амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1960). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1951). У 1952—54 у Чыкагскім ун-це, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1956 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля і фізіцы элементарных часціц. Увёў паняцце дзіўнасці (1953) і адкрыў закон яе захавання (незалежна ад К.Нішыджыма). Разамз Р.Фейнманам распрацаваў тэорыю слабых узаемадзеянняў (1958), прапанаваў сістэматыку элементарных часціц (1961), выказаў гіпотэзы аб кварках (1964) і глюонах (1973). Нобелеўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́РГЕЛЬ Сяргей Сяргеевіч (н. 12.2.1944, в. Цімошкава Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1992), праф. (1997). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1968). З 1974 у Гомельскім дзярж. ун-це. Навук. працы па оптыцы, магнітаоптыцы і фізіцы крышталёў. Пабудаваў тэорыю аптычных з’яў у магнітаўпарадкаваных крышталях з улікам іх анізатрапіі, гіратрапіі, паглынання і падрашотачнай структуры.
Тв.:
Поляризация электромагнитных волн в поглощающих магнитоупорядоченных кристаллах (разамз Б.В.Бокуцем) // Кристаллография. 1980. Т. 25. № 1;
Чётный эффект Фарадея в магнитоупорядоченных кристаллах // Докл.АНБССР. 1982. Т. 26. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 21.6.1936, в. Белавічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыяла- і машыназнаўства. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Уфімскі нафтавы ін-т (1965). З 1980 у Брэсцкім політэхн. ін-це (з 1990 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі атрымання і спосабах выкарыстання зносаўстойлівых кампазіцыйных матэрыялаў, па ўшчыльняльнай тэхніцы гідрамашын і іх надзейнасці.
Тв.:
Структура и триботехнические характеристики износостойких композиционных материалов и покрытий (разамз В.Н.Малышавым) // Долговечность трущихся деталей машин: Сб. науч. ст.М., 1990. Вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЗАДУ́БАВА Валянціна Сцяпанаўна (31.1.1910, г. Харкаў, Украіна — 1993),
савецкая лётчыца, Герой Сав. Саюза (1938), Герой Сац. Працы (1986), палкоўнік (1943). Скончыла аэраклуб (1929), Тульскую авіяц. школу (1933). У 1938 разамз П.Дз.Асіпенка, М.М.Расковай здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход. У Вял.Айч. вайну на фронце зчэрв. 1941, у 1942—44 камандзір 101-га авіяц. палка далёкага дзеяння, самалёты якога дастаўлялі войскам боепрыпасы, лёталі ў тыл ворага да бел. партызан, удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944. Зрабіла каля 200 баявых вылетаў. З 1946 у грамадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗ,
сям’я легкавых аўтамабіляў, якія выпускаюцца Волжскім аўтамаб.з-дам з 1970 (г. Тальяці, Расія). Кузаў нясучы тыпу седан, універсал або комбі. Мадэлі 2101—2107 класічнай кампаноўкі маюць назву «Жыгулі», поўнапрывадная мадэль 2121 — «Ніва», пярэднепрывадныя 2108 — «Лада-Спадарожнік», 2109 і 21099 — «Лада-Самара» і асабліва малая мадэль — «Лада-Ака» (аб’ём цыліндраў 0,65 л; разамз КАМАЗам); мадэлі, што ідуць на экспарт, — «Лада». Рабочы аб’ём рухавіка да 1,6 л, магутнасць да 58 кВт, скорасць да 155 км/гадз.
Аўтамабілі ВАЗ: «Лада Ніва 4ВД» (уверсе); «Лада Самара 5д».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ Леанід Вікенцьевіч (2.1.1928, в. Баравое Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.9.1978),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1977, чл.-кар. 1969), д-р фізіка-матэм.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1953). З 1956 у БДУ (з 1966 прарэктар па навук. рабоце). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Распрацаваў пытанні расшыфроўкі і інтэрпрэтацыі спектраў уранілавых злучэнняў, прапанаваў метад стат. рэгістрацыі кінетыкі люмінесцэнцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ Іван Пятровіч (н. 27.9.1924, в. Ляжыткавічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гематалогіі і пералівання крыві. Д-рмед.н., праф. (1972). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). У 1964—74 дырэктар Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві. З 1990 у НДІ радыяцыйнай медыцыны, з 1993 кіраўнік Рэсп. цэнтра гемафіліі. Навук. працы па гематалогіі, пульманалогіі, трансфузіялогіі, праблемах згусальнасці крыві.
Тв.:
Трансфузионная терапия в клинике внутренних болезней. Мн., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЭЛЬСО́Н Мікалай Францавіч (26.1.1844, Масква — 3.7.1918),
расійскі эканаміст, публіцыст, адзін з тэарэтыкаў ліберальнага народніцтва. Скончыў Пецярбургскае камерцыйнае вучылішча (1862). Сябар Г.А.Лапаціна. Перапісваўся з К.Марксам і Ф.Энгельсам, забяспечваў іх л-рай і звесткамі па эканоміцы Расіі. У 1870 арыштаваны па справе С.Г.Нячаева. Завяршыў (разамз М.М.Любавіным) пачаты Лапаціным пераклад на рус. мову 1-га т. «Капіталу» Маркса (выдадзены ў 1872), пераклаў 2-і (1885) і 3-і (1896) тамы. Гал. праца — «Нарысы нашай парэформеннай гаспадаркі» (1893), у якой спалучаны марксісцкія і народніцкія ідэі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫЛАЎДА́РЫ Ігар Захаравіч (н. 9.8.1945, г. Гомель),
бел. фізік. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1978 у БПА. Навук. працы па оптыцы і тэарэт. механіцы. Даследаваў асаблівасці адбіцця святла ад узмацняльных і нелінейных асяроддзяў. Распрацаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы адчувальнага элемента індукцыйнага гравітацыйнага градыентаметра для рухомых аб’ектаў.
Тв.:
Отражение плоской световой волны от нелинейной прозрачной изотропной среды (разамз Б.Б.Бойкам, М.С.Пятровым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1975. Т. 23, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ Анатоль Аляксандравіч (н. 14.1.1942, в. Малы Узень Піцерскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1987), праф. (1991). Скончыў Саратаўскі дзярж.ун-т (1967). З 1967 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю самаабарачэння хвалевага фронту на падставе чатыроххвалевага змяшэння і нестацыянарную тэорыю лазера з дынамічнай размеркаванай адваротнай сувяззю.
Тв.:
Резонансное четырёхволновое взаимодействие в поле волн накачки произвольной интенсивности (разамз С.П.Жвавым) // Квантовая электроника. 1985. Т. 12, № 6.