КЛІНЦЭ́ВІЧ Віктар Юльянавіч (н. 27.6.1931, в. Чаркесы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957), з 1973 працуе ў ім (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні хвароб падстраўнікавай залозы, страўнікава-кішачнага тракту, распрацоўцы тэорыі кішачнага шва. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Острый панкреатит: Патогенез, диагностика и лечение. Мн., 1981 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА Леанід Уладзіміравіч (н. 18.7.1936, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1968). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Ін-це эксперым. батанікі, з 1998 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі плоданашэння, інтрадукцыі і ўкараненні ў вытворчасць гасп.-каштоўных дрэвавых парод. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт);
Интродуцированные технически ценные древесные породы и кустарники (разамз М.Дз.Несцяровічам) // Справочник работника лесного хозяйства. 4 изд. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЧЭ́НЯ Мікалай Антонавіч (н. 7.8.1938, в. Козікі Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне арганічнай хіміі. Канд.біял.н. (1974), праф. (1993). Скончыў Львоўскі політэхнічны ін-т (1965). З 1979 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па N-ацыліраванні гетэрыламінаў і амідаў у олеуме і па сінтэзе біялагічна актыўных злучэнняў.
Тв.:
Синтез и изучение противомикробной активности М-(5-нитротиазол-2-ил) = N -гетерил- или бензолсульфонилглутарилдиамидов (разамз Т.М.Сакаловай) // Весці АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1993. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЭ́ІН Аляксандр Васілевіч (31.7.1857, Варшава — 28.10.1921),
расійскі дзярж. дзеяч; чл.Дзярж. савета (з 1906). З 1896 нам. начальніка, у 1904—05 нач. перасяленчага ўпраўлення Мін-ваўнутр. спраў. У 1905—06 таварыш гал. кіраўніка, у 1908—15 гал. кіраўнік землеўпарадкавання і земляробства. У 1906—08 таварыш міністра фінансаў, кіраўнік Дваранскага і Сялянскага банкаў. Разамз П.А.Сталыпіным кіраваў правядзеннем сталыпінскай аграрнай рэформы. Спроба К. стварыць урад грамадскага даверу прывяла да яго адстаўкі (кастр. 1915). У 1920 узначальваў. у Крыме «Урад Поўдня Расіі»; памёр у эміграцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМ, Крам (Cram) Дональд Джэймс (н. 22.4.1919, г. Чэстэр, штат Вермонт, ЗША), амерыканскі хімік-арганік. Чл.Нац.АН ЗША (1960) і Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1967). Скончыў ун-т штата Небраска (1942) і Гарвардскі ун-т (1947). З 1947 у Каліфарнійскім ун-це (г. Лос-Анджэлес; з 1956 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі і хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Даследаваў структуру карбаніёнаў і механізм многіх хім. рэакцый, у якіх яны з’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі. Сфармуляваў правіла стэрэахім. накіраванасці рэакцый (правіла К.; 1952). Нобелеўская прэмія 1987 (разамз Ж.М.Ленам, Ч.Педэрсенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ВІЧ Анатоль Аркадзьевіч (н. 7.3.1958, в. Вакары Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Канд.філас.н. (1988). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1980). З 1988 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі (з 1997 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі навук. пазнання, уздзеяння інфармацыі і ведаў на стан сучаснага грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЛІ́НІ Уладзімір Альбертавіч (н. 18.9.1947, г. Медычына, Італія),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1970), Балонскі ун-т (1978, Італія). З 1979 у Віцебскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па кардыялогіі, функцыян. дыягностыцы, матэм. мадэліраванні.
Тв.:
О факторах, определяющих формирование реографической кривой (разамз А.А.Навуменкам, С.М.Собалевым) // Физиология человека. 1987. Т. 13, № 6;
Влияние механических свойств аорты на точность определения сердечного выброса реографическим методом // Кардиология. 1990. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ Аляксандр Аляксеевіч (26.11.1893, г. Паневяжыс, Літва — 15.3.1969),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1943). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1919 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), адначасова з 1922 у Ленінградскім ун-це. Навук. працы па тэхн., дастасавальнай і электроннай оптыцы. Распрацаваў тэорыю адпалу аптычнага шкла, стварыў (разамзінш.) першы ў СССР электронны мікраскоп, прапанаваў канструкцыю здымачнай камеры для фатаграфавання хуткабежных працэсаў, сканструяваў шэраг прыёмнікаў эл.-магн. выпрамянення. Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕШАНЮ́К Мікалай Сцяпанавіч (н. 15.12.1944, в. Грыцавічы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Скончыў БДУ (1967). З 1981 у Ін-це тэхн. акустыкі АН Беларусі, з 1997 у Вышэйшым пажарна-тэхн. вучылішчы. Навук. працы па лазернай фізіцы і малекулярнай спектраскапіі, вывучэнні механізмаў генерацыі малекулярных газавых лазераў і распрацоўцы метадаў кіравання характарыстыкамі лазернага выпрамянення, па канструяванні аптычных і лазерных прыбораў.
Тв.:
Исследование колебательной релаксации в смеси CO2—N2 (разамз У.У.Неўдахам, Л.М.Арловым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1981. Т. 34, вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ (Lee) Дэвід Морыс (н. 20.1.1931, г. Рай, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1991), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990). Скончыў Гарвардскі (1952) і Канектыкуцкі (1955) ун-ты. З 1959 у Карнуальскім ун-це (з 1969 праф.). Навук. працы па фізіцы нізкіх і звышнізкіх т-р, па даследаванні ўласцівасцей вадкага гелію і атамарнага вадароду, звышправоднасці. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (1972). Нобелеўская прэмія 1996 (разамз Р.Рычардсанам, Д.Ошэрафам).
Тв.:
Рус.пер. — Необычные фазы жидкого 3He // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, № 12.