МАЙСЯЁНАК (Андрэй Георгіевіч) (н. 1.6.1943, г. Глыбокае Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н., праф. (1997). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1965). З 1981 заг. лабараторыі Ін-та біяхіміі Нац.АН Беларусі (з 1991 нам., у 1996—98 в.а. дырэктара). Навук.працы па абмене вітамінаў і каферментаў, механізмах каферментнай рэгуляцыі метабалізму, вітаміназмяшчальных прафілакт. і лек. сродках, гісторыі медыцыны.
Тв.:
Производные пантотеновой кислоты: Разработка новых витамин. и фармакотерапевт. средств. Мн., 1989 (у сааўт.);
Водорастворимые витамины в инфекционной патологии. Мн., 1991 (разам з В.І.Комарам, У.С.Васільевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ (Мікалай Анатолевіч) (н. 18.2.1942, в. Зялёная Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. хімік. Д-рхім.н., праф. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Пермскі пед.ун-т (1964). З 1988 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі, з 1992 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук.працы па гетэрагенным каталізе, тэорыі флатацыйнага ўзбагачэння калійных руд, тэрмадынаміцы і дыфузійнай кінетыцы адсарбцыйных працэсаў, тэорыі агрэгацыі раствораў, паверхнева актыўных рэчываў.
Тв.:
Дифференциальные теплоты в моделях полимолекулярной адсорбции // Журн. физ. химии. 1992. Т. 66, № 5.
канадскі паліт. і дзярж. дзеяч. У 1909—11 міністр працы. У 1919—48 лідэр Ліберальнай партыі. У 1921—26, 1926—30 і 1935-48 прэм’ер-міністр Канады. У 2-ю сусв. вайну праводзіў курс на супрацоўніцтва Канады з дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі, пасля вайны — на ажыццяўленне сац. рэформ у краіне, умацаванне яе міжнар. прэстыжу (у 1945 Канада была адной з дзяржаў-заснавальніц ААН) і адзінства кан. нацыі (у 1946 прыняты закон аб кан. грамадзянстве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКМІ́ЛАН, Мак-Мілан (McMillan) Эдвін Матысан (18.9.1907, Рэдонда-Біч, ЗША — 7.9.1991), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1947). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1928). У 1933—73 у Каліфарнійскім ун-це ў Берклі (з 1946 праф.), адначасова ў Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958—71 дырэктар). Навук.працы па адз. фізіцы і тэхніцы паскарэння элементарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент — нептуній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Г.Т.Сібаргам). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхратрон на 330 МэВ (1947). Нобелеўская прэмія 1951 (разам з Сібаргам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРАЛІ́ТЫ (ад макра.. + грэч. lithos камень),
буйныя (у адрозненне ад дробных мікралітаў) прылады працы, якія выраблялі з крэменю ў эпоху палеаліту. Матэрыялам для М. служылі вял. (8—20 см) крамянёвыя абломкі, пліткі, жаўлакі або нуклеусы, што апрацоўваліся спосабам грубага аббівання, нанясення буйной рэтушы. Сярод М. вылучаюць сякерападобныя прылады, цёслы, адбойнікі, грубыя скоблі і скрабкі, разцы, шырокія нажы, трохгранныя прылады тыпу пік. Вытворчасць М. панавала і ў эпоху мезаліту ў некат. абласцях Еўропы (Францыя, Паўн. Германія, паўд.-ўсх. і зах. Беларусь, паўн.-ўсх. Украіна, а таксама вярхоўі Дняпра і Волгі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (21.3.1880, Масква —9.5.1952),
расійскі батанік, адзін з заснавальнікаў экалагічнай фізіялогіі раслін. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Пецярб.ун-т (1902). З 1917 праф.ВНУ у гарадах Тбілісі, Краснадар, Петраград, Саратаў, Масква. З 1939 у Ін-це фізіялогіі раслін АНСССР (з 1946 дырэктар). Навук.працы па мароза- і засухаўстойлівасці, штучным асвятленні, фотасінтэзе, дыханні, развіцці і росце раслін. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.
Тв.:
Избранные работы по засухоустойчивости и зимостойкости растений. Т. 1—2. М., 1952;
Краткий курс физиологии растений. 9 изд. М., 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ (Канстанцін Іванавіч) (н. 23.3.1930, в. Замошша Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1980 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1997 заг. кафедры). Навук.працы па працяканні родаў пры генітальнай паталогіі, лячэнні і рэабілітацыі гінекалагічных хворых, лазератэрапіі.
Тв.:
Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з П.С.Русакевічам, Г.І.Герасімовічам);
Лечение и реабилитация при гинекологических заболеваниях. Мн., 1994 (разам з П.С.Русакевічам).
К.Малевіч. Супрэматызм (з сінім трохвугольнікам і чорным прамавугольнікам). 1915.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛКО́Ў (Ігар Георгіевіч) (н. 21.7.1937, г. Сярэдзіна-Буда Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне архітэктуры. Д-р архітэктуры (1997), праф. (1994). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1959 у праектна-буд. ін-тах Гомеля, Віцебска. З 1992 у Бел. ун-це транспарту (заг. кафедры). Навук.працы па праблемах архітэктуры, праектавання і буд-ваграмадз. і вытв.с.-г. будынкаў, архітэктуры і планіроўкі населеных пунктаў у сельскай мясцовасці.
Тв.:
Пути оптимизации сельскохозяйственных комплексов. Мн., 1981;
Особенности технологической и архитектурно-планировочной организации сельскохозяйственных комплексов. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Леў Мікалаевіч) (3.12.1937, г. Жалезнадарожны Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэорыі кіравання. Д-ртэхн. н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1966). З 1966 у Ваеннай акадэміі Беларусі. З 1997 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва (з 1998 прарэктар). Навук.працы па тэорыі кіравання, радыёлакацыі, даследаванні аперацый, тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы. Распрацаваў стат. тэорыю прасторава-размеркаваных радыётэхн. сістэм.
Тв.:
Многопозиционные радиотехнические системы. М., 1986 (разам з В.С.Кандрацьевым, А.Ф.Котавым);
Антенные системы радиоэлектронной техники. М., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Пётр Іванавіч) (н. 1.7.1936, в. Вусце Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1993). Скончыў Уральскі электрамех. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1971 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це (з 1997 навук. кіраўнік н.-д. цэнтра валаконна-аптычнай тэхнікі). Навук.працы па інфармацыйна-вымяральных сістэмах, валаконна-аптычнай тэхналогіі і тэхніцы кантролю і дыягностыкі.
Тв.:
Волоконно-оптические преобразователи в приборах технологического контроля. Мн., 1984 (разам з В.М.Шапавалавым);
Волоконно-оптическая интроскопия. Л., 1987 (разам з А.А.Кетковічам, Д.К.Сатаравым).