культурна-асветная арганізацыя, створаная з мэтай каардынацыі і прапаганды творчасці мясц. мастакоў, удасканалення іх прафесійных здольнасцей. Дзейнічаў у 1901—08 у Вільні. У праўленне ўваходзілі І.Балзукевіч, С.Кузняцоў, В.Разанаў, І.Рыбакоў, І.Трутнеў, пазней Ю.Іадкоўскі, А.Папоў і інш. Аддзелы: маст., муз., літ.-драм. і шахматны. Праводзіліся заняткі па маляванні з натуры, літ. і муз. вечарыны, аматарскія спектаклі, чыталіся даклады па мастацтве. У 1908 члены гуртка арганізавалі Віленскае мастацкае таварыства.
Літ.:
Устав Виленского художественного кружка. Вильна, 1901;
Золотой век художественных объединений в России и СССР (1820—1932): Справ. СПб., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬСАНА КА́МЕРА,
прылада для рэгістрацыі слядоў (трэкаў) зараджаных часціц. Створана Ч.Вільсанам (1912). Дзеянне заснавана на з’яве кандэнсацыі перанасычанай пары (утварэнні дробных кропляў вадкасці) на іонах, якія ўзнікаюць уздоўж трэка хуткай зараджанай часціцы. Кроплі дасягаюць бачных памераў і могуць быць сфатаграфаваны. Уласцівасці часціцы вызначаюць па даўжыні яе прабегу і значэнні імпульсу, які вымяраецца па скрыўленні траекторыі часціцы ў магн. полі, куды змешчана камера. Вільсана камера адыграла вял. ролю ў вывучэнні будовы рэчыва і ўласцівасцей элементарных часціц; з яе дапамогай адкрыты пазітрон, мезоны, гіпероны, дзіўныя часціцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ АРХЕАГРАФІ́ЧНАЙ ЭКСПЕДЫ́ЦЫІ, «Акты, собранные в библиотеках и архивах Российской империи Археографическою экспедициею Императорской Академии наук»,
серыя дакументаў па гісторыі Расіі. Выдадзены Археаграфічнай камісіяй (т. 1—4. Спб., 1836). 1-ы т. ахоплівае 1294—1598, 2-і — 1598—1613, 3-і — 1613—45, 4-ы — 1645—1700. Змяшчаюць крыніцы пасац.-эканам. (дакументы пра збор дзярж. даходаў, вышук збеглых сялян і інш.), паліт., ваен. і царк. гісторыі (матэрыялы пра выбранне на царства Б.Гадунова, вайну з Рэччу Паспалітай 1654—67, царк. раскол і інш.). Да «Актаў...» складзены імянны, геагр. і прадметны паказальнікі (Спб., 1838).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЭ́ПТ (ад лац. acceptus прыняты),
1) згода на заключэнне дагавору ў адпаведнасці з прапановай (афертай) інш. боку.
2) У міжнар. праве — аднабаковая заява пра звязанасць умовамі дагавору.
3) Прыняцце плацельшчыкам (трасатам) па пераводным вэксалі (траце) абавязацельстваў аплаціць вэксаль у вызначаны ў ім тэрмін. Такі акцэпт афармляецца на правым баку вэксаля ў выглядзе адпаведнага надпісу акцэптанта.
4) Згода банка гарантаваць выплату сумы, названай у пераводным вэксалі.
5) Згода плацельшчыка на аплату грашовых і таварных дакументаў. Выкарыстоўваецца пры разліках за тавары, паслугі і выкананыя работы: плацеж ажыццяўляецца са згоды плацельшчыка па разліковых дакументах, выпісаных пастаўшчыком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ (Павел Сяргеевіч) (7.5.1896, г. Нагінск, Расія — 16.11.1982),
сав. матэматык; заснавальнік навук. школы па тапалогіі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1929). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917), з 1929 праф. там жа. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі мностваў і тэорыі функцый сапраўднай пераменнай. Стварыў тэорыю бікампактных прастораў, метады камбінаторнага (алгебраічнага) даследавання мностваў і прастораў, тэорыю размернасці. Віцэ-прэзідэнт Міжнар.матэм. асацыяцыі (з 1958). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Комбинаторная топология. М.; Л., 1947;
Введение в общую теорию множеств и функций. М.; Л., 1948;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́ЛЬДЗІ ((Amaldi) Эдаарда) (н. 5.9.1908, каля г. П’ячэнца, Італія),
італьянскі фізік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі ў Рыме (1948), замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Рымскі ун-т (1929). З 1945 прэзідэнт Нац.к-тапаядз. даследаваннях Італіі, з 1948 дырэктар Нац. ін-та ядз. фізікі. У 1957—60 прэзідэнт Міжнар. Саюза чыстай і прыкладной фізікі. Навук. працы паядз. спектраскапіі, фізіцы элементарных часціц. У 1934 сумесна з Э.Фермі і інш. адкрыў з’яву запавольвання нейтронаў у рэчывах, якія маюць у сабе вадарод. Прадказаў існаванне антыпратона (1955), у сааўт. адкрыў анты-сігмаплюс-гіперон (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙГУ́НСКІ ДАГАВО́Р 1858.
Падпісаны паміж Расіяй і Кітаем 28.5.1858 у г. Айгунь (цяпер г. Хэйхэ, Кітай) у выніку мірных перагавораў. Устанаўліваў мяжу пар. Амур. Да Расіі пераходзіў левы бераг Амура ад р. Аргунь да вусця; правы бераг Амура да р. Усуры заставаўся за Кітаем. Тэр. паміж р. Усуры і Японскім м. абвяшчалася агульным уладаннем Расіі і Кітая. У выніку Расіі вернута тэрыторыя, якая паводле Нерчынскага дагавора 1689 адыходзіла да Цынскай імперыі. Плаванне па рэках Амур, Сунгары і Усуры дазвалялася толькі рас. і кіт. суднам. Канчаткова мяжа паміж Расіяй і Кітаем зацверджана Пекінскім дагаворам 1860.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́ЛКІН (Леанід Іванавіч) (н. 5.5.1930, Масква),
вучоны-эканаміст, сав.дзярж. дзеяч. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1984), акад.Рас.АН (1991). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі імя Пляханава (1952). З 1956 на навукова-пед. рабоце. З 1986 дырэктар Ін-та эканомікі Рас.АН, адначасова ў 1989—91 нам. старшыні СМСССР, старшыня дзярж. камісіі СМСССРпаэканам. рэформе. Навук. працы па праблемах палітэканоміі сацыялізму, удасканалення гасп. механізму, фарміравання канцэпцыі пераходу да рынку.
Тв.:
Политическая экономия и экономическая политика. М., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАЎ (Сямён Сямёнавіч) (н. 7.11.1938, в. Глыбоцкае Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскі ветэрынарны ін-т (1960). З 1985 працуе ў Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Даследаванні па фізіятэрапеўт. метадах лячэння і прафілактыцы хвароб жывёл ва ўмовах Беларусі.
Тв.:
Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.);
Профилактика незаразных болезней молодняка. М., 1990 (у сааўт.);
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.), Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.);
Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РЧАНКА (Аркадзь Цімафеевіч) (27.3.1881, г. Севастопаль — 12.3.1925),
рус. пісьменнік. З 1908 супрацоўнік, пазней рэдактар час. «Сатирикон», з 1913 рэдактар «Нового сатирикона». Аўтар зб-каў гумарыстычных апавяданняў «Вясёлыя вустрыцы» (1910), «Кругі па вадзе» (1912), «Пра добрых па сутнасці людзей» (1914), «Цуды ў рэшаце» (1915), «Пра маленькіх — для вялікіх» (1916), аповесці «Падходцаў і двое іншых» (1917), п’ес-мініяцюр, у якіх высмейваў заганы абывацеляў. Пасля 1917 у эміграцыі, дзе выдаў кн. апавяданняў «Тузін нажоў у спіну рэвалюцыі» (1921), раман «Жарт мецэната» (1925).