НО́БІЛЕ (Nobile) Умберта (21.1.1885, Лаура, Італія — 30.7.1978),
італьянскі палярнік, канструктар дырыжабляў, генерал. У 1926 удзельнічаў у экспедыцыі Р.Амундсена як камандзір дырыжабля «Нарвегія» ўласнай канструкцыі. У 1928 узначаліў італьян. экспедыцыю на Паўн. полюс на дырыжаблі «Італія», які пацярпеў катастрофу каля Шпіцбергена (група ўдзельнікаў экспедыцыі выратавана сав. ледаколам «Красін», другая група прапала без вестак). У 1932—36 працаваў у СССР, потым у ЗША, у 1945 вярнуўся ў Італію.
Літ.:
Самойлович Р.Л. На спасение экспедиции Нобиле. 4 изд. Л., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕТРО́БРАЗ»
(Petróbraz),
дзяржаўная нафтагазавая і нафтахім. кампанія Бразіліі. Праводзіць геолага-разведачныя работы, здабычу, перапрацоўку і збыт нафты і газу ўнутры краіны, а таксама знешнегандлёвыя аперацыі з гэтымі таварамі. Засн. ў 1954. Мае 87 даччыных і асацыіраваных кампаній, 11 нафтаперапр. з-даў, сетку нафтаправодаў, нафтасховішчы і танкерны флот. Вядзе пошукі на нафту ў Лівіі, Конга, Індыі, Іране, Анголе і інш. Аб’ём продажу 14,8 млрд.дол.ЗША, чысты прыбытак 765 млн.дол., занята 67 тыс.чал. (канец 1980-х г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЛЕНД (Portland),
горад на ПнУЗША, у штаце Мэн. Засн. ў 1623. 62,8 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 200 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт (увоз нафты) на Пн Атлантычнага ўзбярэжжа. Міжнар. аэрапорт. База рыбалоўнага флоту. Гандл.-фін. цэнтр штата. Прам-сць: эл.-тэхн., радыёэлектронная, металаапр., суднабуд. і суднарамонтная, харч. (у т. л. перапрацоўка рыбы), гарбарна-абутковая, цэлюлозна-папяровая, вытв-сцьпрамысл. абсталявання і стралк. зброі. Ун-т. Музей Г.Лангфела, які нарадзіўся ў П.Турызм.
расійская спартсменка (фігурнае катанне на каньках). Засл. майстар спорту (1969). Скончыла Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1974, Масква). Трэнер-выкладчык. Чэмпіёнка XI, XII і XIII зімовых Алімп. гульняў (1972, г. Сапара, Японія; 1976, г. Інсбрук, Аўстрыя; 1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША) у спаборніцтвах спарт. пар. Чэмпіёнка свету і Еўропы (1969—78), СССР (1970, 1971, 1973, 1974, 1975, 1977). У 1968—72 выступала з А.Уланавым, з 1973 — з А.Зайцавым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁНАВІГАЦЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
комплекс радыётэхнічных сродкаў для рашэння задач радыёнавігацыі. Найб. пашыраныя Р.с. рознасна-дальнамерныя (гіпербалічныя; дазваляюць вызначыць каардынаты па розніцы адлегласцей ад аб’екта да 2 пар наземных радыёстанцый, якія працуюць сінхронна) і вугламерна-дальнамерныя (палярныя; каардынаты вызначаюцца па адлегласцях да 2 наземных радыёстанцый, напр., радыёмаякоў). Існуюць таксама спадарожнікавыя Р.с. (напр., сістэмы другога пакалення GPS (НАВСТАР) у ЗША і ГЛОНАСС у Расіі). У параўнанні з астр., інерцыяльнымі навігацыйнымі сістэмамі вызначаюцца высокай дакладнасцю вымярэнняў, незалежнасцю паказанняў ад метэаралагічных умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДЗЯЛЕ́ННЕ ЎЛАД,
адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму, паводле якога адзіная дзярж. ўлада падзяляецца на самастойныя і незалежныя адна ад адной заканадаўчую, выканаўчую і суд. ўлады. Прынцып Р.ў. упершыню і найб. паслядоўна ўвасоблены ў Канстытуцыі ЗША 1787, дзе тры ўлады не толькі раздзелены, але і кантралююць адна адну праз т.зв. сістэму «стрымак і процівагаў». Менш паслядоўна прынцып Р.ў. праведзены ў парламенцкіх дзяржавах, дзе парламенту належыць вяршэнства над органамі выканаўчай улады. Прынцып Р.ў. замацаваны ў арт. 6 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАМЕ́НТА (Sacramento),
горад на ЗЗША. Адм. ц. штата Каліфорнія. Засн. ў 1839 як гандл. факторыя. Рост горада звязаны з «залатой ліхаманкай» 1840-х г. Цэнтр штата з 1854. 404,2 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,6 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт на р. Сакрамента Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр паўн.ч. Каліфарнійскай даліны. Прам-сць: ракетна-касм. (вытв-сць рухавікоў), радыёэлектронная, харч. (плодакансервавая, мясная). 12 каледжаў і універсітэтаў. Музеі і галерэя мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁРФІНГ (англ. surfing слізганне па хвалях),
спаборніцтвы на скорасць, далёкасць перамяшчэння па вял. прыбойных хвалях на спец. коркавай або пенапластавай дошцы стоячы, без мацаванняў; адзін з водных відаў спорту.
Дошку робяць паводле індывідуальнага заказу, звычайна даўж. 1,8—2,3 м, масай 10—12,5 кг. Заплывы працягваюцца 15—25 мінут, фінальны — 30—45 мінут. Ацэнкі бальныя (ад 0,1 да 10). Пашыраны пераважна ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, на Гавайскіх а-вах і ў прыморскіх раёнах ЗША, Інданезіі, Кітая і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАГАНО́ВІЧ Тамара Аляксандраўна (н. 15.11.1930, в. Несутычы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
амерыканская мастачка бел. паходжання. Скончыла Калумбійскі ун-т ў Нью-Йорку (1956). З 1950 жыве ў ЗША. Асн. творы адметныя вытанчанасцю і ўнутр. спакоем. Сярод жывапісных работ: партрэты Ф.Скарыны, трыпціхі «Любоў, Вера, Надзея» і «А вясны не спыніць, не стрымаць», «Статуя Свабоды», «Чырвоны камень», «Зубры», «Ручай зімою»; графічныя творы «Чыкары», «Барсук», цыкл «Таос Пуэбла» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЙН, Стэйн (Stein) Уільям Хоўард (25.6.1911, Нью-Йорк — 2.2.1980), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АНЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Гарвардскі ун-т (1933). З 1939 у Ракфелераўскім ун-це (Нью-Йорк), з 1955 праф. біяхіміі. Навук. працы па аналіт. хіміі бялкоў і ферментаў. Распрацаваў колькасны метад вызначэння амінакіслот, заснаваны на іонаабменнай храматаграфіі, высветліў (разам з іншымі) першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з К.Анфінсенам і С.Мурам).