МІКУ́ЛЬСКІ Сямён Пятровіч (15.9.1896, в. Ківачына Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 8.5.1964),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1929, 1934) і Генштаба (1948). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20 і сав.-фінл. 1930—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на Ленінградскім, Волхаўскім, Карэльскім, 3-м Прыбалт. і 2-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нач. штаба, нам. камандуючага арміяй і войскамі Волхаўскай аператыўнай групы, камандзір корпуса, камендант г. Гданьск. У 1946—55 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЖЫ (Morzy) Юзаф (н. 10.8.1921, в. Лопуш Падляскага ваяв., Польшча),
польскі гісторык. Д-ргіст.н. (1962). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). Да 1991 працаваў ва Ун-це імя А.Міцкевіча ў Познані, дацэнт (1968). Вывучае гісторыю ВКЛ і Расіі. Аўтар манаграфіі «Дэмаграфічны крызіс у Літве і Беларусі ў II палове XVII ст.» (1965; бел. пераклад фрагментаў у час. «Спадчына», 1992, №5), дзе на падставе шматлікіх крыніц зроблена выснова пра значнае (да 50%) скарачэнне насельніцтва ВКЛ у час войнаў 1648—67.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛАЕ́ВІЧ Аляксей Мікалаевіч (14.2.1904, в. Астроўна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 2.3.1965),
генерал-лейтэнант (1958). Скончыў Маскоўскую артыл. школу (1927), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1954). У Чырв. Арміі з жн. 1920. У Вял.Айч. вайну на Волхаўскім, Ленінградскім, Данскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: камандзір артпалка, нам.нач. артылерыі арміі, нам. камандуючага па тыле. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны, Яска-Кішынёўскай, Сілезскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. У 1945—63 у Сав. Арміі, нам.нач.Ваен. акадэміі імя Фрунзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КІЕЎ МІР (ад імя правадыра партыі міру ў Афінах Нікія),
мірны дагавор, заключаны ў 421 да н.э. паміж Афінскім марскім саюзам і Пелапанескім саюзам на чале са Спартай. Завяршыў 1-ы этап Пелапанескай вайны. Быў заключаны на 50 гадоў на ўмовах вяртання палонных і захопленых тэрыторый. Н.м. не ліквідаваў асн. прычын вайны, выклікаў незадаволенасць спартанскіх саюзнікаў і афінскай партыі вайны на чале з Алківіядам і пастаянна парушаўся. Поўнамаштабныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 415 з пачаткам афінскай экспедыцыі на Сіцылію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРКІНСАНІ́ЗМ,
сіндром, які характарызуецца спалучэннем гіпакінезіі (парушэнне рухаў), рыгіднасці і дрыжання ў спакоі. Назва ад імяангл. ўрача Дж.Паркінсана. Абумоўлены пашкоджаннем падкоркавых вузлоў галаўнога мозга (базальных ядраў, чорнага рэчыва). Асн. праява самаст. захворвання — Паркінсона хваробы. Бывае вынікам атэрасклерозу сасудаў галаўнога мозга, эпідэмічнага энцэфаліту, пухлін ц. н. с.; зрэдку ад таксічных пашкоджанняў галаўнога мозга (напр., атручэнне ртуццю, марганцам). Пры П. назіраецца зніжэнне агульнай рухальнай актыўнасці, твар хворага маскападобны, дрыжанне пераважна ў спакоі, трафічныя змены скуры, павышанае сліна- і потавыдзяленне. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТНО́ВА Зінаіда Мартынаўна (20.2.1926, С.-Пецярбург, Расія — студз. 1944),
удзельніца камсам. падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1958). З 1942 чл.к-таОбальскага камсамольска-маладзёжнага падполля. Распаўсюджвала лістоўкі, удзельнічала ў дыверсіях на цагельным з-дзе, электрастанцыі і вадакачцы чыг. ст. Обаль і інш. Разведчыца партыз. атрада імя Варашылава: пранікала ў варожыя гарнізоны і здабывала каштоўныя звесткі. У снеж. 1943 пасля выканання чарговага задання схоплена фашыстамі. На допыце застрэліла афіцэра. Закатавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ Альварэс Іванавіч (н. 27.7.1937, г. Віцебск),
бел. матэматык і педагог. Канд.фіз.-матэм.н. (1968), праф. (1991). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1961). З 1966 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АНБССР. У 1969—81 і з 1987 у Бел.дзярж.пед. ун-це імя М.Танка (з 1987 заг. кафедры). У 1981—87 дырэктар інфарм.выліч. цэнтра Мін-ва асветы Беларусі. Навук. працы па матэм. кібернетыцы, тэарэт. інфарматыцы, методыцы выкладання матэматыкі і інфарматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для школ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТЛЯКО́Ў Уладзімір Міхайлавіч (27.6.1891, г.п. Самбек Навашахцінскага гарсавета Растоўскай вобл., Расія — 12.1.1942),
расійскі авіяканструктар. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Баўмана (1922). З 1921 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це, з 1936 гал. канструктар на авіяцыйным з-дзе. Удзельнічаў у праектаванні самалётаў АНТ-2, АНТ-20 «Максім Горкі» (пад кіраўніцтвам А.М.Тупалева), кіраваў стварэннем бамбардзіроўшчыкаў ТБ-1 (АНТ-4), ТБ-3 (АНТ-6), ТБ-7 (Пе-8), Пе-2 і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К Веньямін Барысавіч (30.11.1908, г.п. Валадарск-Валынскі Жытомірскай вобл., Украіна — 21.8.1987),
расійскі скульптар. Нар.маст.СССР (1969). Правадз.чл.АМСССР (1970). Вучыўся ў маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1928—30), Ленінградскай АМ (1930—32). З 1948 выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (з 1962 праф.). У творчасці звяртаўся да вобразаў сав.паліт. дзеячаў (У.І.Леніна, М.І.Калініна, І.В.Сталіна). Дзярж. прэмія СССР 1950.