Дзейнічае ў г. Ліда з 1944. Пабудаваны цэхі: у 1950—51 па вытв-сці аўсяных шматкоў «Геркулес», у 1961 — лёгкай кукурузы (з 1972 цэх насыпных канцэнтратаў), у 1967 — па вытв-сці кукурузных палачак. З 1977 вытворчае аб’яднанне «Лідахарчканцэнтратпрам». З 1997 адкрытае акц.т-ва «Лідскія харчовыя канцэнтраты». Асн. прадукцыя (1999): харч. канцэнтраты, вырабы з кукурузы, паўфабрыкаты мучных вырабаў, сухія напіткі, сушаная агародніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Пабудаваны ў 1933 у Магілёве як цагельны з-д № 8. У 1946 падзелены на цагельныя з-ды № 7 і № 8. З 1950 камбінат буд. матэрыялаў, з 1972 ВА «Магілёўбудматэрыялы», з 1991 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): цэгла керамічная (для печаў, унутр. перагародак), пліты бетонныя тратуарныя, пліты фігурныя (для зборных пакрыццяў тратуараў і садова-паркавых дарожак), плітка керамічная глазураваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ Іван Іванавіч (1884, в. Лапаравічы Мінскага р-на — люты 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. У 1941 служачы на Мінскім чыг. вузле, у пач. акупацыі Мінска стварыў з Ф.С.Кузняцовымпадп. групу на вагонарамонтным з-дзе, з мая 1942 чл., звер. сакратар Чыгуначнага падп. райкома КП(б)Бг. Мінска. 2.10.1942 арыштаваны, загінуў у фаш. засценках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д ЭНДАКРЫ́ННЫХ ПРЭПАРА́ТАЎ.
Засн. ў 1959 у Мінску. З 1970 працуе цэх па вытв-сці шпрыцаў аднаразовага карыстання з ін’екцыйнымі растворамі, з 1976 — аміячна-кампрэсарнае аддзяленне, з 1996 — аддзяленне па вытв-сці гатовых форм інсуліну. Мае 5 цэхаў. З 1977 у ВА «Мінмедпрэпараты» (АТ «Белмедпрэпараты») як вытв-сць эндакрынных прэпаратаў. Асн. прадукцыя (1999): прэпараты групы інсуліну, гепарын, андэкамін, лідаза, тэмалін, ацыдзін-пепсін, тырэаідзін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ КАМВО́ЛЬНЫ КАМБІНА́Т.
Будаўніцтва пачата ў 1951 у Мінску. З 1955 працуюць часальная і прадзільная вытв-сці, з 1956 — ткацкая, з 1959 — аддзелачная. У 1969—78 і 1989—91 рэканструяваны. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Камвольны камбінат», з 1996 — «Камволь». Асн. прадукцыя (1999): шарсцяныя і паўшарсцяныя касцюмныя, сукеначныя і дзіцячыя тканіны, пражы шарсцяныя, паўшарсцяныя і для трыкат. вырабаў. Пры камбінаце тэхн. вучылішча тэкстыльшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЭ́ (Touré) Ахмед Секу (9.1.1922, г. Фарана, Гвінея — 26.3.1984),
дзяржаўны дзеяч Гвінеі. Адзін са стваральнікаў першых афр. прафсаюзаў; з 1956 ген. сакратар Усеагульнай канфедэрацыі працоўных Чорнай Афрыкі. Чл.Дэмакр. партыі Гвінеі, з 1959 яе ген. сакратар. З 1955 мэр г. Конакры. З 1958 першы прэзідэнт незалежнай Гвінеі. Абвясціў курс на пабудову сацыялізму і супрацоўніцтва зсацыяліст. краінамі. Усталяваў жорсткі рэжым сваёй асабістай улады, праводзіў масавыя паліт. рэпрэсіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У ТАН (22.1.1909, Пантанаў, М’янма — 25.11.1974),
м’янманскі дыпламат. Вучыўся ў Янгонскім ун-це. Настаўнічаў. З 1947 дырэктар дэпартамента друку М’янмы, з 1948 — м’янманскага радыё, з 1949 сакратар мін-ва інфармацыі, з 1952 у прадстаўніцтве М’янмы ў ААН, з 1957 пастаянны прадстаўнік М’янмы ў ААН. У 1959 абраны нам.ген. сакратара ААН. Пасля гібелі ў ліст. 1961 Д.Хамаршэльда в.а. ген. сакратара ААН, у 1962—71 ген. сакратар ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ФМАН (Hoffmann) Роалд (н. 18.7.1937, г. Злочаў, Польшча),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (з 1972). Скончыў Калумбійскі ун-т (1958). Да 1965 у Гарвардскім, з 1965 у Корнелскім ун-тах (з 1968 праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы і вывучэнні механізму хім. рэакцый. Разам з Р.Б.Вудвардам выявіў заканамернасці прадказання рэакцыйнай здольнасці арган. злучэння (правіла Вудварда — Х.; 1965). Нобелеўская прэмія 1981 (з К.Фукуі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭХІНАЛІ́Т (ад грэч. echinos вожык + lithos камень),
канкрэцыя акруглай або эліпсаідальнай формы, з шыпаватай паверхняй, якая ўтворана пірамідальнымі выступамі радыяльна размешчаных крышталічных індывідаў, што зрасліся бакавымі гранямі. Складзены пераважна з кальцыту або гіпсу. Утварэнне іх звязана з пэўнымі фацыямі: вапняковістыя Э. — з адкладамі часткова адасобленых марскіх басейнаў ва ўмовах цёплага або гарачага клімату; гіпсавыя Э. — з лагуннымі адкладамі і гідраморфнымі глебамі ва ўмовах арыднага клімату.
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (з 1856), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (з 1896, чл.-кар.з 1859). З 1862 праф. Калеж дэ Франс. Навук. працы па матэм. аналізе, тэорыі груп. Аўтар падручнікаў па матэматыцы.