«БАРА́НАВІЦКАЯ ГАЗЭ́ТА» («Baranavickaja Hazeta»). Выдавалася з 22.7.1941 да 24.6.1944 у г. Баранавічы на бел. мове лацінкай, з чэрв. 1943 — кірыліцай, падтрымлівала палітыку герм.акупац. улад. Выходзіла 2 разы на тыдзень. У 1941 выдавалася пад назвай «Baranowitscher Zeitung» («Баранавіцкая газета») і публікавала матэрыялы на ням., польск. і бел. мовах. З 8.1.1944 называлася «Пагоня». Друкавала інфармацыю і каментарыі падзей на франтах, распараджэнні акупац. улад, антысав. публіцыстыку, нарысы па гісторыі Беларусі, прозу і паэзію бел. аўтараў, інфармацыю аб дзейнасці мясц. аддзяленняў Бел.нар. самапомачы і інш. Выйшла 313 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ (Ян Юзаф) (7.9.1805, г.п. Смілавічы Мінскай вобласці — 30.3.1888),
фінансіст, вынаходнік. Скончыў Мінскую класічную гімназію (1821), Віленскі ун-т (1826) са ступенню канд. права. З 1827 служачы ў Польскім банку, пазней — у банках Францыі, з 1843 інспектар бухгалтэрыі чыгункі Парыж—Руан—Гаўр. На сусв. выстаўках у Парыжы (1849) узнагароджаны медалём за такс-машыну для кантролю праязных білетаў, у Лондане (1851) вял. медалём за машыну для друку і кантролю чыг. білетаў. Распрацаваў сістэму аўтам. сігналізацыі на чыгунцы. Аўтар праекта нар.франц. пазыкі. Склаў англ.-польскі навук.-тэхн. слоўнік.
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1988), праф. (1991). Скончыла Башкірскі пед.Ін-т (1955). З 1958 у Мінску. Працавала ў Мін-ве адукацыі Беларусі і НДІ педагогікі, з 1974 у Бел.пед. ун-це. Даследуе гісторыю нар. асветы і пед. думкі Беларусі. Аўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ.
Тв.:
Гісторыя педагогікі. Ч. 1. Гісторыя замежнай педагогікі са старажытных часоў да 1992 г.Мн., 1992;
Гісторыя педагогікі. Ч. 2. Гісторыя педагогікі Беларусі са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКАРО́ЛА (італьян. barcarola ад barca лодка),
лірычная песня венецыянскіх гандальераў (наз. таксама гандальерай). Муз. памер . Для баркаролы тыповыя мяккае пагойдванне руху мелодыі накшталт плёскату хваляў, манатонны рытмічны малюнак суправаджэння, мінорны лад. З 18 ст. жанр прафес. музыкі; найб. пашыраны ў 19 ст. У такіх баркаролах мажорны лад, памер 12/8, 3/4 і інш. Сустракалася ў операх пераважна італьян. і франц. кампазітараў. Вакальныя баркаролы ёсць у Ф.Шуберта, М.Глінкі, баркаролы для фп. — у Ф.Шапэна, П.Чайкоўскага, А.Лядава і інш. У аснове некаторых баркарол — нар. мелодыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКО́ЎСКІ (Сцяпан Андрэевіч) (10.4.1905, г. Слуцк — 11.6.1966),
бел. этнограф, літ. крытык. Скончыў БДУ (1926). Працаваў у Інбелкульце, Ін-це гісторыі АН Беларусі (1926—36). У 1936 рэпрэсіраваны. Працаваў у лагерах Краснаярскага краю, Сярэдняй Азіі, Казахстана. Рэабілітаваны ў 1955. У 1956—66 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Друкаваўся з 1925. Аўтар артыкулаў па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, краязнаўстве, бел. л-ры, даследавання «Першае мая на Беларусі» (1927, 3-е выд. 1932). Складальнік альбома бел.нар. набіванак, кн. твораў В.Маракова, В.Каваля, А.Дудара, М.Нікановіча.
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1951). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў студыю пры Ленінградскім т-ры драмы (цяпер імя А.Пушкіна, 1927). Працаваў у тэатры-студыі, з 1928 у асн. трупе т-ра. Акцёр вял.драм. сілы. Сярод роляў: Самазванец («Барыс Гадуноў» Пушкіна), Аркашка Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Сямён Катко («Ішоў салдат з фронту» В.Катаева). З 1937 здымаўся ў кіно: Паўлаў («Акадэмік Іван Паўлаў»), Мусаргскі (у аднайм. фільме), Лапін («Верныя сябры»). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1950, 1951 (двойчы).
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1956). З 1959 працуе ў Вял.драм. т-ры імя Г.А.Таўстаногава (С.-Пецярбург). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Вайніцкі, Прозараў («Дзядзя Ваня», «Тры сястры» А.Чэхава), князь Серпухаўскі («Гісторыя каня» паводле аповесці Д.Талстога «Халстамер») і інш. З 1957 здымаецца ў кіно: «Жывы труп», «Службовы раман» (Дзярж. прэмія Расіі (1979), «Асенні марафон», «Вакзал для дваіх», «Прадказанне», «За беднага гусара закіньце слоўца» (тэлевізійны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТРА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
песні батракоў, парабкаў, наймітаў у памешчыцкіх або кулацкіх гаспадарках; сацыяльна-бытавая нар. пазаабрадавая лірыка. Змест іх — скарга на гаротнае жыццё, цяжкую працу, здзекі гаспадара, сац. пратэст. Глыбінёй пачуцця вылучаюцца песні парабчанкі-сіраты, вымушанай жыць на «служэбным хлебе», што ела «ў сенцах за дзвярмі, аблівалася слязьмі», і наогул найміткі, бо яе хлеб таксама горкі («хто яго ўкусіць, той плакаці мусіць»). Батрацкія песні ўвабралі ў сябе больш раннія бурлацкія і некаторыя прымацкія песні, блізкія да іх сац. гучаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАКУ́ДРАНІК (Ballota),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Больш за 30 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і Азіі. На Беларусі ў садах і парках, каля жылля і дарог, на засмечаных мясцінах і берагавых схілах трапляецца белакудранік чорны (Ballota nigra).
Шматгадовая травяністая расліна выш. 20—125 см з кароткім карэнішчам. Сцябло простае або галінастае, шурпатаапушанае. Лісце круглавата-яйцападобнае, пілаватае, на чаранках. Кветкі дробныя, брудна-ружовыя, з непрыемным пахам, сядзяць на кароткіх кветаносах у шматлікіх пазушных паўпарасоніках (дыхазіях). Плод — чатырохарэшак. Лек. (выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне) і меданосная расліна.