вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Лоеў — Рэчыца. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на ПнЗадг.п. Лоеў, 78 кмад Гомеля, 45 кмадчыг. ст. Рэчыца. 431 ж., 187 двароў (2001). Сярэдняя школа, вучэбна-вытв. камбінат, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны і быт. абслугоўвання камбінаты, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Курган Славы на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — сядзібны дом (1-я пал. 19 ст.) і Свята-Пакроўская царква (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛЯШКО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пнадгар. пасёлка і чыг. ст. Лёзна, 54 кмад Віцебска. 459 ж., 184 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БІНІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Віцебскім раёне, за 1,5 кмадр. Віцьба. Цэнтр сельсавета і вучгаса «Падбярэззе». За 11 км на ПнУад Віцебска, на шашы Віцебск—Сураж. 734 ж., 294 двары (1995). Міні-мясакамбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́ЛЬСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., на ПнУадВ. Антыльскіх а-воў. Т-ра вады ў лютым 25, у жн. 28 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Абмывае Антыльскія і Багамскія а-вы, ад в-ва Пуэрта-Рыка з’яўляецца працягам Паўночнага Пасатнага цячэння, на Пн злучаецца з цячэннем Гальфстрым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАХІАНТЫКЛІНА́ЛЬ (адбрахі... + антыкліналь),
кароткая антыклінальная складка пластоў горных парод авальнай формы ў плане. Утвараецца ў выніку мясц. тэктанічнага ўздымання. Пласты горных парод, што ўтвараюць брахіантыкліналь, нахілены ва ўсе бакі адцэнтр. часткі яе скляпення, дзе знаходзяцца найб.стараж. пароды.
Брахіантыкліналь: 1 — план; 2 — разрэзы па лініях АВ і БГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ШНЕВА,
вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на беразе воз. Вішнеўскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнУад горада і чыг. ст. Смаргонь, 252 кмад Гродна. 450 ж., 160 двароў (1996). Лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — касцёл Тадэвуша (1811).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́ЎНЫ ЎЧА́СТАКу касманаўтыцы,
адрэзак траекторыі палёту касм. лятальнага апарата, калі працуюць ракетныя рухавікі. Заканчваецца звычайна ў месцы, дзе касм. аб’ект аддзяляецца ад ракеты-носьбіта і выходзіць на зададзеную траекторыю руху. У залежнасці ад месца старту палёт касм. апарата можа складацца з чаргавання актыўнага ўчастка з пасіўнымі (без работы ракетных рухавікоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯ́БР,
вёска ў Беларусі, у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Акцябр». За 9 км на Пдадг. Жлобін, 92 кмад Гомеля. 742 ж., 288 двароў (1994). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́МА-ДЭ-АРАГО́Н (Alama de Aragon; адараб. аль-хама цёплыя воды),
бальнеалагічны курорт у Іспаніі. У даліне р. Халон, непадалёку адг. Сарагоса. Тэрмальныя (да 35 °C) радонавыя воды выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў руху і апоры, дыхання, нырак, жоўцевых шляхоў і інш.Мінер. крыніцы былі вядомыя рымлянам і арабам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕАГРА́ФІЯ (адлац. oleum алей + ...графія),
спосаб рэпрадуктавання твораў алейнага жывапісу, пашыраны ў 2-й пал. 19 ст. З’яўлялася рамесніцкай каляровай літаграфіяй на камянях (да 20 ст., у залежнасці ад колькасці фарбаў). Каб атрымаць больш поўнае падабенства, на гатовы адбітак наносяць лак і робяць на ім цісненне, якое імітуе фактуру палатна.