(International Council for Bird Preservation), міжнародная асацыяцыя нацыянальных арніталагічных і прыродаахоўных арганізацый. Засн. ў 1922 (з 1993 Bird Libe International). Дамагаецца захавання біял. разнастайнасці і ўстойлівага карыстання прыроднымі рэсурсамі шляхам аховы птушак і іх месцапражыванняў, а таксама адукацыі насельніцтва. Мае партнёраў і прадстаўнікоў больш чым у 100 краінах. Афіц. стратэгія і праграмы М.с.а.п. абмяркоўваюцца кожныя 4 гады на сусв. і рэгіянальных канферэнцыях. Кіруючы орган — Сусв. савет, каардынацыйны — сакратарыят. Самая аўтарытэтная ў свеце арг-цыя папытаннях статуса птушак сусв. фауны і пагрозы іх існаванню. М.с.а.п. супрацоўнічае з рэсп. т-вам «Ахова птушак Беларусі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРА́ЛЬНЫЯ ВО́ДЫ,
горад у Стаўрапольскім краі Расіі, цэнтр Мінералаводскага р-на, за 170 км на ПдУ ад Стаўрапаля. Размешчаны ў Перадкаўказзі, на паўд.-ўсх. ускраіне Стаўрапольскага ўзв., у даліне р. Кума. Засн. ў 1878 у сувязі з буд-вам Растова-Уладзікаўказскай чыгункі як пас. Султанаўскі. З 1920 горад. Нас. 75,1 тыс.ж. (1996). Трансп. вузел. Чыг. станцыя (электрыфікаваныя чыгункі на курорты Пяцігорск, Есентукі, Кіславодск, Жалезнаводск). Аэрапорт, які абслугоўвае курорты Каўказскіх Мінеральных Вод. Прадпрыемствы па абслугоўванні чыг. транспарту, грамадз. авіяцыі, быт. абслугоўванні насельніцтва. Харч.прам-сць (маслазавод, з-д па вытв-сці жэлаціну, спіртзавод, мясакамбінат); вытв-сцьбуд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСКІНЖПРАЕ́КТ»,
дзяржаўны праектны інстытут. Засн. ў 1974 у Мінску. Асн. кірункі дзейнасці: выкананне праектна-вышукальных работ на буд-ва, рэканструкцыю, пашырэнне і рамонт інж. сетак і збудаванняў гар. інфраструктуры; аўтарскі нагляд за буд-вам аб’ектаў; вядзенне дзяжурнага аператыўнага плана інж. сетак горада; распрацоўка інж. раздзелаў генплана, праектаў планіроўкі, комплексных схем развіцця рэгіёна; праектаванне аб’ектаў водаправода, каналізацыі і энергазабеспячэння, дарог і збудаванняў транспарту, водазабеспячэння і ачысткі; рэкамендацыі па размяшчэнні новых, пашырэнні і рэканструкцыі дзеючых прадпрыемстваў, аб’ектаў і збудаванняў; распрацоўка дакументацыі; кантроль за рэалізацыяй генплана Мінска і прыгараднай зоны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́ФЫ НАРО́ДАЎ СВЕ́ТУ», «Мифы народов мира», галіновае энцыклапедычнае выданне; адна з першых у сусв.навук. практыцы спроб зводнага сістэматызаванага выкладу міфатворчасці народаў свету. Выдадзена ў 1980—82 у 2 тамах у Маскве выд-вам «Савецкая Энцыклапедыя» (2-е выд. 1987—88). Прынцып пабудовы — алфавітны. Уключае больш за 12,2 тыс. артыкулаў, прысвечаных міфалогіям розных народаў і рэгіёнаў, у т. л. абагульняльныя артыкулы пра міфалогію пэўнай краіны або рэгіёна, пра тыпы міфаў, міфалагічныя вобразы і сюжэты, асобныя навук. тэорыі, кірункі і школы ў вывучэнні міфалогіі. Выданне багата ілюстравана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́ТРАНЫ БЕРАГАВЫ́ КАНА́Л, Берагавы канал,
сістэма каналізаваных водных шляхоў уздоўж узбярэжжа Мексіканскага заліва і Атлантычнага ак. ў ЗША. Прызначаны для скарачэння адлегласці дастаўкі грузаў (у параўнанні з марскімі кабатажнымі перавозкамі) і злучэння вусцяў рэк, якія ўпадаюць у Атлантычны ак. і Мексіканскі заліў (Місісіпі, Бразас, Сабін, Тамбігбі, Савана і інш.) у адзіную трансп. сістэму. Агульная даўж. 4 тыс.км. Складзены з 2 участкаў, якія размежаваны п-вам Фларыда: Атл. (ад. г. Норфалк да г.Кі-Уэст; даўж. 2,1 тыс.км) і ўчастка ўздоўж Мексіканскага заліва (ад р. Сент-Маркс да г. Браўнсвіл; даўж. 1,9 тыс.км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Пётр Акіндзінавіч (1843—28.8.1894),
расійскі караблебудаўнік-самавук. З 1859 у караблебуд. майстэрні Неўскага суднабуд. з-да ў С.-Пецярбургу, дзе прайшоў шлях ад рабочага да карабельнага майстра. Кіраваў буд-вам фрэгата «Генерал-адмірал» (1873), кліпераў «Разбойнік» (1878), «Вяшчун» (1880) і інш. З 1882 гал. інжынер Франка-рус. з-да. Распрацаваў шэраг тэхнал. працэсаў: апрацоўку суднабуд. сталі, разметку і праколку адтулін у лістах, клёпку і інш.; вынайшаў кесон для рамонту падводнай часткі корпуса судна без уводу яго ў док. Аўтар праектаў браняносных караблёў.
Літ.:
Академик А.Н.Крылов: Воспоминания и очерки. М., 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НТЭР Аляксандр Васілевіч (10.10.1878, в. Старасельцы Беластоцкага ваяв., Польшча — 9.3.1958),
савецкі вучоны ў галіне энергетыкі. Акад.АНСССР (1932). Скончыў Пецярбургскі політэхн.ін-т (1912). Кіраваў буд-вам першай у Расіі электрастанцыі на торфе («Электраперадача», цяпер ДРЭС імя Р.Э.Класона), Шатурскай ДРЭС, Дняпроўскай ГЭС і інш. З 1944 нам. дырэктара Энергет. ін-та АНСССР. Даследаваў энергет. рэсурсы краіны, пытанні рацыяналізацыі энергасістэм, эксплуатацыі магутных электрастанцый і інш.
Літ.:
А.В.Винтер. М.; Л., 1950;
Маркин А.Б. А.В.Винтер // Люди русской науки. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́СМАН Васіль Семёнавіч (12.12.1905, г. Бярдзічаў, Украіна — 14.9.1964),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1929). Першая аповесць пра жыццё шахцёраў Данбаса «Глюкаўф» (1934). Аўтар гіст.-рэв. рамана «Сцяпан Кальчугін» (ч. 1—4, 1937—40), аповесці «Народ бессмяротны» (1942) і рамана «За праведную справу» (1952), прысвечаных подзвігу народа ў Вял.Айч. вайне. Выйшлі зб. апавяданняў «Шчасце» (1935), «Жыццё» (1943), «Дабро вам!» (1967) і інш.; пісаў нарысы, публіцыстыку (кн. «Сталінірад», 1943). Аповесць «Усё цячэ» (1955—63, выд. 1970, у Расіі — 1989) пра трагічныя старонкі гісторыі краіны 1930—50-х г. Раман «Жыццё і лёс» выдадзены ў Расіі ў 1988.
Літ.:
Бочаров А.Г. Василий Гроссман: Жизнь, творчество, судьба. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВАЕ́ННЫЯ СЯБРЫ́», Таварыства ваенных сяброў,
тайная арг-цыя ў Літоўскім асобным корпусе (Беластоцкая вобл.) у 1825. Узначальвалі мясц. шляхціц, б. філамат М.І.Рукевіч і афіцэры Літ. піянернага батальёна К.Г.Ігельстром і А.Л.Вягелін. Налічвала 45 членаў, падзялялася на 3 ступені. Мэтаю т-ва абвяшчаліся «вольнасць», «асвета сябе і іншых, узаемная дапамога і дабро агульнае». Паводле паліт. ідэалаў «Ваенныя сябры» блізкія да дзекабрыстаў. Верагодна, мелі кантакты з Паўн. і Паўд. т-вамі дзекабрыстаў і з Польскім патрыятычным т-вам. У снеж. 1825 беспаспяхова спрабавалі ўзняць паўстанне ў войску. Удзельнікі арыштаваны і прыгавораны да розных тэрмінаў катаргі і турэмнага зняволення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЯ́ЕЎ Юрый Аляксандравіч (9.9.1930, г. Цюмень, Расія — 24.4.1986),
рускі і ўкраінскі спявак (лірычны барытон). Нар.арт.СССР (1968). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1954). З 1955 у Свярдлоўскім і Данецкім оперных т-рах. З 1960 саліст Кіеўскага т-ра оперы і балета, з 1975 — Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Анегін, Раберт («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), граф ды Луна, Рэната («Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі). Яго канцэртны рэпертуар уключаў больш як 200 вак. твораў. Аўтар песень, у т. л. «Мне дарыла Расія», «Беражыце сяброў», «Жадаю Вам». Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1975.