ЛА́РЫН (Аркадзь Ягоравіч) (н. 15.11. 1923, с. Убінскае Новасібірскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1990), праф. (1993). Засл. настаўнік прафес.-тэхн. адукацыі Беларусі (1968). Нар. настаўнік СССР (1979). Скончыў БДУ (1950). З 1960 дырэктар Бабруйскага вышэйшага прафес. вучылішча дэкар.-прыкладнога мастацтва. Навук. працы па праблемах эстэт. выхавання і развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў ПТУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ (Антаніна Лаўрэнцьеўна) (н. 15.1.1929, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1972). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1951). З 1961 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1973—91 заг. кафедры), з 1992 у Мінскім наркалагічным дыспансеры. Навук. працы па патагенезе, дыягностыцы і лячэнні рассеянага склерозу, першапачатковых энцэфаламіэлітаў, полірадыкуланеўрытаў; класіфікацыі, прафілактыцы і лячэнні неўралагічных ускладненняў сіндрому алкагольнай залежнасці.
Тв.:
Рассеянный склероз. М., 1976 (разам з Д.А.Маркавым);
Невропатология: Справ. пособие. Мн., 1996 (разам з В.У.Казаковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВЯ́Ш (Ілья Якаўлевіч) (н. 22.8.1937, г. Вінніца, Украіна),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1975), праф. (1979). Скончыў Адэскі ун-т (1960). З 1993 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Навук. працы па праблемах культуралогіі, дыялектыкі сац. і навук.-тэхн. прагрэсу, цывілізацыі і культуры, трансфармацыі культ.-цывілізацыйных працэсаў.
Тв.:
Содержание и критерий общественного прогресса. Саратов, 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПКІ (Багдан Сільвестравіч) (9.11.1872, с. Крагулец Цярнопальскай вобл., Украіна — 21.7.1941),
украінскі пісьменнік. Праф. Ягелонскага ун-та (1935). Вучыўся ў Венскім, потым у Львоўскім і Кракаўскім ун-тах. З 1899 у Кракаве. Друкаваўся з 1895. Аўтар зб-каў вершаў «Строфы» (1901), «Восень» (1902), «Кніга гора» (1903), «З глыбінь душы» (1905), «Доля» (1917), раманаў «У ціхі вечар» (1923), «Мазепа» (1926—29), аповесцей і апавяданняў. У ранніх творах адчувальны ўплыў дэкадэнцтва (матывы нявер’я, песімізму), некаторыя творы звязаны з асэнсаваннем гіст. лёсу Украіны. Аўтар «Нарыса гісторыі ўкраінскай літаратуры» (1909).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ((Lee) Дэвід Морыс) (н. 20.1.1931, г. Рай, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1991), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990). Скончыў Гарвардскі (1952) і Канектыкуцкі (1955) ун-ты. З 1959 у Карнуальскім ун-це (з 1969 праф.). Навук. працы па фізіцы нізкіх і звышнізкіх т-р, па даследаванні ўласцівасцей вадкага гелію і атамарнага вадароду, звышправоднасці. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (1972). Нобелеўская прэмія 1996 (разам з Р.Рычардсанам, Д.Ошэрафам).
Тв.:
Рус.пер. — Необычные фазы жидкого 3Не // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦЫН (Мікалай Андрэевіч) (н. 25.4.1922, в. Вострыцы Маскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1955), праф. (1980). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскі эканам.ін-т (1952). З 1955 у Бел.эканам. ун-це. Даследуе пытанні арганізацыі і планавання прамысл. вытв-сці, удасканалення ўнутрыгасп. разліку. Адзін з аўтараў падручнікаў, навуч. дапаможнікаў па эканоміцы і планаванні прам-сці.
Тв.:
Техпромфинплан предприятия при новой системе планирования. Мн., 1971 (у сааўт.);
Экономический справочник. Мн., 1980 (у сааўт.);
Экономика, организация и планирование промышленного производства. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ (Мікалай Антонавіч) (н. 10.5.1934, в. Пасінічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1957), дзе і працуе. Навук. працы ў галіне якаснай і аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў (праблемы цэнтра-фокуса, ізахроннасці, пытанні інтэграванасці), па праблемах адназначнасці рашэнняў нелінейных сістэм, даследаваннях нелінейных ураўненняў Пенлеве.
Тв.:
Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з У В.Амелькіным, А.П.Садоўскім);
Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з В.І.Громакам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКІЕ́НКА (Пётр Іванавіч) (н. 20.2.1928, с. Палоўнікаўскае Кустанайскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1985). Скончыў Кіргізскі мед.ін-т (1952). З 1974 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па лекавай прафілактыцы і тэрапіі гіпаксіі, фармакалагічным рэгуляванні сістэм дэтаксікацыі чужародных рэчываў у арганізме жывёл і чалавека.
Тв.:
Противогипоксические средства. Мн., 1976 (разам з М.В.Караблёвым);
Биологическая роль монооксигеназ и пути управления их активностью (разам з М.І.Бушмам) // Вопр. мед. химии. 1986. Т. 32, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНГЕРСГА́ЎЗЕН (Фрыдрых Вільгельмавіч) (12.5.1884, г.п. Бекава Пензенскай вобл., Расія — 11.5.1960),
бел. геолаг. Правадз.чл. Інбелкульта, праф. (1923), канд. геолага-мінералагічных н. (1937). Скончыў Маск. ун-т (1911). У 1923—34 заг. кафедры БСГА. З 1926 старшыня навук.т-ва па вывучэнні Беларусі (г. Горкі). Навук. працы па праблемах геалогіі Паволжа, Сярэдняй Расіі і Беларусі (асабліва бас.Зах. Дзвіны), методыцы выкладання геалогіі. Склаў дапаможнік па геалогіі Беларусі.
Тв.:
Нарыс геалагічнай пабудовы Аршаншчыны // Аршаншчына. Орша, 1926. Ч. 1;
Уступ у геалогію Беларусі // Працы Горы-Горацкага навуковага т-ваБАН. 1930. Т. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́СІКАЎ (Барыс Рыгоравіч) (й. 5.9.1932, г. Істра Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1985). Скончыў Балтыйскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча (1954) і Усесаюзны завочны энергет.ін-т (1962). З 1969 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1975 у НДІЭВМ, з 1995 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук. працы па выліч. тэхніцы, лагічным праектаванні звышвял. інтэгральных схем і мікрапрацэсараў. Распрацаваў асновы тэорыі лагічнага праектавання складаных лічбавых прылад.
Тв.:
Арифметические и логические основы цифровых автоматов. 2 изд. Мн., 1980.