ГІ́РГЕЛЬ (Сяргей Сяргеевіч) (н. 12.2.1944, в. Цімошкава Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. фізік. Д фізіка-матэм. н. (1992), праф. (1997). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1968). З 1974 у Гомельскім дзярж. ун-це. Навук. працы па оптыцы, магнітаоптыцы і фізіцы крышталёў. Пабудаваў тэорыю аптычных з’яў у магнітаўпарадкаваных крышталях з улікам іх анізатрапіі, гіратрапіі, паглынання і падрашотачнай структуры.

Тв.:

Поляризация электромагнитных волн в поглощающих магнитоупорядоченных кристаллах (разам з Б.​В.​Бокуцем) // Кристаллография. 1980. Т. 25. № 1;

Чётный эффект Фарадея в магнитоупорядоченных кристаллах // Докл. АН БССР. 1982. Т. 26. № 10.

т. 5, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́ЛУБ (Міхаіл Уладзіміравіч) (н. 21.6.1936, в. Белавічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне матэрыяла- і машыназнаўства. Д тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Уфімскі нафтавы ін-т (1965). З 1980 у Брэсцкім політэхн. ін-це (з 1990 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі атрымання і спосабах выкарыстання зносаўстойлівых кампазіцыйных матэрыялаў, па ўшчыльняльнай тэхніцы гідрамашын і іх надзейнасці.

Тв.:

Структура и триботехнические характеристики износостойких композиционных материалов и покрытий (разам з В.​Н.​Малышавым) // Долговечность трущихся деталей машин: Сб. науч. ст. М., 1990. Вып. 4.

т. 5, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́ЛЬБЕРГ (Ілья Самуілавіч) (н. 29.7.1929, Кіеў),

бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д мед. н. (1987), праф. (1990). Скончыў Кіргізскі мед. ін-т (1951). З 1960 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па ўздзеянні хранічнага нізкадозавага апрамянення на рэзістэнтнасць і метабалічныя працэсы пры туберкулёзе, удасканаленні метадаў патагенет. тэрапіі. Прапанаваў энтэрасарбентна-антыаксідантны комплекс, які спрыяе вывядзенню радыенуклідаў, узмацняе рэзістэнтнасць арганізма і нармалізуе шэраг метабалічных працэсаў; уведзены ў клінічную практыку камбінаваныя метады патагенетычнай тэрапіі пры туберкулёзе.

Тв.:

Проблема туберкулеза в изменившихся экологических и социальных условиях. Гродно, 1994 (у сааўт.).

т. 5, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРАСІМО́ВІЧ (Аляксандр Ніканоравіч) (н. 26.3.1939, в. Танежыцы Слуцкага р-на, Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай электратэхнікі. Д тэхн. н. (1994). Скончыў БПІ (1961). З 1970 у БПА (з 1995 праф.). Навук. працы па краявых задачах тэхн. электрадынамікі. Распрацаваў метады разліку эл.-магн. характарыстык токавядучых частак і правадніковых канструкцый электраўстановак, што забяспечваюць іх эфектыўнае праектаванне.

Тв.:

Итерационный метод решения краевой задачи при исследовании электромагнитных процессов в металлических листах и полосах, расположенных в переменном поле токопроводов // Изв. ВУЗов и энергетич. объединений СНГ. Энергетика. 1993. № 9—10.

А.​І.​Болсун.

т. 5, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАБЯНЦЯ́ЕЎ (Аляксандр Ільіч) (н. 6.8.1944. в. Мядзвёдка Віцебскага р-на),

бел. вучоны ў галіне аналітычнай і таксікалагічнай хіміі. Д фармацэўтычных навук (1989), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1966). З 1978 працуе ў ім. Навук. працы па распрацоўцы новых спосабаў кантролю за якасцю лекавых сродкаў.

Тв.:

Фотометрия азотсодержащих лекарственных веществ с применением кислотных красителей (разам з А.​П.​Арзамасцавым) // Фармация. 1993. № 5;

Химико-аналитические свойства флуоресцирующих ассоциатов этония с галогенопроизводными флуоресцеина (разам з А.​К.​Жарнасекам) // Весці АН Беларусі. Сер. хім. навук. 1996. № 2.

т. 6, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́КАЎ (Міхаіл Сцяпанавіч) (н. 13.10.1928, с. Стары Кувак Ленінагорскага р-на, Татарстан),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Казанскі вет. ін-т (1951). З 1954 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, у 1968—95 рэктар. Навук. працы па імунамарфалогіі і імунапаталогіі пры інфекцыйных, інвазійных і асацыятыўных хваробах, вакцынацыях і імунастымуляцыі с.-г. жывёл.

Тв.:

Анализ патологоанатомического вскрытия животных. Мн., 1977;

Патологическая анатомия с.-х. животных. М., 1995 (у сааўт.);

Иммунология и иммунопатология. Витебск, 1996.

т. 6, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАКРЭ́ЎСКІ (Аркадзь Дзмітрыевіч) (н. 22.5.1928, С.-Пецярбург),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1972), д тэхн. н. (1967), праф. (1969). Скончыў Томскі ун-т (1956). З 1971 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі дыскрэтных сістэм, тэарэт. асновах інфармац. тэхналогій і інтэлектуальных сістэм праектавання. Распрацаваў метады лагічнага праектавання дыскрэтных прылад, рашэння лагічных ураўненняў і камбінаторных задач аўтаматызаванага праектавання і штучнага інтэлекту.

Тв.:

Логический синтез каскадных схем. М., 1981;

Логика распознавания. Мн., 1988.

А.​Дз.Закрэўскі.

т. 6, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗІМЕ́НКА (Тамара Гардзееўна) (н. 1.5.1929, Мінск),

бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі глеб. Д біял. н. (1978), праф. (1994). Скончыла БДУ (1953). З 1956 у Ін-тах біялогіі, эксперым. батанікі. У 1966—97 у Ін-це мікрабіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па рэгуляванні мікрабіял. працэсаў у глебе ў мэтах меліярацыі, с.-г. выкарыстання, аховы ад негатыўных наступстваў антрапагеннага ўздзеяння.

Тв.:

Микробиологические процессы в мелиорированных торфяниках Белоруссии и их направленное регулирование. Мн., 1977;

Микробные ценозы торфяных почв и их функционирование. Мн., 1983 (у сааўт.).

т. 7, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗІ́НЧАНКА (Анатоль Іванавіч) (н. 28.11.1946, пас. Шчаглоўка Данецкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне біяхіміі і біятэхналогіі. Д біял. н. (1992). Скончыў Маскоўскі ун-т (1970). З 1982 у Ін-це мікрабіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы хіміка-ферментатыўнага падыходу да трансфармацыі нуклеінавых кіслот у біялагічна актыўныя злучэнні з процівіруснай і проціпухліннай актыўнасцю.

Тв.:

Enzymatic synthesis of nucleoside 5’-mono and -triphosphates (у сааўт.) // FEBS Letters. Amsterdam, 1990. Vol. 260, № 2;

Enzymatic synthesis of ATP from RNA and adenine (у сааўт.) // Biotechnology Letters. London, 1995. Vol. 17, № 6.

т. 7, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУ́БАЎ (Аляксандр Васілевіч) (н. 13.12.1936, г. Махачкала, Дагестан),

бел. мовазнавец. Акад. Міжнар. акадэміі інфарматызацыі (1996). Д філал. н., праф. (1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1964). З 1965 працуе ў Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це (з 1995 прарэктар). Вывучае праблемы лінгвістыкі тэксту, камп’ютэрнай лінгвістыкі, штучнага інтэлекту, камп’ютэрнага навучання. Аўтар прац «Апрацоўка на АС ЭВМ тэкстаў натуральных моў» (1977), «Праблемы нараджэння тэксту» (ч. 1—2, 1987—89); сааўтар кніг «ЭВМ аналізуе тэкст: Кніга для настаўніка» (1989), «Асновы лінгвістычнай інфарматыкі» (ч. 1—3, 1991—93), «Лінгвістычная інфарматыка» (1995) і інш.

Т.​Я.​Жэбіт.

т. 7, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)