АБО́РЫН Леў Мікалаевіч (11.9.1907, Масква — 5.1.1974),
рускі піяніст, педагог. Нар.арт.СССР (1964). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1926, клас К.Ігумнава), з 1930 выкладаў у ёй (з 1935 праф.). Выступаў як саліст і ансамбліст (з Д.Ойстрахам і С.Кнушавіцкім). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1927). Дзярж. прэмія СССР 1943, Дзярж. прэмія Расіі 1966.
Літ.:
Л.Н.Оборин: Статьи. Воспоминания: К семидесятилетию со дня рождения. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМЯ́Н Харэн Бабкенавіч (н. 1.4.1930),
армянскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт. Арменіі (1969), нар.арт.СССР (1980). Скончыў Ерэванскі маст.-тэатр.ін-т (1951). Артыст, рэжысёр, у 1980—85 гал. рэжысёр Дзярж.акад.т-раімя Г.Сундукяна. Сярод роляў: Арам («Шэсцьдзесят гадоў і тры гадзіны» А.Араксманяна), Пэпо («Пэпо» Сундукяна), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра) і інш. Пастаноўкі: «Аджы Пайлак» Г.Тэр-Грыгарана (1973), «Ацван» паводле Н.Зарана (1980). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэмія Арменіі 1979. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕРБА́Х Міхаіл Іосіфавіч (29.5.1872, г. Марыупаль, Украіна — 29.7.1944),
рус. афтальмолаг. Акад.АНСССР (1939). Засл. дз. нав. Расіі (1933). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). Адзін з заснавальнікаў Дзярж. афтальмалагічнага ін-та імя Гельмгольца (1935) і Т-ва вочных урачоў у Маскве. Працы па фізіял. оптыцы, афтальмахірургіі, прафес. пашкоджаннях вачэй, праблемах слепаты, глаўкомы, трахомы і інш. Распрацаваў і ўкараніў на практыцы шэраг аперацый на вачах. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Офтальмологические очерки. М.; Л., 1940;
Главнейшие формы изменения зрительного нерва. М., 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНУА́ Лявонцій Мікалаевіч (23.8.1856, г. Петрадварэц Ленінградскай вобл., Расія — 8.2.1928),
рускі архітэктар. Засл. дз. маст. Расіі (1927). Сын М.Л.Бенуа. Скончыў Пецярбургскую АМ (1879), выкладаў у ёй (праф. з 1892, рэктар у 1903—06 і 1911—17), у Ін-це цывільных інжынераў (1884—92, 1920—27, Пецярбург). Будаваў у Пецярбургу (Акадэмічная капэла імя М.І.Глінкі, 1885—89; корпус Рус. музея, 1914—16), Маскве, Кіеве, Варшаве, Ташкенце. Стварыў праект пераўтварэння Пецярбурга (1910—13, разам з арх. М.Перацяткавічам і інж. Ф.Янакіевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІЗНЕ́Ц Віктар Сямёнавіч (10.4.1933, с. Уладзіміраўка Кампанееўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 2.4.1981),
украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1957). Пісаў пераважна для дзяцей. Творы вызначаюцца драматызмам, глыбокім псіхалагізмам, паасобныя з элементамі казачнай фантастыкі (аповесці «Ветразі над стэпам», 1965; «Зямлянка», 1966; «Драўляне», 1968; «Маўчун», 1972; раман «Падземныя барыкады», 1977). Развіццю духоўнасці падлеткаў прысвечана аповесць «Гук павуцінкі» (1970). Літ. прэмія імя Л.Украінкі 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДЭ (Bode) Вільгельм фон (10.12.1845, г. Кальфёрдэ, Германія — 1.3.1929),
нямецкі гісторык мастацтва, музейны дзеяч. Працаваў у Берлінскіх маст. музеях: дырэктар аддзела хрысц. скульптуры (1880) і галерэі жывапісу (1890), ген. дырэктар Дзярж.маст. збораў у Берліне (1905—20). Заснавальнік (1903) і дырэктар (1904—29) Кайзер-Фрыдрых музея ў Берліне (цяпер комплекс музея імя Бодэ). Даследаваў мастацтва італьян. Адраджэння, галандскага і фламандскага жывапісу («Рэмбрант», т. 1—8, 1897—1905), («Фларэнцінскія скульптары Рэнесансу», 1906—12, «Майстры галандскай і фламандскай школ», 1917, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНД (Brand) Вэнс (н. 9.5.1931, Лонгмант, штат Каларада, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каларадскі ун-т (1953). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА 15—25.7.1975 з Т.Стафардам і Д.Слейтанам здзейсніў палёт на касм. караблі «Апалон» па праграме ЭПАС, 11—16.11.1982 з Р.Овермаерам, Дж.Аленам, У.Ленуарам — палёт на шматразовым касм. караблі «Спэйс Шатл» («Калумбія»), 3—11.2.1984 з Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам — палёт на касм. караблі «Спэйс Шатл». Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЕНЦІН (Vallentin) Максім (9.10.1904, Берлін — 2.9.1987),
нямецкі рэжысёр, тэатр. дзеяч. Скончыў школу акцёрскага мастацтва пры Дзярж. т-ры (Берлін). Іграў у т-рах Берліна і Цюрыха. У 1933 эмігрыраваў у СССР. З 1945 на радзіме. Стварыў першы ням.тэатр.ін-т (Веймар). У 1950 арганізаваў у Берліне студыю «Малады ансамбль» (з 1952 Тэатр імя М.Горкага). Сярод рэжысёрскіх работ: «За тых, хто ў моры» Б.Лаўранёва (1952), «Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага (1954), «Разбойнікі» Ф.Шылера (1955). Нац. прэміі ГДР 1955, 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШКЕ́ВІЧ Уладзімір Раманавіч (30.3.1900, в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 10.6.1970),
генерал-палкоўнік (1954). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У Вял.Айч. вайну на Зах., Калінінскім і 3-м Прыбалт. франтах: камандзір дывізіі, нач. штаба арміі, нач. штаба 3-га Прыбалт. фронту. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Эстоніі, Латвіі. З 1945 нач. штаба Прыбалт. і Закаўказскай ваен. акруг. У 1955—56 нач. кафедры Ваен. акадэміі Генштаба, да 1961 на навук. рабоце.