раздзел электратэхнікі, які ахоплівае вывучэнне і выкарыстанне эл. з’яў, што адбываюцца ў розных асяроддзях пры высокіх (больш за 1 кВ) напружаннях. Асн. праблема высокіх напружанняў тэхнікі — стварэнне для ЛЭП, эл. машын і ўстановак высакавольтнай ізаляцыі, якая забяспечвае іх надзейную працяглую работу і здольнасць вытрымліваць перанапружанні.
Займаецца таксама даследаваннем кароннага разраду і ВЧ-выпрамяненняў, якія ўзнікаюць на высакавольтных устаноўках; распрацоўкай і эксплуатацыяй электраўстановак, выпрабавальных і вымяральных прыстасаванняў і прылад высокага напружання. Самастойны раздзел высокіх напружанняў тэхнікі — электронна-іонная тэхналогія, што выкарыстоўваецца ў сістэмах газаачысткі, для афарбоўкі і інш. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ І́СНА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача (працякае праз возера), за 12 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,3 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 11 м, даўж. берагавой лініі больш за 2,5 км.
Пл. вадазбору 186 км². Схілы катлавіны выш. да 20 м, парослыя лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, на ПдУ тарфяністыя, пад хмызняком. Дно выслана глеямі, пясчаныя адклады толькі на Пн і У у літаральнай зоне. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у т. л. з воз. Звонь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЧЭ́РА,
возера ў Любанскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Арэса, за 12 км на ПдУ ад г. Любань, на плоскай забалочанай мясцовасці. Пл. 3,24 км², даўж. 2,75 км, найб.шыр. 1,55 км, найб.глыб. 1,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 7,4 км. Схілы катлавіны плоскія, затарфаваныя, на У пясчаныя дзюны выш. да 7 м. Берагі нізкія, тарфяністыя, на У пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага пясчанае. Злучана з Чабускім каналам. У выніку меліярац. работ возера абмялела і штучна папаўняецца праз магістральны канал з р. Арэса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДАВЫ́Я КО́ЛЬЦЫў раслін,
канцэнтрычныя кольцы, бачныя на папярочным зрэзе праз гадавыя слаі тканак (напр., ксілемы ў дрэвавых раслін). Памер гадавых кольцаў і суадносіны іх ранніх і позніх элементаў вызначаюць шчыльнасць і мех. ўласцівасці тканкі. Пры неспрыяльных пагодных і інш. умовах могуць утварацца несапраўдныя кольцы з больш рыхлай і цёмнай драўнінай і няроўнымі граніцамі. Па колькасці гадавых кольцаў на разрэзе каля асновы дрэва можна вызначыць яго ўзрост, а таксама клімат і інш. прыродныя з’явы мінулага (гл.Дэндракліматалогія).
Гадавыя кольцы на папярочным зрэзе ствала хвоі звычайнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗЕ́ЛЬ (ад араб. газаль),
від лірычнага верша ў народаў Сярэдняй Азіі, Б.Усходу, Індыі і Пакістана. Уключае, як правіла, не менш за 3 і не больш чым 12 двухрадкоўяў — бейтаў, звязаных манарыфмай (аа, ба, ва, га...). У апошнім бейце ўпамінаецца імя ці псеўданім аўтара верша. Газель узнікла з персідскай нар. лірычнай песні, росквіту дасягнула ў творчасці Саадзі, Хафіза, Джамі, Нізамі. З 19 ст. гэты від верша пранік у еўрап. паэзію (І.В.Гётэ, А.Фет, В.Брусаў, І.Франко). У бел. л-ры вядома «Кактэбельская газель» С.Ліхадзіеўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМЕ́ТЫ (ад грэч. gametē жонка, gametēs муж),
палавыя клеткі, рэпрадукцыйныя клеткі жывёл і раслін. Забяспечваюць перадачу спадчыннай інфармацыі ад бацькоў патомкам. Ва ўсіх шматклетачных арганізмаў спелыя гаметы (сперматазоіды і яйцаклеткі) развіваюцца ў палавых залозах — ганадах (мужч. — семянніках і жан. — яечніках). Адрозніваюцца паміж сабой марфалагічнай будовай і паходжаннем. Гаметы аднолькавай велічыні наз. ізагаметамі, неаднолькавай — анізагаметамі, большвял. — макрагаметамі, дробныя — мікрагаметамі. Гаметы маюць адзінарны (гаплоідны) набор храмасом, які фарміруецца ў працэсе гаметагенезу. Пры зліцці разнаполых гамет утвараецца зігота з дыплоідным наборам храмасом, якая дае пачатак новаму арганізму. Развіццё арганізма з неаплодненай гаметы — партэнагенез.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНО́ВЕРСКАЯ ПАРО́ДАверхавых коней.
Выведзена ў 19 ст. ў Германіі скрыжаваннем мясц. коней з чыстакроўнымі верхавымі і галштынскімі жарабцамі. Раней выкарыстоўвалі на с.-г. работах, больш лёгкіх коней — у кавалерыі; зараз (у т. л. на Беларусі) — у конным спорце і племянной рабоце.
Коні з вял., часта гарбаносай галавой, шырокай, мускулістай спінай і шыяй, шырокімі глыбокімі грудзямі і моцнымі канечнасцямі. Выш. ў карку 160—164 см. Масць — вараная, гнядая, бурая, шэрая. Вызначаюцца энергічным тэмпераментам, магутным скачком. Выкарыстоўваецца ў спаборніцтвах па пераадольванні перашкод і ў выездцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧЫ КЛЮЧ, Псекупс,
бальнеалагічны курорт у Расійскай Федэрацыі (Краснадарскі край), за 65 км ад г. Краснадар у перадгор’ях Вял. Каўказа. Узнік у канцы 19 ст. ў даліне р. Псекупс (прыток Кубані) на базе крыніц мінер. вод — тэрмальных (да 60 °C), якія выкарыстоўваюць на лячэнне хвароб органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, гінекалагічных, і з больш нізкай тэмпературай, што ідуць на лячэнне і бальнеалагічныя працэдуры пры захворваннях органаў стрававання. Санаторна-прафілактычныя ўстановы, пансіянаты, базы адпачынку.
Літ.:
Лебеденко Г.Б. Лечение на курорте Горячий ключ. Краснодар, 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕВЕ́Я (Hevea),
род раслін сям. малачайных. Больш за 10 відаў. Пашыраны ў лясах трапічнай Амерыкі. Гевею бразільскую (H. brasiliensis), якая расце ў басейне р. Амазонка (а таксама 2 інш. віды), культывуюць у вільготных тропіках як асн. крыніцу каўчуку натуральнага.
Дрэва выш. 30—40 м. Лісце трайчастаскладанае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод каробачкападобны. Насенне авальнае, буйное (да 3 см), з шчыльнай карычневай абалонкай. Млечны сок мае ў сабе каўчук, для атрымання якога дрэва падсочваюць з 10—12-гадовага ўзросту. З аднаго дрэва атрымліваюць да 7,5 кт каўчуку за год.
Засн. ў 1926 у Гомелі як трыкатажная майстэрня па вытв-сці панчошна-шкарпэткавых вырабаў. З 1930 Гомельская панчошна-трыкатажная ф-ка «8 Сакавіка», мела швейны, вязальна-трыкатажны цэхі і лабараторыю моды, выпускала шаўковую і баваўняную бялізну, джэмперы. У Вял.Айч. вайну эвакуіравана ў г. Чкалаў (цяпер Арэнбург, Расія). У 1946 адноўлена. З 1992 сучасная назва. Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі ў галіне лёгкай прам-сці. Выпускае больш за 400 найменняў прадукцыі жаночага асартыменту. У 1993 узнагароджана міжнар. прэміяй у конкурсе за якасць прадукцыі.