ПІ́НСКІ ГІДРАМЕЛІЯРАЦЫ́ЙНЫ ТЭ́ХНІКУМ імя А.Я.Кляшчова. Засн. ў 1946 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Імя Кляшчова прысвоена ў 1970. Рыхтуе тэхнікаў-механікаў, тэхнікаў-будаўнікоў, тэхнікаў па дарожным будаўніцтве, гідратэхнікаў. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): меліярацыя і водная гаспадарка; механізацыя меліярац. і водагасп. работ; буд-ва дарог і трансп. аб’ектаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ ЛІЦЕ́ЙНА-МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1956 на базе арцелі «Чырвоны металіст». У 1966—75 пабудаваны 2 слясарна-зборачныя цэхі, адм.-быт. корпус. З 1995 — адкрытае акц.т-ва «Пінскі доследна-механічны завод». Асн. прадукцыя (2001): буд. металаканструкцыі, тэхнал. абсталяванне для з-даў жалезабетонных вырабаў, нестандартнае абсталяванне, водападагравальнікі, чыгуннае ліццё, помпы, разьбанарэзныя станкі, гільяцінныя нажніцы, запорная арматура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАПЛАЗМО́ЗЫ,
інфекцыйныя (інвазійныя) хваробы буйн. раг. жывёлы, коней, свіней, сабак і інш., што выклікаюцца паразітамі эрытрацытаў — піраплазмамі. Крыніца інфекцыі — кроў хворых і часткова перахварэлых жывёл. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы. Прыкметы: павышэнне т-ры, анемія, крывавая мача (гемаглабінурыя), жаўтушнасць слізістых абалонак, кровазліцці ваўнутр. органы, парушэнні сардэчна-сасудзістай і стрававальнай сістэм. Лячэнне тэрапеўтычнае. Меры прафілактыкі: выпас на незаклешчаваных пашах, апрацоўка скур акарыцыдамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕКТЭНХІ́МА (ад грэч. plectos сплецены + enchyma што напаўняе, тут: тканка) несапраўдная тканка грыбоў, утвораная спляценнем гіфаў. Гіфы складаюцца з клетак, якія дзеляцца толькі папярочнымі перагародкамі (у сапраўднай тканцы клеткі дзеляцца ва ўсіх напрамках). З П. фарміруюцца пладовыя целы і некат. вегетатыўныя ўтварэнні грыбоў (напр., склероцыі) для выжывання ў неспрыяльных умовах. У выглядзе П. таксама можа быць грыбная састаўная лішайнікаў — мікабіёнт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-ЛУІ́ (Port Louis),
горад, сталіца дзяржавы Маўрыкій, на ПнЗ в-ва Маўрыкій. Адм. ц. акругі Порт-Луі. Засн. ў 1736. 145,8 тыс.ж. (1996). Гал. порт краіны. Вузел аўтадарог. Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: нафтаперапр., хім. (з-д штучных угнаенняў), харчасмакавая (цукр., алейная, тытунёвая). Ун-т. Музеі: горада, гіст., маст. галерэя. Стараж. форт «Адэлаіда» і цытадэль. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАПАРА́ДАК,
адна з асноўных састаўных частак грамадскага парадку, якая складваецца ў выніку ажыццяўлення розных відаў сац. норм, што рэгулююць разнастайныя сферы грамадскага жыцця. Рэгламентуецца прававымі нормамі, прынятымі ва ўстаноўленым парадку ў пэўнай дзяржаве. Як пэўнае становішча рэгулюемых правам грамадскіх адносін П. характарызуецца рэальным узроўнем выканання законнасці, забеспячэння і рэалізацыі суб’ектыўных правоў, выканання юрыд. абавязкаў усімі грамадзянамі, органамі і арг-цыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРАПЛО́ДНІК (Physocarpus),
род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ваУсх. Азіі і Паўн. Амерыцы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана 8 відаў. Найб. вядомы П. каліналісты (Ph. opulifolius).
Лістападныя кусты выш. да 4 м з густой кронай. Лісце 3—5-лопасцевае. Кветкі белыя або ружовыя ў шчытках. Плод — складаная лістоўка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЛКАГАЛО́ЎНІК (Cephalanthera),
род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. 14 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 2 віды П.: даўгалісты (C. longifolia) і чырвоны (C. rubra), занесеныя ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў лясах, хмызняках.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце падоўжанае, завостранае. Суквецце — рыхлы колас. Кветкі званочкавыя з дробнымі прыкветкамі. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́ ПЕ́РШАГА ХРЫБЕ́Т.
У Зах. Паміры, у Таджыкістане, паміж рэкамі Сурхоб і Абіхінгоў (бас.р. Амудар’я). Даўж. 200 км. Выш. да 6785 м (пік Масква). Складзены гал.ч. з пясчанікаў і кангламератаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ваўсх.ч. шмат буйных ледавікоў (Сагран, Гандо і інш.). На ніжніх схілах зах.ч. хрыбта — участкі арэхавых і кляновых лясоў змяняюцца рэдкалессем, высакатраўем, высакагорнымі лугамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЦКІ Уладзімір Лаўрынавіч (9.12.1917, в. Цёплае Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 1941),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны». Друкаваўся з 1934. У 1940 Дзярж.выд-ва Беларусі прыняло да друку зб. яго вершаў, рукапіс якога страчаны ў Вял.Айч. вайну. Загінуў на фронце.
Літ.:
Аўрамчык М. Паэт і чайка: Успаміны // Дзень паэзіі-71. Мн., 1971.