рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1951). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў студыю пры Ленінградскім т-ры драмы (цяпер імя А.Пушкіна, 1927). Працаваў у тэатры-студыі, з 1928 у асн. трупе т-ра. Акцёр вял.драм. сілы. Сярод роляў: Самазванец («Барыс Гадуноў» Пушкіна), Аркашка Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Сямён Катко («Ішоў салдат з фронту» В.Катаева). З 1937 здымаўся ў кіно: Паўлаў («Акадэмік Іван Паўлаў»), Мусаргскі (у аднайм. фільме), Лапін («Верныя сябры»). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1950, 1951 (двойчы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́ВІЧ (Вольга Міхайлаўна) (4.7.1903, г. Порт-Артур — 13.9.1947),
бел. рэжысёр оперы. Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—31 артыстка БДТ-2. У 1933—47 рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Удзельнічала ў стварэнні нац. рэпертуару (сааўтар лібрэта оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова). Лепшыя пастаноўкі — «Трыльбі» А.Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1941). З інш. работ: «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1934), «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні (1945), «Русалка» А.Даргамыжскага (1946).
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1956). З 1959 працуе ў Вял.драм. т-ры імя Г.А.Таўстаногава (С.-Пецярбург). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Вайніцкі, Прозараў («Дзядзя Ваня», «Тры сястры» А.Чэхава), князь Серпухаўскі («Гісторыя каня» паводле аповесці Д.Талстога «Халстамер») і інш. З 1957 здымаецца ў кіно: «Жывы труп», «Службовы раман» (Дзярж. прэмія Расіі (1979), «Асенні марафон», «Вакзал для дваіх», «Прадказанне», «За беднага гусара закіньце слоўца» (тэлевізійны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХ (Аляксей Мікалаевіч) (17.3.1857, г. Залатаноша Чаркаскай вобл., Украіна — 13.5.1946),
расійскі біяхімік. Акад.АНСССР (1929). Герой Сац. Працы (1945). Адзін з заснавальнікаў Ін-та біяхіміі АНСССР (1935, з 1944 імя Баха), дзе быў дырэктарам. У 1939—45 акад.-сакратар Аддз.хім. навук АНСССР. Навук. працы па хімізму асіміляцыі вугляроду зялёнымі раслінамі, па праблемах акісляльных працэсаў. Стварыў новыя метады даследавання ферментаў, якія ляглі ў аснову тэхн. біяхіміі (вытв-сць хлеба, піва, апрацоўка лёну і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШКІ́РСКАЯ МО́ВА,
адна з цюркскіх моў, дзярж. мова Рэспублікі Башкортастан. Пашырана таксама ў Арэнбургскай, Чэлябінскай, Самарскай, Курганскай і Свярдлоўскай абл. Расіі. Найб. блізкая да татарскай мовы, ад якой розніцца гал. чынам сістэмай зычных і лексікай. Падзяляецца на 2 дыялекты: усх. (куваканскі) і паўд. (юрмацінскі). Літ. башкірская мова сфарміравалася пасля 1917 на аснове абодвух дыялектаў. Да пач. 20 ст. башкіры карысталіся паволжскім варыянтам сярэднеазіяцкай пісьмовай мовы цюркі (агульная назва рэгіянальных літ. цюркскіх моў), а пазней літ.тат. мовай. Пісьменства да 1928 на асн.араб., з 1929 — лац., з 1939 — рус. графікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́КЕР ((Becker) Карл Генрых) (12.4.1876, Амстэрдам — 10.2.1933),
нямецкі гісторык ісламу, дзярж. дзеяч. Праф. Гейдэльбергскага, Гамбургскага, Бонскага і Берлінскага ун-таў, замежны чл.-кар.Рас.АН (1924). У 1910—33 выдаваў час. «Der Islam» («Іслам»). У 1921 і 1925—30 міністр па справах культаў у Прусіі. Заснаваў герм. Ісламскае т-ва, садзейнічаў рэформе вышэйшай школы, заснаваў першую Пед. акадэмію (1925), Германскую акадэмію паэзіі. Аўтар «Нарысаў па гісторыі Егіпта за ісламскім часам» (т. 1—2, 1902—03), «Даследаванняў ісламу» (т. 1—2, 1924—32) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т (Белпраект) Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1933 у Мінску на базе праектнай канторы Белжылбуда і Бел. філіяла Дзіпрагара РСФСР як Бел.дзярж. праектны ін-т. З 1990 арэнднае прадпрыемства. Галаўны ін-т па жыллёва-грамадз. буд-ве ў Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка тэндэрнай дакументацыі, тыпавых, эксперым. і асобных індывід. праектаў, жылых дамоў, інтэрнатаў, гасцініц, школ, дзіцячых дашкольных устаноў і праектаў забудовы; комплекснае праектаванне аб’ектаў аховы здароўя і адпачынку, спарт. Збудаванняў, н.-д. і навуч. устаноў, відовішчных, адм.-вытв. будынкаў і інш. аб’ектаў грамадз. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСКАНЯ́Н (Арус Тыгранаўна) (10.5.1899, г. Стамбул, Турцыя — 20.7.1943),
армянская актрыса. Нар.арт. Арменіі (1935). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1908 у Стамбуле. З 1910 выступала ў т-рах Баку, Тбілісі, з 1921 адна з вядучых актрыс Першага Дзярж.т-ра Арменіі ў Ерэване (цяпер Т-р імя Г.Сундукяна). Яе майстэрства адметнае сцэн. культурай, тонкай распрацоўкай дэталей, дакладнасцю сцэн. формы. Сярод роляў: Сона, Сусан («Злы дух», «Намус» А.Шырванзадэ), Антыгона (аднайм. п’еса Сафокла), лэдзі Макбет («Макбет» У.Шэкспіра), Кацярына, Кручыніна («Навальніца», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Марыя Мікалаеўна («Рускія людзі» К.Сіманава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КСЛЕР (Уладзімір Іосіфавіч) (4.3.1907, г. Жытомір, Украіна — 22.9.1966),
савецкі фізік, заснавальнік навук. школы па фізіцы і тэхніцы паскарэння зараджаных часціц. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. з 1946). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1931). З 1936 у Фіз. ін-це АНСССР, адначасова з 1949 у Аб’яднаным ін-це ядзерных праблем. Прапанаваў прынцыпы аўтафазіроўкі (1944) і кагерэнтнага паскарэння часціц (1956). Распрацаваў асновы т.зв. калектыўнага метаду паскарэння (1956—66). Кіраваў стварэннем першага сав. сінхратрона (1947) і сінхрафазатрона (1957). Аўтар манаграфіі «Паскарэнне атамных часціц» (1956). Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэмія СССР 1963.