рэчывы, якія звязваюць газы (акрамя інертных) за кошт хім. ўзаемадзеяння (хемасорбцыя) ціадсорбцыі. Выкарыстоўваюць гетэры (звычайна плёнкі тытану, цырконію, барыю, танталу, малібдэну і інш.) для павышэння вакууму ў электравакуумных прыладах, ачысткі інертных газаў ад прымесей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІНТ (эст. glint),
працяглы стромкі абрыў структурнага плато, які ўзнік у выніку дэнудацыіціабразіі (напр., Балтыйска-Ладажскі ўступ уздоўж паўд. берага Фінскага зал. да Ладажскага воз., выш. да 56 м). Складзены з глін і пясчанікаў, перакрытых вапнякамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКІНІСТЫ́ЧНАЯ КНІ́ГА,
друкаванае ці рукапіснае выданне, якое паступіла ў паўторнае абыходжанне. У сучасным кнігагандлі ў букіністычны ўключаюць гандаль антыкварнымі (выдадзеныя ў перыяд з пач. кнігадрукавання да 1850), букіністычнымі (з 1851 да 1960) і кнігамі апошніх гадоў выдання (з 1961).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ХТА (ням. Bucht),
невялікі заліў, адасоблены ад адкрытага акіяна, мора ці возера часткай берага або астравамі. Зацішная ад ветру, часта прыдатная для стаянкі суднаў і буд-ва партоў (напр., Новарасійская на Чорным м., Залаты Рог у прал. Басфор).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКТРЫ́НА (лац. doctrina),
сістэматызаванае вучэнне (звычайна філас., паліт., ідэалаг.), звязная канцэпцыя, сукупнасць тэарэт.ціпаліт. прынцыпаў, напр., ваенная дактрына. Тэрмінам Д. звычайна карыстаюцца пры абазначэнні поглядаў з адценнем схаластычнасці і дагматызму. Фармальнае, некрытычнае прытрымліванне пэўнай Д. наз. дактрынёрствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАПАМО́ЖНЫЯ МО́ВЫ,
штучныя знакавыя сістэмы, якія спецыяльна ствараюцца для камунікацыі ва ўмовах, калі сродкаў натуральных моў недастаткова ці карыстацца імі цяжка або немагчыма. Д.м. падзяляюцца на 2 асн. класы: міжнар. мовы-пасрэдніцы, або штучныя мовы, і інфармацыйныя мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХСКЛАДО́ВЫЯ ПАМЕ́РЫ,
у сілаба-танічным вершаскладанні памеры, у якіх націскныя склады чаргуюцца з ненаціскнымі ў цотным (ямб) ці няцотным (харэй) парадку. У метрычным вершаскладанні Д.п. ўтварае спалучэнне доўгага склада з кароткім, кароткага з доўгім, двух доўгіх і двух кароткіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАПО́ЕЗД, аўтамабільны поезд,
аўтамабіль з паўпрычэпам або некалькімі прычэпамі цягава-счэпнымі ці апорна-седлавымі прыстасаваннямі. Маюць агульныя з аўтамабілем тармазную сістэму і электраабсталяванне; бываюць грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. На Беларусі аўтамабільныя паязды выпускае ВА «БелаўтаМАЗ».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛКАНІ́ЧНЫЯ БО́МБЫ,
застылыя кавалкі лавы, выкінутыя пры выбуховых вывяржэннях вулканаў. У залежнасці ад тыпу лавы пры застыванні набываюць формы аладкападобную (вадкія лавы), вітую, верацёнападобную, грушападобную і інш. (малавязкія) і круглаватую ці шматгранную (вязкія лавы); папярочнік іх да 7 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНМА́Р,
у удмурцкай міфалогіі вярхоўны бог, дэміург, творца зямной сушы, раслін, жывёл, людзей і ўсяго добрага ў свеце. Супрацьстаіць свайму брату Керамету (Луду, ці шайтану), стваральніку сусв. зла. Жыве на небе. Вернікі моляць яго аб добрым надвор’і і ўраджаі.