ПАНАМАРО́Ў Сяргей Аляксеевіч (31.12.1908, в. Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.10.1968),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу. З 1932 уНКУС. УВял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, Бел., 1-м Укр., 3-м і 1-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Старшы ад’ютант стралк. батальёна капітан П. вызначыўся ў баях учас прарыву абароны ворага каля г. Кутна, на р. Піліца (Польшча) і ўступлення сав. войск на тэр. Германіі. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТЭ́І, Платэя (Plataiai, Plataia),
старажытнагрэчаскі горад уПаўд. Беотыі на мяжы з Атыкай. Каля П. ў часгрэка-персідскіх войнаў 26.9.479 да н.э. адбылася бітва паміж войскамі 24 грэч. гарадоў-дзяржаў на чале з Афінамі і Спартай пад камандаваннем спартанскага палкаводца Паўсанія і перс. арміяй пад камандаваннем Мардонія. Персы пацярпелі паражэнне і адышлі з Грэцыі да Гелеспонта. У 431 да н.э. фіванцы, саюзныя спартанцам, раптоўным нападам на П. пачалі Пелапанескую вайну 431—404 да н.э., у 427 да н.э. пасля працяглай аблогі яны разбурылі горад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЕКЦЫ́ЙНЫ АПАРА́Т, праектар,
оптыкамеханічная прылада для праектавання з павелічэннем на экран відарысаў плоскіх арыгіналаў; чарцяжоў, рысункаў, фотакопій і інш. Бываюць стацыянарныя і перасоўныя.
П.а. для праектавання празрыстых арыгіналаў наз.дыяскопамі, непразрыстых арыгіналаў у адбітым святле — эпіскопамі, празрыстых і непразрыстых — эпідыяскопамі. Аптычная частка П.а. складаецца з асвятляльнай сістэмы (крыніцы святла і кандэнсара) і праекцыйнага аб’ектыва. Мех. частка служыць для размяшчэння арыгінала адносна аптычнай часткі, яго змены і інш. Выкарыстоўваюць у кінематаграфіі, чарцёжнай справе, учас лекцый, дакладаў і інш.Гл. таксама Кінапраекцыйны апарат, Фатаграфічны павелічальнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСКРЫ́ПЦЫІ (лац. proscriptio аб’ява),
у Старажытным Рыме спіс асоб, публічна аб’яўленых па-за законам. За выдачу ці за забойства ўнесенага ў П. назначалася ўзнагарода, у т. л. рабам, за ўкрывальніцтва — пакаранне смерцю; маёмасць ахвяр П. канфіскоўвалася, нашчадкі пазбаўляліся пачэсных правоў і маёмасці. П. вынайдзены правадыром аптыматаў Л.К.Сулай для расправы з прыхільнікамі Г.Марыя (82—81 да н.э.), выкарыстоўваліся ім і яго набліжанымі для ўласнага ўзбагачэння і каб паквітацца з паліт. праціўнікамі. У яшчэ большых памерах, чым пры Суле, П. былі аб’яўлены ў 43 да н.э. ў час 2-га трыумвірату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
С,
дзевятнаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай С («слова»), утворанай на аснове грэка-візант. Ϛ («сігма»), У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі «с», «с’» («столъ», «сила»), У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя пярэднеязычныя зычныя гукі «с», «с’» («сонца», «сяло», «сала»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНЫ РАБО́ЧЫ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л,
міжнароднае аб’яднанне с.-д. партый у 1923—40. Засн. на аб’яднаўчым кангрэсе Бернскага інтэрнацыянала і Інтэрнацыянала 2 1/2 (май 1923, г. Гамбург, Германія). У сваёй дзейнасці кіраваўся ідэалаг. ўстаноўкамі і тэорыямі рэфармізму («арганізаваны капіталізм», «гаспадарчая дэмакратыя», «чыстая дэмакратыя» і інш.), адмоўна ставіўся да камуніст. руху і СССР. Спыніў існаванне ў пач. 2-й сусв. вайны, пасля таго як ням.-фаш. войскі акупіравалі г.Брусель (1940), дзе з 1935 знаходзілася штаб-кватэра С.р.і. Яго пераемнікам у наш час з’яўляецца Сацыялістычны інтэрнацыянал (засн. ў 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАІ́СТА-ДАЖДЖАВЫ́Я ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Nimbostratus (Ns)],
шэрае воблачнае покрыва змрочнага выгляду са значным верт. развіццём (да выш. 8 км). Здаецца размытым у выніку выпадзення ападкаў. Займае ўсё неба без прасветаў. Складзена з кропель (пры адмоўных т-рах пераахалоджаных) у сумесі са сняжынкамі, у цёплы час года ў ніжняй ч. воблака — буйныя кроплі дажджу. Узнікаюць пераважна пры ўзыходным руху паветра, як найб. магутныя па вертыкалі ч. франтальных воблачных сістэм. З іх выпадае аблажны дождж або снег, зрэдку — ледзяны дождж. Гл. таксама Воблакі, Воблачнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕЎ Яўген Мікалаевіч (23.3.1887, с. Талавая Балка Кіраваградскай вобл., Украіна — 10.9.1937),
удзельнік грамадз. вайны на Беларусі, камдыў (1935). Скончыў Акадэмію Генштаба (1915). Удзельнік 1-й сусв. вайны, падпалкоўнік. З 1918 уЧырв. Арміі, з кастр. на Усх. фронце. З крас. 1920 на Зах. фронце: нач. упраўлення штаба фронту, камандуючы Паўн. групай войск 15-й арміі і камандуючы 4-й арміяй. Вызначыўся ў час прарыву польск. фронту на Беларусі летам 1920. З 1921 на штабных і камандных пасадах уРСЧА (у 1926—28 нач. штаба БВА).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТУІРО́ЎКА (франц. tatouer татуіраваць, з палінез.),
нанясенне на цела чалавека ўзораў і малюнкаў шляхам наколвання на скуры драўлянай, касцяной ці метал. іголкай і ўвядзення пад яе фарбы, якая не змываецца. У першабытных народаў Т. была знакам роду, племя, татэма (у цемнаскурых замянялася рубцаваннем). Звычай татуіравання ў часініцыяцый меў сімвалічны і магічны (засцерагальны) характар; у Еўропу завезены маракамі з Паўн.-Усх. Азіі. Т. захавалася як упрыгожанне, памятны знак, пашырылася ў 21 ст. як т. зв. нацельны жывапіс. Т. наз. таксама ўзоры і малюнкі, нанесеныя на скуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЦЯЕ САСЛО́ЎЕ,
падатковае насельніцтва Францыі ў 15—18 ст. (купцы, рамеснікі, сяляне, пазней таксама прадпрымальнікі і рабочыя). Называлася 3-м у адрозненне ад першых двух саслоўяў — духавенства і дваранства, якія не абкладаліся падаткамі (у 18 ст. толькі невял. агульнадзярж. падаткам). Т.с. спыніла існаванне ў часФранцузскай рэвалюцыі 1789—99, якая ліквідавала саслоўныя адрозненні. Угіст. л-ры і публіцыстыцы франц. тэрмін «Т.с.» ўжываецца ў дачыненні да непрывілеяванага насельніцтва многіх краін, а не толькі Францыі, але звычайна ў больш вузкім (гандл., прамысл., фін. буржуазія, ч. інтэлігенцыі) значэнні.