ЛЕВАШО́Ў (Анатоль Яўгенавіч) (8.8. 1898, г. Жаркент Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 27.12.1979),
фізік-тэарэтык, заснавальнік бел.навук. школы па гравітацыі. Д-рфіз.-матэм.н. (1960), праф. (1962). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1925). З 1962 у БДУ. Навук.працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА) і рэлятывісцкай электрадынаміцы. Развіў бескаардынатныя тэнзарныя метады і выкарыстаў іх у дынамічнай метэаралогіі, фізіцы элементарных часціц і тэтраднай фармулёўцы АТА.
Тв.:
Движение и двойственность в релятивистской электродинамике. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́КАХ (Сямён Навумавіч) (н. 1.10.1947, г. Глыбокае Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металургіі. Д-ртэхн.н. (1987). Засл. вынаходнік Беларусі (1993). Скончыў БПІ (1969). З 1974 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па тэорыі і тэхналогіі плаўкі, крышталізацыі ліцейных сплаваў, рэцыклінгу металаў.
Тв.:
Ресурсосберегающие технологии получения высококачественных чугунов для машиностроительных отливок. Мн., 1991;
Внепечная обработка высококачественных чугунов в машиностроении. Мн., 1992 (разам з М.І.Бястужавым);
Экономное легирование железоуглеродистых сплавов. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЛЯ (Еўдакія Сцяпанаўна) (15.3.1927, г. Шклоў Магілёўскай вобл. — 24.11.1976),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1975). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1951), працавала ў ім (з 1960 заг. кафедры). Навук.працы па асаблівасцях і механізме ўтварэння лек. устойлівасці ў бактэрый.
Концентрация пенициллина в крови у больных ревматизмом при введении им бициллина (разам з А.Л.Шнчук, З.С.Клевановіч) // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́СКІН ((Leskien) Аўгуст) (8.7.1840, г. Кіль, Германія — 20.9.1916),
нямецкі мовазнавец; адзін з заснавальнікаў младаграматызму. Акад. Берлінскай і Мюнхенскай АН. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1876). Вучыўся ва ун-тах Кіля, Лейпцыга, Іены, Гётынгена. Праф. ун-таў Іены (1869), Лейпцыга (1870—1916). Вывучаў фаналогію балт. і слав. моў, садзейнічаў стварэнню іх параўнальнай граматыкі. Асн.працы: «Скланенне назоўнікаў славянска-літоўскіх і германскіх моў» (1876), «Граматыка старабалгарскай мовы» (1909), «Граматыка сербахарвацкай мовы» (1914) і інш. Выдаў зборы слав. і літоўскага фальклору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́УС (Пётр Андрэевіч) (н. 15.5.1938, в. Верхняя Ланная Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі мед. стаматалагічны ін-т (1965). З 1990 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук.працы па прафілактыцы карыесу і інш. стаматалагічных захворванняў, удасканаленні стаматалагічнай дапамогі.
Тв.:
Кариес зубов. М., 1979 (разам з Я.У.Бароўскім);
Заболевания зубов и полости рта. Мн., 1998 (разам з А.А.Гараглядам, І.А.Чудаковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ННІК (Уладзімір Якаўлевіч) (н. 1.2. 1928, в. Ёдчыцы Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне іхтыяпаталогіі. Д-рвет.н. (1985), праф. (1988). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1953). З 1961 у НДІэксперым. ветэрынарыі (у 1986—94 заг. аддзела). Навук.працы па інфекцыйных і паразітарных хваробах рыб, распрацоўцы мер барацьбы і прафілактыкі, пошуку біялагічна бяспечных прэпаратаў для лячэння рыб.
Тв.:
Паразиты рыб, опасные для человека и животных. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПЕЦ (Ісай Майсеевіч) (24.8.1897, в. Плёсы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.4.1964),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н. (1939), праф. (1940). Скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1923). У 1939—41 і 1953—56 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. Навук.працы па паталогіі органаў стрававання.
Тв.:
Роль желудка в регуляции физиологических и патологических процессов в печени (эксперимент., физиол. и морфол. обоснование желудочно-печеночного синдрома). Мн., 1939;
Исследование и лечение желудочно-кишечных больных. Мн., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКАМБ, Ліпскам (Lipscomb) Уільям Нан (н. 912.1919, г. Кліўленд, штат Агайо, ЗША), амерыканскі фізіка-хімік. Чл.Нац.АН ЗША (1961). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1946). З 1946 у Мінесоцкім (з 1954 праф.), з 1959 у Гарвардскім ун-тах. Навук.працы па квантава-хім. мадэляванні пераўтварэнняў малекул у ферментатыўных працэсах, па даследаванні прыроды хім. сувязі ў боравадародах. На аснове прапанаванага ім уяўлення аб двухэлектронных трохцэнтравых сувязях распрацаваў тэорыю будовы разнастайных гідрыдаў бору, карбаранаў, гетэракарбаранаў. Нобелеўская прэмія 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБЯ́КА (Васіль Мікітавіч) (26.4.1891, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 16.6.1950),
бел. вучоны-эканаміст. Акад.АН Беларусі (1931). Д-рс.-г.н. (1931), праф. (1929). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1925). У 1928—38 заг. кафедры ў гэтай акадэміі. У 1940—46 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук.працы па пытаннях арг-цыі і планавання с.-г. вытв-сці, пасляваеннага аднаўлення нар. гаспадаркі, развіцця сыравіннай і энергет. базы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГАЎСКІ́ (Сяргей Іванавіч) (н. 29.6.1912, г. Жытомір, Украіна),
бел. вучоны ў галіне горнай справы і прамысл. экалогіі. Д-ртэхн.н., праф. (1956). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1937). З 1972 у Полацкім ун-це. Навук.працы па аэрадынаміцы вентыляцыі грамадз.прамысл. будынкаў і спецзбудаванняў, рудніковай вентыляцыі, ачыстцы прамысл. паветраных выкідаў.
Тв.:
Проветривание глубоких рудников. М., 1962;
Совершенствование разработки и вентиляции рудников. М., 1968 (у сааўт);
Совершенствование систем промышленной вентиляции. М., 1991 (разам з Г.К.Дымчуком).