МІСЯВІ́ЧЫ,

вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 64 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 87 км ад Гродна, 55 км ад чыг. ст. Бастуны. 230 ж., 86 двароў (1999). Клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 10, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЯДЗА́КІ,

горад у Японіі, на ПдУ в-ва Кюсю. Адм. ц. прэфектуры Міядзакі. Каля 300 тыс. ж. (1997). Гандл.-размеркавальны цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: харчасмакавая, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, шоўкаматальная, машынабудаўнічая. Ун-т. Археал. музей. Паркі Тацібана і Хэйвайдай.

т. 10, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУДАНЬЦЗЯ́Н,

горад на ПнУ Кітая, у прав. Хэйлунцзян, на р. Муданьцзян. Каля 650 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак. Лесапрамысл. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд. (лакаматывы, с.-г. машыны, станкі і інш.), дрэваапр., цэлюлозная, папяровая, тэкстыльная. Паблізу ГЭС на р. Муданьцзян.

т. 11, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯДЗВІ́НАВІЧЫ,

вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Дзятлава—Слонім. Цэнтр сельсавета. За 13 км на ПдЗ ад г. Дзятлава, 150 км ад Гродна, 27 км ад чыг. ст. Наваельня. 153 ж., 77 двароў (1999). Клуб, б-ка.

т. 11, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАБЯРЭ́ЖНЫЯ ЧАЎНЫ́,

горад у Рэспубліцы Татарстан, Расія, прыстань на р. Кама. 528,7 тыс. ж. (1996). Прам-сць; аўтамаб. вытв-сць велікагрузных аўтамабіляў КамАЗ, харч., дрэваапр., лёгкая, буд. матэрыялаў. Рамонтна-мех. з-д. Ніжнякамская ГЭС. Політэхн., пед. ін-ты. Тэатр лялек.

т. 11, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВАКУ́ЙБЫШАЎСК,

горад у Самарскай вобл. у Расіі, на р. Волга. 118,1 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Прам-сць: нафтаперапр., нафтахім., металаапрацоўка; з-д сінт. спірту, біяфабрыка (выраб вакцын), трыкат. ф-ка; вытв-сць буд. матэрыялаў. НДІ арган. хіміі, нафтаапрацоўкі. Музей.

т. 11, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВА́ЦЫЯ (ад лац. novatio абнаўленне, змяненне),

1) у цывільным праве адзін са спосабаў спынення абавязацельстваў. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь абавязацельства спыняецца пагадненнем бакоў, у прыватнасці дамоўленасцю пра замену аднаго абавязацельства другім паміж тымі ж асобамі.

2) Нешта новае, навіна, новаўвядзенне.

т. 11, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВАША́ХЦІНСК,

горад у Растоўскай вобл. Расіі. Размешчаны на ПдУ Данецкага кража, каля чыг. ст. Міхайла-Лявонцьеўская. Засн. ў 1939. 105,7 тыс. ж. (1996). Прамысл. цэнтр усх. ч. Данбаса. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць: металаапр., лёгкая, харч.; вытв-сць буд. матэрыялаў.

т. 11, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВІКІ́,

вёска ў Каўлякоўскім с/с Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 22 км на Пд ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шуміліна, 64 км ад Віцебска. 149 ж., 52 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 11, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАГІ́НСК,

горад у Маскоўскай вобл. Расіі на р. Клязьма (прыток Акі). Вядомы з 16 ст., да 1930 наз. Багародск. 118,3 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы: панчошна-шкарпэтачнае, паліўнай апаратуры, гумаватэхн. вырабаў; вытв-сць буд. матэрыялаў. Тэатр. Краязнаўчы музей. Драм. тэатр.

т. 11, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)