АХІЕ́ЗЕР (Аляксандр Ільіч) (н. 31.10.1911, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
украінскі фізік, стваральнік навук. школы патэарэт. фізіцы. Акад.АН Украіны (1964). Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1940). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1934). З 1934 у Фізіка-тэхн. ін-це Украіны (Харкаў), адначасова (1940—75) у Харкаўскім ун-це. Навук. працы паядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, фізіцы плазмы і інш. кірунках фізікі.
Тв.:
Квантовая электродинамика. 3 изд. М., 1969 (разам з У.Б.Берасцецкім);
Методы статистической физики. М., 1977 (разам з С.У.Пелятмінскім);
Электродинамика адронов. Киев, 1977 (разам з М.П.Рэкалам).
рускі мовазнавец. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1915), праф. Казанскага ун-та (1893). Вучань І.А.Бадуэна дэ Куртэнэ, прадстаўнік казанскай лінгвістычнай школы. Працаваў у галіне агульнага, рус. і цюрк. мовазнаўства, фанетыкі і параўн.-гіст. граматыкі. Аўтар прац: «Нарысы па мовазнаўстве і рускай мове» (1901; 4-е выд. 1939), «Агульны курс рускай граматыкі» (1904; 5-е выд. 1935), «Уводзіны ў вывучэнне сучасных раманскіх і германскіх моў» (1953) і інш. У працах парус. мове звяртаў увагу на некаторыя асаблівасці бел. мовы. У 1884 стварыў першую ў Расіі эксперыментальна-фанетычную лабараторыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ТНІЦА, сітнёг (Eleocharis),
род кветкавых раслін сям. асаковых. Каля 200 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі 7 відаў — балотніца балотная (Eleocharis palustris), іголкавая (Eleocharis acicularis), аўстрыйская (Eleocharis austriaca), сасочкавая (Eleocharis mamillata), яйцападобная (Eleocharis ovata), пяцікветкавая (Eleocharis quinqueflora), адналускавая (Eleocharis uniglumis). Растуць па берагах вадаёмаў, на сырых лугах, нізінных балотах, утвараюць зараснікі.
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны з каранёвым валасніком або паўзучымі карэнішчамі. Сцябло голае, негалінастае, бязлістае, гладкае ці слабабаразнаватае, з 1—3 ці некалькімі лускападобнымі лістамі каля асновы. Каласкі адзіночныя, цыліндрычныя, канцавыя. Кветкі дробныя, двухполыя Плод арэшкападобны. Кармавыя і харч. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІСКО́ВІЧ (Уладзімір Ігнатавіч) (н.в. Гасцілавічы Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. перакладчык, крытык. Скончыў БДУ (1971). Працаваў у Мінскім трамвайна-тралейбусным упраўленні, на радыё, у прэсе, выдавецтвах. Пераклаў з балг. мовы раманы І.Давыдкава «Белы конь за акном» (1981), А.Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С.Страціева «Кароткае сонца» (1979), Г.Мішава «Зроблена ў правінцыі» (1981), П.Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар’ер» (1983), творы для дзяцей Б.Апрылава, І.Мілева, І.Радзічкава, А.Стаянава, Н.Хайтава і інш. Выступае з артыкуламі па пытаннях бел. л-ры, праблемах прозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГУ́НЬ,
рака ў Расійскай Федэрацыі і Кітаі, правая састаўляючая р. Амур. Па Аргуні праходзіць ч. граніцы Расіі з Кітаем. Даўж. 1620 км, пл.бас. 164 тыс.км² Пачынаецца ў гарах В.Хінгана, у Кітаі, пад назвай Хайлар. Цячэ пераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход вады 340 м³/сек. Ледастаў з канца ліст. да пач. мая. У бас. Аргуні 1,8 тыс. азёраў агульнай пл. 50,9 км². Нерэгулярнае суднаходства ад с. Алочы (428 км). З 2-й пал. 17 ст.па Аргуні ішлі гандл. шляхі з Сібіры ў гарады Усх. Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ШНІКАВА (Кіра Кір’янаўна) (20.2.1897, г. Фергана, Узбекістан — 27.4.1978),
бел. і рус. педагог, мовазнавец. Праф. (1964). Скончыла Вышэйшыя навук.-пед. курсы пры 2-м Маскоўскім ун-це (1928). З 1947 у Маскоўскім пед. ін-це замежных моў, з 1967 — заг. кафедры эксперым. фанетыкі ў Мінскім пед. ін-це замежных моў. Аўтар шэрагу даследаванняў па фанетыцы франц. мовы: інтанацыі і рытміцы, слоўным і фразавым націску; па агульных пытаннях прасодыі, інтанацыі і фанетычнай стылістыкі. У сааўт. выдала «Уводна-карэктыўны фанетычны курс французскай мовы» (1974). Пад яе навук. кіраўніцтвам падрыхтавана плеяда бел. раманістаў і фанетыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯФА́БРЫКА,
прадпрыемства па выпуску біяпрэпаратаў. Першыя біяфабрыкі створаны на базе вет.бактэрыял. лабараторый і станцый з мэтай вырабу вакцын і сываратак. Сучасныя біяфабрыкі выпускаюць біяпрэпараты для дыягностыкі, прафілактыкі хвароб і лячэння, біял. аховы раслін (напр., развядзенне энтамафагаў), бялкова-вітамінныя канцэнтраты, прэпараты—рэгулятары колькасці і дынамікі развіцця пэўных відаў арганізмаў і інш. На Беларусі існуюць з-ды: Мінскі мед. і эндакрынных прэпаратаў, Мазырскі кармавых дражджэй, Наваполацкі бялкова-вітамінных канцэнтратаў, Пінскі кармавых вітамінаў, Нясвіжскі біяхім., Рэчыцкі доследна-прамысл. гідролізны і інш. Да біяфабрык належаць таксама прадпрыемствы па перапрацоўцы смецця (з-д у Мінску), на якіх атрымліваюць арган. ўгнаенні (кампосты) і біяпаліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАНРА́ВАЎ (Анатоль Аркадзевіч) (1.6.1894, с. Анькава Уладзімірскай вобл., Расія — 4.2.1975),
савецкі вучоны ў галіне балістыкі. Акад.АНСССР (1943). Ген.-лейт. артылерыі (1943). Двойчы Герой Сац. Працы (1964, 1974). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1940). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1916), Ваенна-тэхн. акадэмію (1929). З 1929 у Акадэміі артыл. навук (у 1946—50 прэзідэнт). З 1953 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР. З 1963 старшыня камісіі па даследаванні і выкарыстанні касм. прасторы пры АНСССР. Працы па пытаннях механікі і артыл. ўзбраення. Дзярж. прэмія СССР 1941. Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да 28.7.1944 у Брэсце. Ініцыятары стварэння першых груп камуністы П.Т.Жулікаў і Р.С.Радкевіч. Пад кіраўніцтвам Брэсцкага патрыятычнага падполля дзейнічала Брэсцкае маладзёжнае падполле. Падпольшчыкі прымалі па радыё, размнажалі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, цёплае адзенне, медыкаменты для партызан, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з фаш. лагераў, зрывалі мерапрыемствы акупантаў па вывазе моладзі ў Германію, перашкаджалі рамонту вагонаў, пуску ліцейнага цэха, псавалі станкі і абсталяванне, выводзілі са строю паравозы, разам з дыверсійнымі групамі партыз. атрадаў, што змагаліся вакол Брэста, правялі шэраг падрыўных аперацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУАСЬЕ́ ((Boissier) П’ер Эдмон) (25.5.1810, г. Жэнева, Швейцарыя — 25.9.1885),
швейцарскі батанік. Замежны чл. Пецярбургскай АН (1878). Вучыўся ў Жэневе. Навук. працы ў галіне сістэматыкі і фларыстыкі. Па матэрыялах, сабраных у падарожжах па Іспаніі, Грэцыі, М. Азіі, Егіпце, Палесціне і Сірыі, апісаў каля 6 тыс. новых відаў кветкавых раслін і вызначыў 131 новы род. Аўтар «Усходняй флоры» (т. 1—5, 1867—88), у якой прыведзены апісанні і даныя пра геагр. пашырэнне каля 12 тыс. відаў раслін. Паблізу Жэневы для захавання сабранага ім гербарыя і далейшых работ з ім была створана ўстанова — «Гербарый Буасье».