваротным шляхам атрымліваюцца пэўныя меркаванні аб зыходнай тапалагічнай праблеме. У алгебраічнай тапалогіі звычайна разглядаюцца складаныя алг. аб’екты, напр., комплексы (мнагаграннікі, паліэдры), мнагастайнасці (замкнёныя, адкрытыя, гладкія, аналітычныя і інш.).
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1991). У 1948 скончыла студыю пры т-ры імя Я.Коласа, у якім і працавала. З 1959 у т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных і драм. роляў: Маланка («Машэка» В.Вольскага), Ягадка («Амністыя» М.Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Зуйчыха («Страсці па Аўдзею» І.Бутрамеева), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага), Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага). Дзярж. прэмія Беларусі 1989 (за ролі ў радыёспектаклях «Хамуціус» паводле А.Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫМІНА́ЛЬНАЕ ПРА́ВА,
1) галіна права, юрыд. нормы якой вызначаюць злачынствы і каральнасць за іх учыненне. К.п. Рэспублікі Беларусь мае на мэце ахову асобы, яе жыцця і здароўя, правоў і свабод, дзярж. і грамадскіх інтарэсаў, уласнасці, прыроднага асяроддзя, канстытуцыйнага ладу, устаноўленага правапарадку ад злачынных замахаў. Садзейнічае папярэджанню злачынстваў і выхаванню грамадзян у духу выканання законаў дзяржавы. Асн. прынцыпамі сучаснага бел. К.п. з’яўляюцца: законнасць, гуманізм, роўнасць грамадзян перад крымін. законам, асабістая адказнасць, няўхільнасць пакарання, прынцып справядлівасці і прынцып віны. Гал. крыніца К.п. — крымінальны закон.
2) Юрыд. навука, якая вывучае злачынствы і пакаранне ў юрыд., сац. і гіст. аспектах.