КАРПІЛО́ВІЧ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 2.4.1934, Мінск),
бел. канструктар і вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1984), праф. (1990). Скончыў БПІ (1957). З 1958 на Мінскім з-дзе ЭВМ, у 1974—94 гал. інжынер Аб’яднання выліч. тэхнікі, адначасова з 1976 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Удзельнічаў у распрацоўцы, стварэнні і асваенні ЭВМ тыпу «Мінск» і «АС», персанальных камп’ютэраў і сродкаў тэлекамунікацый. Дзярж. прэмія СССР 1970, Ленінская прэмія 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РСАК (Юрый Фёдаравіч) (н. 18.5.1941, в. Вілейка Мінскай вобл.),
бел. піяніст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел. кансерваторыю (1963), з 1964 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1993 праф.). Яго выкананне вызначаецца змястоўнасцю і артыстызмам, багаццем гукавой палітры, тонкім густам. У рэпертуары творы сусв. класічнай і сучаснай музыкі, бел. кампазітараў. Выступаў як саліст і ансамбліст, у т. л. ў трыо з Г.Клачко і Б.Скабло. Сярод яго вучняў В.Раінчык, І.Шуміліна, С.Мікулік.
расійскі артыст цырка, клоун-дрэсіроўшчык. Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Дзярж. вучылішча цыркавога і эстр. мастацтва (1971) і Ін-ттэатр. мастацтва (1983) у Маскве. Працуе ў многіх жанрах. У 1972 першы ў Расіі пачаў выступаць з катамі, у 1989 адкрыў у Маскве т-р катоў. Праграмам К. ўласцівы пацяшальная лёгкасць, мяккі гумар. Аўтар кніг «Мае сябры — каты» (1981), «120 катоў Юрыя Куклачова» (1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ (Юрый Адамавіч) (н. 17.1.1938, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прамысловай цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БПІ (1966). З 1966 у Бел.політэхн. акадэміі (у 1975—85 і з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па цеплаэнергет. абсталяванні прамысл. прадпрыемстваў, энергазберажэнні, цеплафізіцы металург. працэсаў.
Тв.:
Теплофизические основы затвердевания отливок и слитков. Мн., 1989 (разам з Ю.А.Самайловічам);
Белорусская энергетическая система (1931—1991). Мн., 1992 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Юрый Аляксандравіч) (12.6.1893, с. Тамышава Наваспаскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 2.10.1966),
сав. палеантолаг і гістолаг. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Праф. Ленінградскага (1933—41), Маскоўскага (з 1939) ун-таў; адначасова з 1932 у Палеанталагічным ін-це АНСССР (з 1945 дырэктар). Навук. працы па параўнальнай марфалогіі і палеанеўралогіі выкапнёвых пазваночных, нейрагісталогіі сучасных беспазваночных. Рэдактар «Палеонтологического журнала» (1959—66) і гал. рэдактар 15-томнай працы «Асновы палеанталогіі». Ленінская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКІ (Юрый Міхайлавіч) (н. 5.7.1942, в. Шастакова Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. трэнер па веславанні на байдарках і каноэ. Засл. трэнер Беларусі (1968), засл. трэнер СССР (1970). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1963). З 1964 трэнер старт. т-ва «Працоўныя рэзервы», з 1993 трэнер-выкладчык Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства Цэнтра фіз. выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. Сярод выхаванцаў чэмпіёны свету, Еўропы Т.Папова, М.Хахол, Л.Кабакова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́С Ю́Р’ЕВІЧ (?—2.5.1159),
князь белгародскі, тураўскі. Сын кн.Юрыя Далгарукага. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146. Падтрымліваў свайго бацьку ў барацьбе з кн.Ізяславам Мсціславічам за кіеўскі прастол. У 1149 атрымаў ва ўладанне Белгарад, але праз год выгнаны адтуль Ізяславам. Удзельнічаў у аблозе Луцка, выгнанні Ізяслава з Кіева (1150). У 1155 пасаджаны на княжанне ў Тураў. Не пазней чым праз 3 гады Тураў заняў кн.Юрый Яраславіч, а Барыс Юр’евіч выехаў у Растова-Суздальскую зямлю, дзе і памёр.
рускі жывапісец і графік. Вучыўся ў вучылішчы А.Штыгліца ў Пецярбургу (1909—11), у Ф.Валатона і М.Дэні ў Парыжы (1911—12). Аўтар вострахарактарных партрэтаў, часта з элементамі гратэску. Адзін з заснавальнікаў сав. кніжнай ілюстрацыі («Дванаццаць» А.Блока, 1918). Мастак тэатра і кіно. Выпрабаваў шэраг кірункаў мастацтва 1-й чвэрці 20 ст., у т. л. кубізм. З 1924 за мяжой (Германія, Францыя). Напісаў «Дзённік маіх сустрэч» (рус.пер. 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 4.5.1950, в. Селаўшчына Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БДУ (1972). У 1976—94 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. З 1994 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела, матэматыцы і акустыцы. Распрацаваў метады рашэння гранічных задач аб пругкай раўнавазе ізатропных і анізатропных плоскіх цел, якія знаходзяцца пад дзеяннем вонкавай нагрузкі і т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ГАН (Юрый Майсеевіч) (н. 6.7.1928, Масква),
расійскі фізік-тэарэтык. Акад. Расійскай АН (1984; чл.-кар. 1970). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1950). З 1956 у Рас.навук. цэнтры «Курчатаўскі ін-т». Навук. працы па кінетычнай тэорыі газаў, малекулярнай фізіцы, фізіцы цвёрдага цела, узаемадзеянні ядз. выпрамянення з рэчывам. Стварыў кінетычную тэорыю газаў з вярчальнымі ступенямі свабоды, пабудаваў мікраскапічную тэорыю металаў, прадказаў эфект падаўлення ядз. рэакцыі ў дасканалых крышталях. Ленінская прэмія 1986. Дзярж. прэмія СССР 1976.