ПЛАДАЛІ́СЦІК,
рэпрадуктыўная частка кветкі пакрытанасенных, што ўзнаўляе семязавязі (семязародкі). Адзін або некалькі П. складаюць жаночую ч. кветкі — гінецэй. Лічыцца, што П. ліставога паходжання, але гамалагічны не вегетатыўнаму, а відазмененаму лісту, які нясе мегаспарангіі з мегаспорамі (мегаспарафілу). Замкнёны П. або некалькі зрослых паміж сабой П. наз. песцікам.
т. 12, с. 400
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ШЧЫЦЫ,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пінск—Столін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдУ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Пінск, 184 км ад Брэста, 939 ж., 299 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 12, с. 426
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦЭ́НТНАЯ СТА́ЎКА,
адносная велічыня працэнтных плацяжоў, якія выплачваюцца пазычальнікам крэдытору за пэўны перыяд часу (месяц, год). Ад П.с. залежыць прыбытак крэдытора. Ва ўмовах інфляцыі П.с. павялічваецца, паколькі ўключае ў сябе цалкам або часткова чакаемы ўзровень інфляцыі. Плаваючая П.с. — стаўка, памер якой не фіксуецца на ўвесь тэрмін крэдыту.
т. 13, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ТЧЫНА,
пасёлак у Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., каля р. Ўса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПнЗ ад г. Дзяржынск, 50 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Койданава. 449 ж., 144 двары (2000). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 13, с. 131
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКШЫНО́,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на З ад г. Мсціслаў, 63 ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 191 ж., 74 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 13, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎКАВІЧЫ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Чачэрск—Буда-Кашалёва. Цэнтр сельсавета. За 13 км на ПдЗ ад г. Чачэрск, 52 км ад Гомеля, 23 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 339 ж., 127 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 13, с. 413
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЖКАВІЧЫ,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Дняпро, на аўтадарозе Магілёў—Шклоў. Цэнтр сельсавета. За 2 км на ПдУ ад горада і 4 км ад чыг. ст. Шклоў, 28 км ад Магілёва. 607 ж., 262 двары (2001). Камбінат буд. матэрыялаў і вырабаў. Бібліятэка.
т. 13, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧА́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА У Старадарожскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Пціч, за 15 км на Пн ад г. Старыя Дарогі. Пл. 0,45 км², даўж. 900 м, найб. шыр. 670 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, сярод балота. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя, забалочаныя.
т. 14, с. 451
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯ́НСКАЯ СПІРТААЧЫШЧА́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1895—1914 у мяст. Смаляны (цяпер вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл.). Мела паравыя машыны. У 1895 выдаткавана 31 тыс. пудоў жыта, 46 тыс. пудоў ячменю, 11 293 тыс. пудоў бульбы. У 1913 працавала 55 рабочых, выраблена 3 млн. градусаў спірту.
т. 15, с. 48
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦЫЯ́ЛЬНЫЯ ФУ́НКЦЫІ ў матэматыцы,
функцыі розных спец. класаў, якія не выражаюцца праз элементарныя функцыі. Прадстаўляюцца з дапамогай спец. шэрагаў або інтэгралаў. Асн. С.ф. з’яўляюцца рашэннямі лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў 2-га парадку з пераменнымі каэфіцыентамі, напр., гіпергеам., цыліндрычныя, сферычныя, шаравыя функцыі Часам да С.ф. адносяць трансцэндэнтныя функцыі.
т. 15, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)