КІЛЬЧЭ́ЎСКІ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 17.8.1955, г. Горкі Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі і біятэхналогіі раслін. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996), д біял. н. (1994), праф. (1995). Скончыў БСГА (1977) і працуе ў ёй (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па генетыцы колькасных адзнак і гетэрозісу, узаемадзеянні генатыпу і асяроддзя, выкарыстанні метадаў біятэхналогіі ў селекцыі і насенняводстве.

Тв.:

Биометрия в генетике и селекции растений. М., 1992 (разам з А.​У.​Сміраевым, С.​П.​Мартынавым);

Экологическая селекция растений. Мн., 1997 (разам з Л.​У.​Хатылёвай).

т. 8, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІСЯЛЁЎ (Пётр Андрэевіч) (н. 2.1.1948, в. Латыгава Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біяарган. хіміі. Д хім. н. (1990). Скончыў ун-т імя М.​Лютэра (г.Гале, Германія, 1972). З 1972 у Ін-це біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі, адначасова з 1994 у Міжнар. ін-це радыеэкалогіі імя А.​Дз.​Сахарава. Навук. працы па вывучэнні прынцыпаў рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці мембраназвязаных і растваральных гемзмяшчальных бялкоў і ферментаў. Даследаваў новую разнавіднасць фосфаліпідаў з высокай стымулюючай актыўнасцю ў адносінах да монаоксігеназных ферментных сістэм, уласцівасці ізаэнзімаў цытахрому Р-450 чалавека.

т. 8, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІ́МАЎ (Барыс Канстанцінавіч) (22.8.1889, г. Казань, Расія — 13.1.1953),

расійскі хімік-арганік. Чл.-кар. АН Беларусі (1936), д хім. н., праф. (1935). Скончыў Тэхнал. ін-т у Пецярбургу (1913). З 1918 дырэктар доследнага з-да ваен.-хім. камбіната, з 1930 у Ленінградскім філіяле Ін-та торфу АН СССР, у 1935—50 у Ін-це гаручых выкапняў АН СССР. Навук. працы па хім. тэхналогіі цвёрдага паліва, у т. л. па хіміі і тэрмічным раскладанні бел. тарфоў.

Тв.:

Новые методы термической переработки торфа. Л.;

М., 1939.

Б.К.Клімаў.

т. 8, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІНЦЭ́ВІЧ (Віктар Юльянавіч) (н. 27.6.1931, в. Чаркесы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1990). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1957), з 1973 працуе ў ім (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні хвароб падстраўнікавай залозы, страўнікава-кішачнага тракту, распрацоўцы тэорыі кішачнага шва. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.

Тв.:

Острый панкреатит: Патогенез, диагностика и лечение. Мн., 1981 (у сааўт.);

Кишечный шов. Мн., 1983 (разам з А.​У.​Шотам, А.​А.​Запарожцам);

Основы теории и практики кишечного шва. Мн., 1994 (у сааўт.).

т. 8, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСІ́ЛЬНІКАЎ (Аляксей Пятровіч) (19.2.1918, в. Макачава, Карэлія — 21.7.1998),

бел. вучоны-мікрабіёлаг. Д мед. н., праф. (1967). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953), дзе і працаваў (у 1962—89 заг. кафедры). Навук. працы па мікрабіялогіі, імуналогіі, эпідэміялогіі і прафілактыцы лептаспірозаў, склеромы і сіб. язвы. Распрацаваў антрапозную тэорыю эпідэміялогіі склеромы, удасканаліў метады бактэрыял. і сералагічнай дыягностыкі клебсіялёзаў, вывучаў крыніцы лептаспірозаў на Беларусі.

Тв.:

Склерома. Мн., 1971 (разам з Н.​А.​Ізраіцель);

Озена: Этиология, иммунология, патогенез. Мн., 1974 (разам з М.​В.​Мякіннікавай, І.​А.​Крыловым).

т. 8, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСКО́ЎСКІ (Георгій Васілевіч) (н. 16.4.1934, Мінск),

бел. вучоны-анкагенетык. Д мед. н. (1973), праф. (1980). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1958). З 1963 у Ін-це генетыкі і цыталогіі, з 1996 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па генетыцы і імуналогіі рака, пратэкцыі і рэпарацыі індуцыраваных генет. і анкагенных пашкоджанняў.

Тв.:

Раковая анергия: Иммуногенетич. механизмы // Проблемы генетики. Мн., 1994;

Изучение протекции и репарации индуцированных уретаном и γ-облучением онкогенных и генетических повреждений (у сааўт.) // Дскл. Нац. АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 2.

т. 8, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАЎЦО́ВА (Гарына Іванаўна) (н. 22.1.1937, Мінск),

бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д мед. н. (1981), праф. (1987). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1960). З 1968 працуе ў ім. Навук. працы па перынатальнай паталогіі і паталогіі дзіцячага ўзросту, паталаг. анатоміі прыроджаных заган развіцця, паследу, нырак і інш.

Тв.:

Врожденные дисплазии почек. Мн., 1982 (разам з М.​Я.​Саўчанкам, С.​А.​Плісан);

Тератология человека: Руководство для врачей. 2 изд. М., 1991 (у сааўт.);

Болезни плода, новорожденного и ребенка: Справ. пособие. 2 изд. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 8, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУ́ГЛІК (Генадзь Сяргеевіч) (н. 26.1.1937, г.п. Узда Мінскай вобл.),

бел. фізік-тэарэтык. Д фізіка-матэм. н. (1976), праф. (1983). Скончыў БДУ (1959). З 1977 у БПА (з 1981 прарэктар), з 1987 дырэктар Міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы ў галіне лазернай оптыкі. Распрацаваў метад абагульненага другаснага квантавання, на базе якога створана мадэль калектыўных з’яў у оптыцы, прапанаваў квантава-статыстычную тэорыю кальцавых лазераў.

Тв.:

Коллективные модели квантового γ-генератора // Квантовая электроника и лазерная спектроскопия. Мн., 1974;

Квантово-статистическая теория кольцевых ОКГ. Мн., 1978.

А.​І.​Болсун.

т. 8, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫ́ЎЧЫК (Аляксандра Аляксандраўна) (н. 24.2.1928, Мінск),

бел. вучоны ў галіне патафізіялогіі. Д мед. н. (1973), праф. (1976). Засл. дз. н. Беларусі (1991). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1954) і працуе ў ім (у 1975—96 заг. кафедры). Навук. працы па дваістай прыродзе хваробы, канцэрагенезе, патагенезе партальнай гіпертэнзіі, дыфузных пашкоджаннях печані, метадах іх карэкцыі.

Тв.:

Портальная гипертензия. Мн., 1979;

Центральные механизмы нейрогуморальной регуляции функций в норме и патологии. Мн., 1985 (у сааўт.);

Патофизиологические аспекты опухолевого роста. Мн., 1987.

Літ.:

А.​А.​Кривчик: (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. 1998. № 2.

т. 8, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛА́К.

Анатоль Іосіфавіч (н. 5.9.1954, Мінск), бел. вучоны ў галіне электрахіміі. Д хім. н. (1990). Скончыў БДУ (1976). З 1981 у НДІ фіз.-хім. праблем пры БДУ, з 1995 нам. дырэктара Ін-та агульнай і неарган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па электрахіміі паўправаднікоў, даследаванні механізмаў функцыянавання мікрагетэрагенных паўправадніковых сістэм і паўправаднікоў з энергет. і структурнай неаднароднасцю ў фотаэлектрахім., электракаталітычных і фотахім. працэсах. Распрацаваў новыя тыпы электрахім. сенсараў, сістэм фотаэлектрахім. канверсіі сонечнага выпрамянення, а таксама рэгістрацыі і першаснай апрацоўкі інфармацыі.

Тв.:

Электрохимия полупроводниковых гетероструктур. Мн., 1986.

т. 8, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)