ДАВУ́ДАВА Марзія Юсуф кызы (8.12.1901, г. Астрахань, Расія — 6.1.1962),
азербайджанская актрыса. Нар.арт.СССР (1949). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1917. З 1920 у азерб. т-ры ў Баку (цяпер Азерб.драм.т-рімя М.Азізбекава). Яе мастацтва вызначалася эмацыянальнай сілай і псіхал. глыбінёй. Выконвала драм. і трагедыйныя ролі: Севіль («Севіль» Дж.Джабарлы), Гызьетэр («Ханлар» С.Вургуна), Гюльзар («Раніца Усходу» Э.Мамедханлы; Дзярж. прэмія СССР 1948), Кручыніна, Кабаніха («Без віны вінаватыя», «Навальніца» А.Астроўскага), Дэздэмона, Гертруда, лэдзі Макбет («Атэла», «Гамлет», «Макбет» У.Шэкспіра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТО́РЫНА Аляксандра Паўлаўна (28.11.1900, г. Чэлябінск — 15.7.1982),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1957). Скончыла муз. вучылішча Рус.муз.Т-ва (1917). Працавала ў т-рах Расіі. У 1949—73 у Брэсцкім абл.драм. т-ры імя ЛКСМБ. Характарная актрыса, майстар пераўвасаблення, сцэн. дэталі, эпізоду. Сярод роляў: Альжбета («Папараць-кветка» І.Козела), Маці («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Гурмыжская, Кабаніха («Лес», «Навальніца» А.Астроўскага). Рэжысёр спектакляў «Тры жарты». А.Чэхава (1956) і «Позняе каханне» Астроўскага (1963). Адна з арганізатараў Брэсцкага абл.т-ра лялек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАДУ́ЛІНА Бэла (Ізабэла) Ахатаўна (н. 10.4.1937, г. Масква),
руская паэтэса. Вучылася ў Літ. ін-це імя М.Горкага (выключана за подпіс ліста ў абарону Б.Пастарнака). Друкуецца з 1955. Аўтар зб. вершаў «Струна» (1962), «Урокі музыкі» (1969), «Свечка» (1977), «Сад» (1987; Дзярж. прэмія СССР 1989), «Таямніца» (1983), «Выбранае» (1988); паэм «Мая радаслоўная» (1964), нарысаў, кінасцэнарыяў. Перакладае з груз. і інш. моў: у 1959 выйшаў зб. вершаў груз. паэтэсы Г.Каландадзе «Ляціце, лісты», у 1977 — кн. арыгінальных перакладаў і вершаў «Сны пра Грузію».
руская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1965), з 1978 выкладае ў ёй (праф. з 1982). З 1965 салістка Марыінскага т-ра. Сярод партый: Азучэна, Амнерыс, Эбалі («Трубадур», «Аіда», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Шарлота («Вертэр» Ж.Маснэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя М.І.Глінкі (Масква, 1962), Міжнар. конкурсу вакалістаў у Рыо-дэ-Жанейра (1967). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРУЖНА́Я Святлана Арцёмаўна (н. 26.1.1947, г. Чарнаўцы, Украіна),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе ў Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выконвае ролі лірыка-драматычныя, востракамедыйныя, характарныя: Дачка («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Люська («Радавыя» А.Дударава), Анютка («Улада цемры» Л.Талстога), Галя Чацвяртак («А зоры тут ціхія» паводле Б.Васільева), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Люсі Мерыкур («Будзьце здаровы!» П.Шэно), Франка («Хам» паводле Э.Ажэшкі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ (Alexandrowicz) Станіслаў (н. 5.4.1931, Вільня),
польскі гісторык. Д-р гуманітарных навук (1976). Скончыў Пазнанскі ун-тімя А.Міцкевіча (1955), працаваў у ім выкладчыкам гісторыі СССР. Праф. Тарунскага ун-та і Беластоцкай філіі Варшаўскага ун-та. Аўтар прац па гісторыі мястэчак, рамяства, гандлю на Беларусі і ў Літве 16—17 ст. Даследуе гісторыю картаграфіі Польшчы, Беларусі, Літвы і Маскоўскай дзяржавы 15—18 ст.
Тв.:
Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII wieku. [Cz. 1—2]. 2 wyd. Poznań, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ (Alexandrowicz) Станіслаў (н. 5.4.1931, Вільня),
польскі гісторык. Д-р гуманітарных навук (1976). Скончыў Пазнанскі ун-тімя А.Міцкевіча (1955), працаваў у ім выкладчыкам гісторыі СССР. Праф. Тарунскага ун-та і Беластоцкай філіі Варшаўскага ун-та. Аўтар прац па гісторыі мястэчак, рамяства, гандлю на Беларусі і ў Літве 16—17 ст. Даследуе гісторыю картаграфіі Польшчы, Беларусі, Літвы і Маскоўскай дзяржавы 15—18 ст.
Тв.:
RozwOj kartografii Wielkiego KsiEstwa Litewskiego od XV do poLowy XVIII wieku. [Cz. 1—2]. 2 wyd. Poznan, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБРЫ́ХСКІ (Olbrychski) Даніэль (н. 27.2.1945, в. Саннікі каля Варшавы),
польскі акцёр тэатра і кіно. Вучыўся ў тэатр. студыі «Школа Варшаўска». З 1963 у кіно. Акцёр шырокага псіхал. дыяпазону, майстар дынамічнага малюнка ролі. Зняўся ў фільмах А.Вайды («Попел», «Усё на продаж»), Е.Гофмана («Пан Валадыёўскі», «Патоп»), К.Занусі («Сямейнае жыццё», «Структура крышталю»), Ф.Шлёндарфа («Бляшаны барабан», ФРГ), здымаўся ў Венгрыі і Італіі. У 1969—77 у Тэатры нарадовым: Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра) і інш.Нац. прэмія імя З.Цыбульскага.
амерыканскі фізік. Адзін са стваральнікаў атамнай бомбы. Чл.Нац.АН (1947). Скончыў Чыкагскі ун-т (1932). З 1936 у Каліфарнійскім ун-це (з 1945 праф.), у 1954—59 і 1976—78 нам. дырэктара Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (г. Берклі). Навук. працы па ат. ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, паскаральнай тэхніцы і радыёлакацыі. Адкрыў новы від радыеактыўнага ператварэння — электронны захоп (1938), пабудаваў першую пузырковую камеру, адкрыў (разам з інш.) многія рэзанансы. Нобелеўская прэмія 1968.
грузінская спявачка (сапрана), педагог. Нар.арт. Грузіі (1965), нар.арт.СССР (1976). Дачка П.В.Аміранашвілі. Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (з 1982 праф.). З 1954 салістка Груз.т-ра оперы і балета. Сярод лепшых партый: Маро («Даісі» З.Паліяшвілі), Мзія («Міндыя» А.Тактакішвілі), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1960), Міжнар. конкурсу «Мадам Батэрфляй» (Осака, 1970). Дзярж. прэмія Груз. ССР 1971.