КАМЯ́К (Анатоль Іванавіч) (н. 20.11. 1932, в. Першамайск Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1956). З 1962 у БДУ. Навук.працы ў галіне малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Правёў даследаванні па інтэрпрэтацыі спектраў комплексных злучэнняў шасцівалентнага урану і вызначэнні прыроды асцылятараў выпрамянення і паглынання ў названым класе злучэнняў.
Тв.:
Ураниловые соединения. Мн., 1981 (разам з Л.В.Валадзько, Дз.С.Умрэйкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАРО́ВІЧ (Леў Ісакавіч) (18.8.1903, в. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 30.10.1958),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1948). Скончыў БДУ (1928). З 1930 у Мінскім мед. ін-це. Навук.працы па праблемах плацэнтарнай крыві і пазаматачнай цяжарнасці.
Тв.:
Клиника внематочной беременности. Мн., 1936 (разам з В.Н.Шатэрнікам);
Плацентарная кровь и применение ее для целей переливания в акушерстве и гинекологии. Мн., 1940;
Переливание крови в акушерской практике. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБЛЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (24.1.1923, в. Баркіна Пашахонскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 10.6.1987),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Яраслаўскі мед.ін-т (1952). У 1960—87 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук.працы па ўплыве вытворных дытыякарбамінавай к-ты на арганізм жывёл, пошуку і вывучэнні сродкаў па барацьбе з гіпаксіяй.
Тв.:
Производные дитиокарбаминовой кислоты. Мн., 1971;
Противогипоксические средства. Мн., 1976 (разам з П.І.Лукіенкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПУ́ШКА (Фёдар Уладзіміравіч) (н. 22.4.1947, в. Брэдзева Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1986). Скончыў БДУ (1968). З 1991 у Аддзеле аптычных праблем інфарматыкі Нац.АН Беларусі (у 1992—97 нам. дырэктара), з 1997 працуе ў Англіі. Навук.працы па лазерных крыніцах выпрамянення, метадах і сродках аптычнай апрацоўкі інфармацыі. Адкрыў аптычную бістабільнасць у паўправадніковых матэрыялах (1977), эксперыментальна даказаў існаванне эфектаў прасторавага гістэрэзісу і папярочных хваль пераключэння (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРСЕ́КА (Раман Міхайлавіч) (н. 1.5.1936, в. Ахрэмавічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1967), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1957; цяпер Бел.дзярж.эканам.ун-т), працуе ў ім з 1965 (з 1979 прарэктар, з 1991 рэктар). Даследуе праблемы эканомікі і арганізацыі гандлю, развіцця вышэйшай эканам. адукацыі. Аўтар навук. дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя гандлю» (1985), «Кіраванне працэсамі працы на прадпрыемствах гандлю» (1993, з М.І.Кабушкіным) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІН (Васіль Мікалаевіч) (15.8.1897, г. Кіржач Уладзімірскай вобл., Расія — 1974),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1960), праф. (1963). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1924). З 1959 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, у 1962—71 у БДУ. Навук.працы па селекцыі с.-г. жывёл.
Тв.:
Значение искусственного осеменения в животноводстве. Мн., 1961;
Совершенствование породы крупного рогатого скота методом разведения по линиям. Мн., 1962;
Организация контроль-ассистентской службы в молочном скотоводстве. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАБУ́ЦКІ (Леанід Антонавіч) (н. 7.7.1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і імуналогіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1960 у Гродзенскім мед. ін-це. З 1978 ва Укр. ін-це ўдасканалення ўрачоў (г. Харкаў). Навук.працы па выяўленні і лячэнні рыкетсіёзаў, выдзяленні бактэрыяфагаў, тыпіраванні мікабактэрый, вакцынацыі. Стварыў музей атыпічных мікабактэрый (г. Гродна).
Тв.:
Фаги микобактерий. 1. Морфология и антигенные свойства некоторых микофагов // Журн. микробиологии, эпидемиологии и иммунобиологии. 1971. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЭ́ЎСКІ (Браніслаў Эдуардавіч) (н. 17.2.1951, в. Масцішча Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фіз.-хім. гідрадынамікі. Д-рфіз.матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1974 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі (з 1996 заг. сектара). У 1985—90 у БПІ. Навук.працы па фіз.-хім. гідрадынаміцы намагнічвальных вадкадысперсных асяроддзяў, па структурна-тэрмадынамічным пераўтварэнні і з’явах дысіпатыўнай самаарганізацыі ў дысперснай фазе, што склала навук. аснову атрымання кампазіцыйных матэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДАЛ ((Kendall) Генры Уэй) (9.12.1926, г. Бостан, ЗША — 15.2.1999),
амерыканскі фізік і грамадскі дзеяч. Чл.Нац.АН ЗША (1992). З 1961 у Масачусецкім тэхнал. ун-це. Навук.працы па фізіцы элементарных часціц і высокіх энергій. Даследаваў глыбоканяпругкае рассеянне электронаў на пратонах, дэйтронах і цяжкіх ядрах. Эксперыментальна пацвердзіў існаванне кваркаў (1968). Зрабіў значны уклад у развіццё сістэм кантролю за распаўсюджваннем узбраенняў і тэхнагенным уздзеяннем на прыроду і здароўе чалавека. Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Дж.Фрыдманам, Р.Тэйларам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНЭ́ ((Quesnay) Франсуа) (4.6.1694, г. Мер, Францыя — 16.12.1774),
французскі вучоны-эканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў. Д-р медыцыны (1744). Прыдворны ўрач Людовіка XV. К. і яго школа абверглі асн. тэзіс меркантылізму аб узнікненні прыбытку з абарачэння і выводзілі прырост багацця з працэсу вытв-сці. У працы К. «Эканамічная табліца» (1758) упершыню зроблена спроба правесці аналіз грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі вызначаных балансавых прапорцый паміж натуральнымі (рэчавамі) і вартаснымі зменамі грамадскага прадукту.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. экономические произведения. М., 1960.