унутраны слой абалонкі пылковага зерня (у насенных) цімікраспоры (у споравых раслін). Складаецца з пекціну і цэлюлозы, часам бялку (у выглядзе невял. падушачак пад апертурамі). Пры прарастанні пылку з І. ўтвараецца пылковая трубка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАТАР’Е́Р (ням. Quartiermacher ад Quartier кватэра, пастой + Macher верхавод),
ваеннаслужачы, якога напярэдадні ці ў час перадыслакацыі войск высылае вайск. часць (падраздзяленне) з мэтай своечасовага абследавання намечаных раёнаў размяшчэння, выбару і размеркавання кватэр і ўчасткаў мясцовасці паміж часцямі (падраздзяленнямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТ (ад лац. cultus шанаванне),
рэлігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым рэліг. абрады. У пераносным сэнсе — празмернае ўзвелічэнне чаго-н. ці каго-н.; сляпое пакланенне каму-н. або чаму-н. Напр., культ асобы, культ рэлігійны, К. «чыстага мастацтва».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПАЎКА,
у беларусаў выдзеўбаная з ліпы ці з вольхі пасудзіна на мёд ёмістасцю да 2 вёдзер. У сырой калодзе выдзёўбвалі асяродак, павольна высушвалі яе. Распарыўшы сценкі, устаўлялі дно; на пасудзіну нацягвалі абручы. Пашырана да сярэдзіны 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́КАЦЬ,
старажытная мера (адзінка) даўжыні. Вызначаўся даўжынёй рукі ад канца сярэдняга цівял. пальца да лакцявога згіну. Л. карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. 1 Л. = 0,3044 сажня = 0,9135 аршына = 14,5 вяршка = 0,6497 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАТЭРАПІ́Я,
метад фізіятэрапіі, заснаваны на выкарыстанні ў лекавых мэтах пераменнага нізкачастотнага магнітнага поля. Мясц.ці агульнае ўздзеянне магнітным полем мае супрацьзапаленчы, абязбольваючы і спазмалітычны эфект. М. выкарыстоўваюць пры хваробах апорна-рухальнага апарата, органаў стрававання, мышцаў, перыферычнай нерв. сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАФІ́ЗЫ (ад пара... + грэч. physis узнікненне, вырастанне),
шматлікія ніткі ці адзіночныя клеткі, якія развіваюцца сярод палавых або спараносных органаў у некат. бурых водарасцей, большасці базідыяльных і сумчатых грыбоў, а таксама імхоў. Ахоўваюць гэтыя органы ад мех. пашкоджанняў і высыхання.