сумесь палімераў фармальдэгіду агульнай ф-лы [—CH2O—]n (n = 8—100); зручная для захоўвання і транспарціроўкі форма фармальдэгіду. Бясколерныя крышталі, 4 120—170 °C. Раствараецца ў вадзе (утварае растворы фармальдэгіду). Атрымліваюць канцэнтраваннем фармаліну ў вакууме. Таксічны: таксічнасць абумоўлена частковай дэполімерызацыяй П. пры захоўванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПЕТЫ́ЦЫЯ (ад лац. repetitio паўтарэнне),
асноўная форма падрыхтоўкі (пад кіраўніцтвам рэжысёра) тэатр., эстрадных, цыркавых прадстаўленняў, канцэртнай праграмы, асобных нумароў, сцэн шляхам шматразовых паўтарэнняў (цалкам і часткамі). Адрозніваюць Р. застольныя (аналіз твора), у рэпетыцыйным памяшканні без дэкарацый, у выгарадках і на сцэне — манціровачныя, прагонныя і генеральныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕРО́З (ад грэч. sklerōsis зацвярдзенне),
паталагічнае ўшчыльненне тканкі ці органа, выкліканае гібеллю функцыян. элементаў і заменай іх злучальнай тканкай. Бывае С. дыфузны (агульнае пашкоджанне органа) і ачаговы (частковае пашкоджанне). Адрозніваюць атэрасклероз, кардыясклероз, С. нырак (нефрасклероз), лёгкіх (пнеўмасклероз), печані (цыроз печані). Асобная форма С. — рассеяны склероз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРАДЭРМАТЫ́Т [ад акра... + дэрматыт(ы)],
група хвароб з выключным або пераважным пашкоджаннем скуры канечнасцяў. Атрафічны хранічны акрадэрматыт бывае часцей у жанчын. На скуры тыльнага боку кісці і ступні, каленных і локцевых суставаў з’яўляецца застойна-сінюшная эрытэма, якая паступова распаўсюджваецца па ўсёй канечнасці. Скура атрафіруецца, станчаецца, робіцца падобнай на папяросную паперу. Суб’ектыўныя адчуванні адсутнічаюць, зрэдку — паколванні, неўралгічныя болі. Іншы раз бываюць зацвярдзенні скуры, вузлы каля каленных і локцевых суставаў, трафічныя язвы. Пры пустулёзным акрадэрматыце скура далоняў і тыльных паверхняў пальцаў рук (часцей вакол пазногцяў і каля падушачак), радзей скура пальцаў ног робіцца сінюшна-чырвоная, нацягнутая, бліскучая, пачынае лушчыцца (эрытэматозналушчыльная форма), з’яўляюцца пухіры (везікулёзная форма), часцей паверхневыя гнайнікі (пустулёзная форма). Скура паступова станчаецца, атрафіруецца, пазногці мутнеюць, дэфармуюцца і адпадаюць. Працэс можа пашырыцца на скуру далоняў, падэшвы, іншы раз — на ўсё цела. Суб’ектыўна — паколванні, радзей неўралгічныя болі. Захворванне працяглае з кароткімі рэмісіямі. Энтэрапатычны акрадэрматыт развіваецца часцей у немаўлят і дзяцей ранняга ўзросту. Абумоўлены спадчыннасцю, парушэннямі ўсмоктвання пажыўных рэчываў і цынку ў тонкіх кішках. Характарызуецца пухірковай, гнайнічковай высыпкай вакол рота, вачэй, задняга праходу, у вобласці локцяў, каленяў, пахвінна-сцегнавых складак, на сцёгнах, ягадзіцах, дзе потым утвараюцца бляшкі. Адначасова пашкоджваецца слізістая абалонка рота, пазногці мутнеюць, робяцца ломкія, выпадаюць валасы на галаве, брывах, вейках. Характэрны святлабоязь, блефараспазма, страўнікава-кішачныя расстройствы, якія прыводзяць да знясілення і адставання ў фіз. развіцці дзіцяці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУКА́РСКАЯ МАШЫ́НАпаліграфічная,
машына для шматразовага атрымання аднолькавых адбіткаў тэксту, ілюстрацый і інш. на паперы (або інш. матэрыяле) з адпаведнай друкарскай формы. Асн. вузлы Д.м.: друкавальны і фарбавальны апараты, прыстасаванні для падачы паперы і перамяшчэння яе ў машыне, вываду гатовай прадукцыі.
Адрозніваюць Д.м.: высокага друку, глыбокага друку і плоскага друку, у т. л.афсетнага друку тыгельныя (да плоскай друкарскай формы папера прыціскаецца плоскасцю т.зв. тыгля), плоскадрукавальныя (да плоскай формы папера прыціскаецца цыліндрам) і ратацыйныя (форма і прыціскальная паверхня цыліндрычныя, верцяцца з аднолькавай скорасцю). Папера можа падавацца аркушамі (аркушавая Д.м.) або з рулона (рулонныя). Найб. прадукцыйныя ратацыйныя рулонныя Д.м. Першая Д.м. (плоскадрукавальная) створана ням. вынаходнікам Ф.Кёнігам у 1811, машыны розных тыпаў пачалі выкарыстоўвацца ў пач. і сярэдзіне 19 ст. ў Германіі, Англіі, ЗША і інш.
Літ.:
Полянский Н.Н. Технология полиграфического производства. Ч. 2. М., 1982.
Адна з першых друкарскіх машын (прэс): 1 — дэкель для ўкладкі паперы; 2 — талер (металічная пліта) для ўстаноўкі друкарскай формы; 3 — друкарская форма; 4 — вінтавы прэс.Схемы друкавальных прыстасаванняў друкарскіх машын: а — тыгельнай; б — плоскадрукавальнай; в — ратацыйнай; г — афсетнай; 1 — друкарская форма; 2 — плоская аснова — талер (або формны цыліндр); 3 — тыгель (або друкавальны цыліндр); 4 — папера; 5 — дэкель; 6 — перадатачны (афсетны) цыліндр.Схема рулоннай афсетнай кніжна-часопіснай друкарскай машыны: 1 — рулон паперы; 2 — трохцыліндравыя аднафарбавыя друкавальныя секцыі; 3 — штангі для пераварочвання папяровага палатна; 4 — фальцавальны апарат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯМЕ́ЛЬНАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ,
гістарычна вызначаная грамадская форма прысваення (індывідуумам або калектывам) зямлі. Адлюстроўвае вытв. адносіны паміж людзьмі ў сувязі з выкарыстаннем зямлі як натуральнай умовы ўсякай вытв-сці і гал. сродку вытв-сці ў сельскай і лясной гаспадарцы. Першай гіст. формай З.у. была абшчынная ўласнасць на зямлю, сродкі яе апрацоўкі і гатовы прадукт. Рабаўладальніцкая форма З.у. ўключала абшчынную, храмавую, дзярж., прыватную (індывід.). У сярэднія вякі пераважала феадальная З.ў. Для таварнай формы грамадскай вытв-сці характэрна прыватная капіталіст.форма З.ў., для сацыяліст. — грамадская, калектыўная, агульнанародная.
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 нетры, вада, лясы складаюць выключную ўласнасць дзяржавы. Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі (1990) грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на атрыманне зямельных участкаў і пажыццёвае ўладанне (з перадачай у спадчыну) імі: для вядзення сял. гаспадаркі — да 50 га, дачнага буд-ва і індывід. садаводства — па 0,1 га, для буд-ва і абслугоўвання жылога дома ў гарадах і пасёлках гар. тыпу — 0,05—0,15 га, у сельскіх населеных пунктах — 0,15—0,25 га. Для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі дазваляецца мець 1 га зямлі (памеры ўчасткаў устанаўліваюцца мясц. органамі ўлады). Паводле закона Рэспублікі Беларусь «Аб праве ўласнасці на зямлю» (1993) прыватная зямельная ўласнасць дазваляецца для вядзення ўсіх відаў асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян, дзярж. — захоўваецца для вядзення таварнай сельскай гаспадаркі (калгасы, дзяржгасы, фермерскія гаспадаркі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАВЫ́ ВАЛ,
акумулятыўная форма рэльефу, утвораная з доннага матэрыялу (пяску, жвіру, галькі, ракушачніку) прыбоем. Уяўляе сабой нізкую граду (вал), выцягнутую ўздоўж лініі берага мора або возера. Даўжыня дасягае соцень метраў або некалькіх кіламетраў, выш. да 1—4 м. Павернуты ў бок мора схіл берагавога вала называецца пляжам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАДАГЕНЕ́З (ад грэч. klados галіна + ...генез),
форма эвалюцыі арганізмаў, што праз адаптыўную радыяцыю прыводзіць да ўтварэння з адной групы (таксона) некалькіх у межах папярэдняга ўзроўню арганізацыі. Тэрмін «К.» прапанаваны ням. біёлагам Б.Рэншам (1947). Уключае ўсякае павелічэнне разнастайнасці форм у працэсе эвалюцыі. Паняцце К. блізкае да ідыяадаптацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЦЭЛЯ́РНАЯ ГАСПАДА́РКА,
сямейна-індывідуальная сялянская гаспадарка. Асн.форма вядзення натуральна-спажывецкай вытв-сці пры рабаўладальніцкім ладзе і феадалізме. З развіццём капіталізму П.г. ўцягнулася ў сістэму таварна-грашовых адносін і ператварылася ў дробную таварную гаспадарку. Звычайна вядзецца на невялікіх участках (парцэлах — адсюль назва) уласнай або арандаванай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КІ ВІНАГРА́Д (Vitis sylvestris),
лясны вінаград, дзікі еўрап.-азіяцкі від вінаграду. Паводле інш. уяўленняў, падвід або форма вінаграду культурнага — звычайнага (V. vinifera) ці яго здзічэлая форма, магчыма, продак. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўд. Еўропе, Закарпацці, Прыднястроўі, Крыме, на Каўказе, у Малой, Сярэдняй і Зах. Азіі. Расце дзіка ў далінах рэк, поймавых лясах, у хмызняках і на камяністых схілах.
Двухдомная лістападная ліяна або куст, які сцелецца, з лазячымі парасткамі даўж. да 10 м і дыям. 10—15 см. укрытымі буравата-шэрай карой. Лісце амаль цэласнае, 3—5-лопасцевае, круглаватае, ныркападобнае, па краі няроўна буйназубчастае, на чаранках. Кветкі дробныя, зеленаватыя, сабраныя ў складаныя мяцёлчатыя суквецці. Плод — чорная, з шызым налётам, зрэдку белая ягада. Харч., вітамінаносная расліна, выкарыстоўваецца ў селекцыі культ. сартоў вінаграду. Дз. в. часам наз. расліны з роду дзявочы вінаград.