горад, сталіца Нігерыі. Знаходзіцца на ПдУ краіны, на астравах і ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Адм. ц. штата Лагас. 10,3 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Буйнейшы эканам., гандл.-фін., навук. і культ.цэнтр краіны. Канцэнтруе каля палавіны прамысл. патэнцыялу краіны. Прам-сць: харчасмакавая (алейная, мукамольная, піваварная, перапрацоўка какавы), тэкст., металаапр., радыётэхнічная. Суднабуд. і суднарамонтныя верфі. 2 ун-ты. Нац. музей.
Засн. партугальцамі ў канцы 15 ст. на месцы паселішча племя йаруба-аворы. У 15—16 ст. залежны ад Беніна горад-дзяржава, якім кіраваў ваен. правадыр. У 17 ст. адзін з цэнтраў гандлю рабамі. У выніку англ. экспансіі з 1852 пад кантролем Вялікабрытаніі, у 1861 каланізаваны англічанамі. Цэнтр нац.-вызв руху. З 1914 адм. ц. пратэктарата Нігерыя, з 1960 сталіца незалежнай Нігерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА-РАШЭ́ЛЬ (La Rochelle),
горад на З Францыі. Адм. ц. дэпартамента Прыморская Шаранта і гал. горад гіст. вобласці Аніс. Каля 100 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у Біскайскім заліве. Цэнтр рыбалоўства і перапрацоўкі трапічнай драўніны. Прам-сць: рыбаперапрацоўчая, маш.-буд., нафтаперапр., хімічная. Арсенал. Арх. помнікі 14—18 ст.
У 10 ст. паселішча пад назвай Рупела. Гар. правы з 12 ст. З 16 ст. буйны порт, пункт гандлю Францыі з Амерыкай. З 1562 гал.паліт. і ваен.цэнтргугенотаў. У 1627 у саюзе з Англіяй выступіў супраць кардынала А.Ж.Рышэльё. У 1628 пасля 15-месячнай аблогі крэпасць Л.-Р. узята войскамі караля Людовіка XIII, горад пазбаўлены прывілеяў. Скасаванне ў 1685 Нанцкага эдыкта 1598, страта калоній у Канадзе і кантынентальная блакада прывялі да паступовага заняпаду порта і горада. У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТО́ЎСКАЯ ГУБЕ́РНЯ,
адм.-тэр адзінка ў Рас. імперыі ў 1797—1801. Цэнтр — г. Вільня. Утворана паводле імяннога ўказа ад 23.12.1796 шляхам аб’яднання Віленскай і Слонімскай губ. у складзе 19 паветаў: Ашмянскага, Браслаўскага, Брэсцкага, Ваўкавыскага, Віленскага, Вількамірскага, Гродзенскага, Завілейскага, Кобрынскага, Ковенскага, Лідскага, Навагрудскага, Пружанскага, Расіенскага, Слонімскага, Трокскага, Упіцкага, Цяльшэўскага, Шавельскага. Нас. ў 1797 — каля 1568,2 тыс.чал., у т. л. 1 млн. сялян, 120 тыс. шляхты. У Л.г. было 19 гарадоў, 268 мястэчак, 23 632 вёскі, засценкі, ваколіцы, 166 манастыроў, 634 царквы і касцёлы. Найб.дзярж. ўладанне — Слонімская эканомія (1724 двары, 3321 рэвізская душа), з 1798 у пажыццёвым трыманні графа М.Е.Мнішкі. Цэнтр. адміністрацыя — вярх.літ. праўленне на чале з ген.-губернатарам (намеснікам). Указам Аляксандра I ад 21.9.1801 Л.г. зноў падзелена на Віленскую і Слонімскую губ. (з 9.9.1802 Гродзенская губерня).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ІНФАРМАЦЫ́ЙНА-ДАВЕ́ДАЧНАЯ СІСТЭ́МА ПА ПРАБЛЕ́МАХ АХО́ВЫ НАВАКО́ЛЬНАГА АСЯРО́ДДЗЯ, Інфатэра. Арганізавана ў 1972 у сістэме Міжнароднай праграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) як глабальная сетка абмену аператыўнай інфармацыяй аб стане навакольнага асяроддзя, пошуку і выяўленні крыніц тэхн. і інш. інфармацыі па навакольным асяроддзі. Забяспечвае інфармацыяй пра атмасферу, клімат, хім. рэчывы, энергет. рэсурсы, чысціню вады, землекарыстанне, адходы вытв-сці, прыродаахоўнае заканадаўства і інш. Кіраванне сістэмай ажыццяўляецца ЮНЕП (штаб-кватэра ў Найробі, Кенія). У складзе сістэмы каардынацыйнае бюро пры штаб-кватэры і міжнар. сетка нац. цэнтраў (178 нац. цэнтраў, 11 цэнтраў рэгіянальнай службы і 34 спец. цэнтры рэгіянальных крыніц). Крыніцы інфармацыі размешчаны ў мін-вах і цэнтрах дакументацыі, НДІ, ун-тах, няўрадавых і грамадскіх арг-цыях, агенцтвах ААН, ЮНЕСКА і прыватных агенцтвах. На Беларусі цэнтр дзейнічае з 1982. У 1993 створаны Бел. рэгіянальны цэнтр супрацоўніцтва Інфатэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ МЕДЫЦЫ́НЫ, Рэспубліканскі музей гісторыі медыцыны Беларусі. Засн. ў 1990 у Мінску, адкрыты ў 1993. Збор экспанатаў пачаты Р.Р.Кручком у 1950-я г.Пл. экспазіцыі 120 м², каля 31,4 тыс. экспанатаў (1999). У музеі прадстаўлены матэрыялы пра асн. этапы развіцця медыцыны на Беларусі са стараж. часоў да пач. 20 ст., станаўленне мед.навук. школ, дзейнасць мед. работнікаў у Вял.Айч. вайну. Ёсць калекцыя аптэчнага посуду з археал. раскопак, фотаальбомы пра ўдзел бел. медыкаў у рус.-яп. вайне 1904—05, удзельнікаў 1-га з’езда ўрачоў Мінскай губ. ў 1908, рэдкія экзэмпляры мед. л-ры, рэчы з асабістых архіваў вучоных і практыкаў аховы здароўя, фотаздымкі выпускаў магілёўскіх цэнтр. фельч. школы (1905) і цэнтр. школы павітух (1911), земскіх урачоў, сясцёр міласэрнасці Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абшчын Чырв. Крыжа, мед. інструменты, узнагароды і інш. Выдае матэрыялы гісторыка-практычных канферэнцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́КАЎ, Кракуў (Kraków),
горад на Пд Польшчы, у верхнім цячэнні р. Вісла. Адм. ц.Малапольскага ваяводства. 745,1 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Баліцы. Важны эканам., навук. і культ.цэнтр краіны. Прам-сць: самы вял. ў краіне металургічны камбінат (Гута імя Т.Сэндзіміра), маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для нафтавай, хім., харч. прам-сці, эл.-тэхн. і радыёэлектронных вырабаў, кабелю), харч. і харчасмакавая (цукр., тытунёвая), хім. (коксахімія, фармацэўтычная, гумавая, вытв-сць соды), эл.-тэхн., буд. матэрыялаў, цэм., швейная, паліграф., мэблевая, гарбарна-абутковая, парфумерная. 15 ВНУ, у т. л. старэйшы ў Польшчы Ягелонскі універсітэт (з 1364), акадэміі горна-металургічная, мед. прыгожых мастацтваў, с.-г., фіз. выхавання, эканам., муз. і інш. Аддзяленне Польскай АН. Ягелонская б-ка. Астр. абсерваторыя Ягелонскага ун-та (з 1792). Тэатры, у т. л. Музычны, Стары, імя Ю.Славацкага. Кансерваторыя. Месца правядзення нац. і міжнар. фестываляў, маст. выставак і інш. Турыстычны цэнтр.
Паводле падання, засн. міфалагічным Кракам на месцы пасялення племя віслян. У 996 згадваецца араб. падарожнікам Ібрагімам ібн-Якубам. У 10 ст. К. — адзін з гал.эканам., паліт., ваен. і культ. цэнтраў Малапольшчы на гандл. шляху Русь—Чэхія—Зах. Еўропа. З канца 10 ст. ў складзе польск. дзяржавы. З 1000 рэзідэнцыя біскупства. Каля 1040 стаў гал. рэзідэнцыяй уладароў Польшчы і сталіцай дзяржавы; важны рэліг.цэнтр са шматлікімі касцёламі, кляштарамі і кафедральнай школай з багатай б-кай. У 11 ст. ў мясц. капітуле створана самая стараж. польская хроніка. У 1241 зруйнаваны татарамі. Гар. правы з 1257. З 1320 месца каранацыі польск. каралёў. У выніку эканам і культ. росквіту ў 14—16 ст. ператварыўся ў буйнейшы цэнтр інтэлектуальнага жыцця Польшчы. У 1364 засн. Кракаўская акадэмія. Важны цэнтр гандлю, маст. рамёстваў, кнігадрукавання (у 16 ст. існавала 9 друкарняў), архітэктуры, скульптуры, жывапісу. Значэнне К. пачало змяншацца пасля пераносу ў 1596 каралеўскай рэзідэнцыі ў Варшаву і ператварэння яе ў сталіцу дзяржавы (1611). У 1655 захоплены, абрабаваны і зруйнаваны шведамі; у 18 ст. заняпаў у выніку набегаў, пажараў, эпідэмій, выплаты кантрыбуцый. Месца абвяшчэння паўстання 1794. У 1795—1809, 1846—1918 пад уладай аўстр. Габсбургаў. У 1781—85 у К. дзейнічаў першы ў Польшчы прафес.тэатр. У 1809—15 у складзе Варшаўскага герцагства, у 1815—46 сталіца Кракаўскай рэспублікі. Тут адбылося Кракаўскае паўстанне 1846. У 2-й пал. 19 ст.цэнтркульт. і навук. жыцця (засн.АН, кансерваторыя, Акадэмія прыгожых мастацтваў). У 2-ю сусв. вайну цэнтрням.-фаш. генерал-губернатарства; адзін з буйнейшых у Польшчы цэнтраў Руху Супраціўлення. 19.1.1945 вызвалены Сав. Арміяй. У 1963—78 арцыбіскупам кракаўскім быў К.Вайтыла (цяпер рым. папа Іаан Павел II). У канцы 1970—80-х г.цэнтр шматлікіх дэманстрацый і забастовак, незалежнага культ. жыцця (па-за цэнзурай ставіліся спектаклі, арганізоўваліся выстаўкі, ствараліся прыватныя выдавецтвы, выходзілі часопісы).
Гіст. ядро К. — узгорак Вавель з комплексам пабудоў 10—17 ст. і раён Старога горада з квадратнай у плане плошчай Рынку і рэгулярнай сеткай вуліц. Захаваліся фрагменты гар. умацаванняў (канец 13—14 ст.) з надбрамнымі вежамі і барбаканам (1498—99). Сярод помнікаў: раманскі касцёл св. Анджэя (каля 1090); гатычныя касцёлы Дзевы Марыі (Марыяцкі касцёл, 1355—97; у інтэр’еры вітражы канца 14 ст., драўляны алтар, 1477—89, мастак В.Ствош, размалёўкі Я.Матэйкі, 1889—91, і інш.) і св. Крыжа (14 — пач. 16 ст., фрэскі пач. 15 ст.); гандл. рады «Сукеніцы» (1342—92, часткова перабудаваны ў стылі рэнесансу, 1555—59, арх. Дж.М.Падавана); б. будынак Ягелонскага ун-та («Калегіум Майус», 15 ст.); барочныя касцёлы св. Пятра і Паўла (1596—1619, арх. Дж.Трэвана), бернардзінцаў на Страдоме (1670—80, арх. К.Мерашэўскі), св. Ганны (1689—1703, арх. Тыльман Гамерскі) і інш. У 19—1-й пал. 20 ст. вакол кальца бульвараў (т.зв. Планты) узведзены новыя кварталы з радыяльна-кальцавой сістэмай вуліц і параднымі грамадскімі пабудовамі ў духу псеўдарэнесансу (Польская АН, 1857—64, арх. Ф.Пакутынскі), эклектыкі (Т-р імя Ю.Славацкага, 1889—93, арх. Я.Завейскі), мадэрну (Стары т-р, 1904—06, арх. Т.Стрыенскі, Ф.Манчынскі), функцыяналізму (Ягелонская б-ка, да 1939, арх. В.Кшыжаноўскі). У 2-й пал. 20 ст. ўзведзены будынкі Дома студэнтак (1964, арх. В.Брызек і інш.), Вышэйшай с.-г. школы (1963), Ін-та фізікі і матэматыкі (1965, абодва арх. С.Юшчык), гасцініца «Краковія» (1965, арх. Ю.Цэнцкевіч) і інш. У К. помнікі А.Міцкевічу (1898, скульпт. Т.Рыгер), Т.Касцюшку (1921, скульпт. Л.Марконі), Ю.Дзітлю (1937—39, скульпт. К.Дунікоўскі). Сярод музеяў: Дзярж.маст. зборы ў Вавелі, Нацыянальны, Гістарычны, Маладой Польшчы, Чартарыйскіх; маст. галерэі. Гіст.цэнтр К. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Іл.гл. таксама да арт.Гандлёвыя рады.
Літ.:
Савицкая В.И. Краков. М., 1975.
Т.Каліцкі, Н.К.Мазоўка (гісторыя).
Кракаў. Фрагмент гарадскіх умацаванняў.Кракаў. Фрагмент каралеўскага замка на Вавелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́САВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Акцябрскім р-не Гомельскай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад г.п. Акцябрскі, 168 км да Гомеля, 27 км да чыг. ст. Рабкор. 487 ж., 177 двароў (1995). З-д па вытв-сці сыру. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛІ́ШКАЎСЮ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 1944 у Гродзенскай вобл.Цэнтр — г.п.Васілішкі, з 1954 — г.п.Астрына. Падзяляўся на 12 сельсаветаў. Пл. 0,7 тыс.км², 264 нас. Пункты (1946). У 1960 тэр. раёна перададзена ў Радунскі і Шчучынскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВІ́ЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Раста. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Чавусы, 35 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Раста. 542 ж., 198 двароў (1995). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКІ́,
вёска ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., на шашы Віцебск—Вільнюс. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км на У ад г. Паставы, 208 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Навадруцк. 252 ж., 99 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.