БЕ́НТАМ (Bentham) Джордж (22.9.1800, Сток, каля г. Плімут, Вялікабрытанія — 10.9.1884),
англійскі батанік і падарожнік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1862). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1872), чл. Парыжскай АН (1875). Вучыўся ў Францыі, Вялікабрытаніі. З 1861 праводзіў даследаванні ў бат. садзе ў К’ю (Лондан). Аўтар (разам з Дж.Д.Гукерам) фундаментальнай працы «Роды кветкавых раслін» (т. 1—3, 1862—83), дзе прыведзена апісанне ўсіх вядомых на той час родаў кветкавых раслін. Склаў таксама апісанне флоры Аўстраліі (разам з І.П.Мюлерам), Індыі, наваколля Ганконга.
т. 3, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧЭ́НКА Аляксандр Андрэевіч (н. 15.7.1939, в. Чырына Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-р мед. н. (1972), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1984). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1962) і працуе ў ім (з 1970 заг. кафедры). Навук. працы па псіхіятрыі, мед. псіхалогіі, нейрафізіялогіі.
Тв.:
Нейрофизиологические аспекты шизофрении. Мн., 1978;
Алкоголизм: нейрофизиол. механизмы. Мн., 1981 (разам з А.А.Галавачом, Т.Д.Філімонавай);
Нервные и психические болезни. 2 изд. Мн., 1998 (разам з А.М.Гурленем, А.А.Пашковым).
т. 8, с. 282
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЫШАЎ Андрэй Якаўлевіч (30.11. 1913, Мінск — 21.1.1984),
бел. вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Канд. геагр. н. (1952). Праф. (1970). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1939). З 1949 у БДУ (у 1954—79 прарэктар). Працы па эканам. геаграфіі і населеных пунктах Беларусі, праблемах асушэння Палесся.
Тв.:
Города и села Белорусской ССР. Мн., 1959 (разам з В.А.Жучкевічам, Н.Я.Рагозіным);
Прамысловасць Мінска: (Экан.-геагр. нарыс). Мн., 1972 (разам з Л.А.Паўловіч);
Транспорт и экономические связи // География Белоруссии. 2 изд. Мн., 1977.
т. 10, с. 40
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАРЫ́НСКІ Яфім Ільіч (н. 11.3.1929, г. Жытомір, Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1965), праф. (1993). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1954). З 1966 у Віцебскім тэхнал. ун-це (у 1969—77 заг. кафедры). Навук. працы па праблеме кіравання працэсам шліфавання і распрацоўцы тэарэт. асноў аптымальных алгарытмаў кіравання рабочым цыклам круглага і плоскага ўразнога шліфавання.
Тв.:
Планирование эксперимента в машиностроении. Мн., 1985 (разам з П.І.Яшчарыцыным);
Основы технологии машиностроения. Мн., 1997 (разам з В.А.Гарохавым).
т. 10, с. 224
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́К Аляксандр Яфімавіч (н. 21.10.1938, с. Пятроўка Шчорскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-р мед. н. (1986), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1961). З 1970 у Бел. мед. ун-це. Навук. працы па метадах вымярэння ўнутрычарапнога ціску, пытаннях вострай унутрычарапной гіпертэнзіі, прагназаванні ўзнікнення мазгавых інсультаў і іх прафілактыцы.
Тв.:
Острая внутричерепная гипертензия. Мн., 1974 (разам з В.У.Еўсцігнеевым);
Мозговой инсульт: прогнозирование и профилактика. М., 1980 (разам з М.С.Місюком, Я.Р.Грышковым).
т. 15, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЎТО́НЫ (лац. Teutoni, Teutones),
старажытнагерманскае племя, якое жыло на зах. узбярэжжы п-ва Ютландыя і ў вусці р. Эльба. Упершыню згадваюцца ў працах Пітэаса (2-я пал. 4 ст. да н.э.). У канцы 2 ст. да н.э. рушылі на Пд і разам з кімврамі і амбронамі спустошылі Галію. Большая ч. Т. разам з амбронамі ў 102 да н.э. была знішчана ў бітве каля Акваў Секстыевых (цяпер Экс-ан-Праванс, Францыя) рым. войскам на чале з Г.Марыем. Часам словам «Т.» пазначалі германцаў увогуле.
т. 16, с. 147
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РАЎ Алег Генрыхавіч (н. 22.11.1960, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-р мед. н. (2002). Скончыў Гродзенскі мед. ун-т (1983), дзе і працуе, з 1996 заг. кафедры. Навук. працы па отарыналарынгалогіі, аталогіі, отахірургіі і анкалогіі.
Тв.:
Хирургическое лечение деструктивных средних отитов. Гродно, 2001 (разам з У.Дз.Меланьіным);
Лечение острого гнойного среднего отита. осложненного мастоидитом // Вести. оториноларингологии 2003. № 1;
Remote results of larynx cancer treatment (разам з Р.Рыбаком, І.Галаванам) // Otolaryngologia Polska. 2003. T. 57, № 2.
т. 18, кн. 1, с. 466
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСКАБО́ЕЎ Аляксандр Іванавіч (н. 30.9.1944, в. Шашкі Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны-біяхімік. Д-р біял. н. (1983), праф. (1986). Скончыў БДУ (1968). З 1972 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі, з 1986 у Гродзенскім ун-це імя Я.Купалы. Навук. працы па вывучэнні ферментаў біясінтэзу, кокарбаксілазы, па імабілізацыі мікраарганізмаў, якія ўдзельнічаюць у сінтэзе лізіну, па вывучэнні біяапрацоўкі поліамідных валокнаў мікраарганізмамі.
Тв.:
Биосинтез, деградация и транспорт фосфорных эфиров тиамина. Мн., 1987 (разам з І.П.Чарнікевічам);
Малы практыкум па фізіялогіі і біяхіміі раслін. Гродна, 1994 (разам з В.М.Туманавым).
т. 4, с. 31
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́НІН Аляксандр Несцеравіч (н. 23.3.1938, г. Шапятоўка Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. і польскі вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання і вылічальнай тэхнікі. Д-р тэхн. н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскае Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1961). З 1973 у БПІ, з 1989 заг. кафедры ў Беластоцкім політэхн. ін-це (Польшча). Навук. працы па мадэліраванні, ідэнтыфікацыі, адаптыўным кіраванні складанымі дынамічнымі аб’ектамі.
Тв.:
Микро-ЭВМ в динамических системах. Мн., 1982 (разам з Р.І.Фурунжыевым і Г.І.Залужным);
Управление колебаниями многоопорных машин. М., 1984 (разам з Р.І.Фурунжыевым).
т. 2, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДА́ Іван Уладзіміравіч (н. 7.2.1936, в. Дзямідаў Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. акушэр-гінеколаг. Д-р мед. н. (1984), праф. (1986). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1961). З 1964 у Мінскім мед. ін-це, з 1990 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі скарачальнай функцыі маткі, перынатальнай ахове плода і нованароджанага, анкагінекалогіі.
Тв.:
Нарушения сократительной деятельности матки. Мн., 1989;
Акушерство и гинекология в графических схемах. Мн., 1991 (разам з Л.В.Вавілавай);
Клиническое акушерство. Мн., 1997 (разам з В.І.Дудой).
т. 6, с. 252
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)