працэс, які вядзе да ўтварэння ў арганізмаў з рознымі спадчыннымі кампанентамі (хімер, гібрыдаў) участкаў са змененым парадкам гэтых кампанентаў (гл.Інверсія). Змена прыкмет бактэрыі (утварэння таксінаў, актыўнасці некат. ферментаў і інш.) пры пашкоджанні бактэрыяфагамназ. фагавай К. Характэрна для сальманел, стафілакокаў, стрэптакокаў, мікабактэрый і інш.Гал. адрозненні фагавай К. ад знешне падобнай да яетрансдукцыі: высокая частата (да 100% клетак, пашкоджаных фагам, могуць набыць новую адзнаку) і аднаўленне зыходнага знешняга віду бактэрыі пры страце канверсаванага фага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЛІН Сяргей Якаўлевіч (н. 18.5.1952, г. Гомель),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай оптыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і прадказаў на яе аснове шэраг новых эфектаў: групоўку і антыгрупоўку розначастотных фатонаў, «замарожванне» спантаннага распаду ў фатонных крышталях, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў і інш.
Тв.:
Квантовая оптика: Поля и их детектирование. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАЙВ (Clive) Роберт (29.9.1725, маёнтак Стайч, каля г. Сток-он-Трэнт, Вялікабрытанія — 22.11.1774),
дзеяч англ. каланіяльнай адміністрацыі ў Індыі. Генерал. На чале войск англ. Ост-Індскай кампаніі ў бітве каля Плесі (1757) разбіў войскі наваба Бенгаліі і заваяваў яе. У 1757—60 і 1765—67 англ. губернатар Бенгаліі. Увёў т.зв. дваістае кіраванне (грамадз. справы ў распараджэнні мясц. улад, збор падаткаў у Ост-Індскай кампаніі). Разрабаваў казну наваба. Пасля вяртання ў Англію абвінавачаны ў хабарніцтве. Скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КНІ́ГА СТРА́ШНАГА СУДА́»
(«Domesday Book»),
збор матэрыялаў першага пазямельнага перапісу ў сярэдневяковай Англіі, праведзенага Вільгельмам I Заваёўнікам у 1086. Перапіс меў на мэце высветліць матэрыяльныя рэсурсы каралеўства, зафіксаваў юрыд. статус сялянства, уключыў многіх раней свабодных сялян у катэгорыю феад.-залежных — віланаў. Кніга (складаецца з 2 тамоў) — каштоўная крыніца па сац.-эканам. гісторыі сярэдневяковай Англіі (звесткі аб памерах вотчыны, размеркаванні зямлі паміж паплечнікамі Вільгельма I, царквой і інш.). У яе назве адлюстраваліся адносіны англ. народа да перапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЕСАВА Алена Фёдараўна (8.6.1920, в. Колесава Яраслаўскага р-на, Расія — 11.9.1942),
удзельніца партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1941 медсястра, з групай разведчыц неаднаразова пераходзіла лінію фронту для дыверсійнай работы ў тыле ворага. З мая 1942 камандзір дыверсійнай групы, якая ў Бары саўскім і Крупскім р-нах разграміла 6 гарнізонаў, з удзелам інш. груп узарвала 11 эшалонаў ворага і інш. Загінула ў баі. На яе магіле ў г.п. Крупкі помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НГА ЎПА́ДЗІНА,
шырокае паніжэнне ў Цэнтр. Афрыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга. Дыям. каля 1000 км. Адпавядае сінеклізе Афрыканскай платформы, запоўненай магутнай тоўшчай стараж. і сучасных асадкавых парод (пясчанікі, сланцы, пясок, гліна). Плоскае днішча размешчана на выш. 300—500 м, акаймавана ступеньчатымі плато і пласкагор’ямі. Дрэніруецца р. Конга і рэкамі яе басейна. Гарачы, вільготны экватарыяльны і субэкватарыяльны клімат. Сярэднямесячныя т-ры ад 23 °C да 27 °C. Ападкаў да 2000 мм і больш за год. Вечназялёныя вільготныя і лістападныя лясы.
у стараж.-інд. міфалогіі і ў індуізме багіня прыгажосці, шчасця, кахання і багацця, жонка бога Вішну і маці бога кахання Камы.
Паводле аднаго з міфаў, Л. ўзнікла з вод першабытнага акіяна. Ўяўлялася жанчынай, што сядзіць на лотасе, які лічыцца яе сімвалам. Разам з Вішну яна ўвасабляе асн. пачаткі і стыхіі быцця. Сваім нараджэннем з акіянскіх вод Л. нагадвае Афрадыту, здольнасцю да шчаслівых прадвызначэнняў — усходнебалцкую багіню шчасця і лёсу Лайму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯШКО́ЎСКАЯ Алена Канстанцінаўна (1864, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл. — 12.6.1925),
руская актрыса. Нар.арт. Рэспублікі (1924). Скончыла Муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1888). З 1888 у Малым т-ры. Яркая камедыйная актрыса, іграла ролі свецкіх «драпежніц», какетак, інтрыганак: Глафіра, Лідзія Чабаксарава («Ваўкі і авечкі» і «Шалёныя грошы» А.Астроўскага) і інш. Тонкім гумарам, абаяннем было прасякнута яе выкананне ролей Дыяны («Сабака садоўніка» Лопэ дэ Вегі), Катарыны («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра) і інш., стварала таксама драм. вобразы сучасніц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЖА,
рака ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Морач (бас.р. Прыпяць). Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 319 км². Пачынаецца за 3 км на У ад г. Капыль, цячэ праз горад (на рацэ і ўпадаючым у яе ручаі ў межах горада створаны сажалкі пл. 22 га і 11 га), у межах Капыльскай грады і па Клецкай раўніне. Даліна скрынкападобная, месцамі трапецападобная. Пойма пераважна двухбаковая. Шыр. рэчышча 2—5 м. На рацэ створана Цімкавіцкае вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́НЯ Іосіф Маркавіч (16.8.1912, в. Старына Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 15.8.1964),
Герой Сав. Саюза (1940). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. 5.3.1940 пад агнём праціўніка закідаў гранатамі варожы дот, заняў вышыню і 1,5 гадз утрымліваў яе да падыходу падраздзялення, 7 сак. адзін з першых фарсіраваў р. Вуокса і забяспечваў пераправу батальёна. У Вял.Айч. вайну камандзір узвода партыз. атрада брыгады імя М.Шчорса Мінскай вобл. Пасля вайны на гасп. рабоце.