расійская віяланчэлістка. Нар.арт. Расіі (1989), нар.арт.СССР (1991). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1964), у 1967—77 выкладала ў ёй. З 1964 салістка Масканцэрта, з 1976 — Маскоўскай філармоніі. Адна з буйнейшых рас. выканальніц віяланчэльнай класікі і сучаснай музыкі. Выступае і як ансамблістка (у т. л.з С.Рыхтэрам, да 1990 з мужам А.Каганам). З 1992 праф. Вышэйшай школы музыкі ў г. Штутгарт (Германія). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1961), міжнар. конкурсаў віяланчэлістаў імя А.Дворжака (Прага, 1961), імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1962), камерных ансамбляў (Мюнхен, 1967; разамз А.Наседкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ВІТ (Davitt) Майкл (25.3.1846, Стрэйд, каля г. Белфаст, Вялікабрытанія — 31.5.1906),
дзеяч ірландскага нац.-вызв. руху. З 1865 удзельнік руху феніяў, у 1870—77 зняволены. Адмовіўшыся ад тэрарыст. тактыкі феніяў, выступаў за спалучэнне масавага руху за аграрныя пераўтварэнні з парламенцкай барацьбой за нац. вызваленне. У 1879 разамз Ч.С.Парнелам заснаваў Зямельную лігу. У 1890 парваў з лідэрамі руху за Гомруль. З 1895 чл. парламента, у 1899 у знак пратэсту супраць англабурскай вайны 1899—1902 склаў з сябе парламенцкія паўнамоцтвы. Удзельнік к-та рабочага прадстаўніцтва (засн. ў 1900, з 1906 Лейбарысцкая партыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ Станіслаў Мамертавіч (13.6.1899, б.в. Шкіндзераўка, Мінскі р-н — 17.2.1972),
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1924 саліст-цымбаліст БДТ (часта іграў у ансамблі з І.Жыновічам), з 1926 — БДТ-2. У 1933—58 (з перапынкам) артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі. Яго ігра вызначалася тэхн. майстэрствам, мяккім меладычным гукам. У 1928—58 выступаў у дуэце з Х.Шмелькіным, артыстызм, веданне імі бел.муз. фальклору далі магчымасць шырока выкарыстоўваць дуэт для афармлення муз. перадач на радыё, акампанементу вядучым спевакам. Першы збел. цымбалістаў гастраліраваў за мяжой (1927—28, Германія, Швецыя, разамз Л.Александроўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГАЙДА́К, сайдак (цюрк.),
камплект (набор) ручной кідальнай зброі коннага воіна. Выкарыстоўваўся з 5—6 ст. Атрымаў пашырэнне ў манголаў і цюрк. народаў у 10—19 ст., у некат. інш. народаў, у т. л. ў Расіі ў 13—17 ст. Складаўся злуказ налуччам, стрэлзкалчанам і тахтуя (чахол). У налучча ўстаўляўся лук, у калчан — стрэлы. Налучча прымацоўвалася разамз шабляй да пояса з левага боку, а калчан — з правага. Тахтуй, які нацягвалі ў паходзе на калчан, служыў для засцярогі стрэл ад вільгаці.
літоўскі кампазітар, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Засл. дз. маст. Літвы (1945). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1916). З 1920 выкладаў у муз. вучылішчы, з 1933 — у Каўнаскай кансерваторыі (з 1948 праф.). Адначасова з 1920 адзін з арганізатараў (разамз К.Пятраўскасам) і дырыжор Каўнаскага опернага т-ра. Адзін з пачынальнікаў літ. раманса. Сярод твораў: опера «Дачка старшыні» (1938, не завершана), кантаты, тв. для арк., камерныя і вакальныя творы, хары, песні, а таксама запісы (больш за 700) і апрацоўкі літ. і бел.нар. песень. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНУА́ Лявонцій Мікалаевіч (23.8.1856, г. Петрадварэц Ленінградскай вобл., Расія — 8.2.1928),
рускі архітэктар. Засл. дз. маст. Расіі (1927). Сын М.Л.Бенуа. Скончыў Пецярбургскую АМ (1879), выкладаў у ёй (праф.з 1892, рэктар у 1903—06 і 1911—17), у Ін-це цывільных інжынераў (1884—92, 1920—27, Пецярбург). Будаваў у Пецярбургу (Акадэмічная капэла імя М.І.Глінкі, 1885—89; корпус Рус. музея, 1914—16), Маскве, Кіеве, Варшаве, Ташкенце. Стварыў праект пераўтварэння Пецярбурга (1910—13, разамзарх. М.Перацяткавічам і інж. Ф.Янакіевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬВАЧО́Ў Мікалай Іванавіч (15.5.1922, в. Загор’е Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 18.6.1990),
бел. эпідэміёлаг. Д-рмед.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Ваенна-марскую мед. акадэмію (Ленінград, 1945). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па даследаванні эпідэміял. працэсу і распрацоўцы мерапрыемстваў для папярэджвання інфекцыйных і гнойна-запаленчых хвароб. На Беларусі арганізаваў вывучэнне эпідэміялогіі ўнутрыбальнічных інфекцый у родадапаможных і хірургічных стацыянарах.
Тв.:
Статистический метод в медицинской практике с применением микроЭВМ и персональных компьютеров. Мн., 1989 (разамз Л.І.Рымжа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЦЭ́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 1.12.1955, г. Луцк, Валынскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў БПІ (1977). З 1977 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэорыі і праектаванні схем прывада і сістэм размеркавання магутнасці паміж вядучымі мастамі і коламі шматпрывадных транспартна-цягавых машын.
Тв.:
Дифференциалы колесных машин. М., 1987 (разамз А.Ф.Андрэевым, А.Х.Лефаравым);
Энергонагруженность и надежность дифференциальных механизмов транспортнотяговых машин. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЭ́ЦА Валянцін Іванавіч (н. 5.3.1938, пас. Выпалзава Цвярской вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыў Харкаўскі маст.ін-т (1966) і да 1978 выкладаў у ім. З 1985 жыве і працуе на Беларусі. Асн. творы: жывапісныя «Зямля» (1966), «Летам» (1968), «Раніца» (1969), «Памяці Вавілава» (1988), «Бег» і «Мелодыя» (1989), «Стыхія» (1990), «Украінскі трыптых» (1991), «Місія» (1992); манум. размалёўкі «Сям’я» (1971), «Вызваленне» (1973), «Юнацтва» (1975), «Золата» (1976); графічныя «Рамантыкі» (1969), серыя «Гістарычныя асобы Беларусі» (1993—96, разамз Л.Варэца) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЕЦЫЯ́НСКІ ПАЛА́Ц ДО́ЖАЎ,
помнік італьян. архітэктуры 14—15 ст. у Венецыі. Разамз саборам, б-кай і інш. будынкамі ўтварае гал.арх. ансамбль горада. Былая рэзідэнцыя дожаў Венецыянскай рэспублікі; з канца 18 ст. — музей. Выкананы ў стылі венецыянскай готыкі (зах. корпус — 1424—42, арх. Дж. і Б.Бон), часткова перабудаваны ў канцы 15—16 ст. ў стылі рэнесансу. У зале Вялікай Рады і інш. залах — пано і карціны П.Веранезе, Я.Тынтарэта, Дж.Б.Цьепала і інш.