«ПАЛЯЎНІ́ЧЫ І РЫБАЛО́Ў»,

газета для паляўнічых, рыбаловаў, аматараў прыроды. Выдаецца з 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах 2 разы ў месяц Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў. Асвятляе дзейнасць паляўнічых і рыбалавецкіх арг-цый Беларусі, прапагандуе паляванне і рыбную лоўлю як формы рацыянальнага прыродакарыстання, барацьбу з браканьерствам, знаёміць з афіц. распараджэннямі па пытаннях палявання і рыбнай лоўлі, арганізуе праблемныя дыскусіі. Друкуе вершаваныя і празаічныя замалёўкі пра прыгажосць роднага краю, жыццё і звычкі звяроў і птушак.

Т.​У.​Люковіч.

т. 12, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРМЕ́НАЎ Васіль Іванавіч (6.12.1905, в. Краева Валагодскага р-на, Расія — 13.3.1984),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1964), праф. (1969). Скончыў 2-і Ленінградскі мед. ін-т (1931). З 1933 у Гомельскім ун-це (у 1952—70 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях агнястрэльных раненняў жывата, хвароб брушной і грудной поласцей, гематалогіі, ангіялогіі.

Тв.:

Анатомические особенности головного мозга человека. Мн., 1969;

Операция до выведения из шока при повреждениях и заболеваниях живота // Хирургия. 1974. № 2.

т. 12, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАНЕЛЬЕ́С Хуан Хуанавіч (8.4.1900, г. Херас, Іспанія — 25.8.1972),

іспанскі і рас. мікрабіёлаг і фармаколаг. Акад. АМН СССР (1969), чл.-кар. Акадэміі медыцыны Іспаніі. Скончыў Мадрыдскі ун-т (1921). З 1930 дырэктар Ін-та клінічных даследаванняў у Мадрыдзе, з 1936 нач. сан.-мед. службы Рэсп. арміі, потым статс-сакратар аховы здароўя Іспанскай рэспублікі. З 1939 у СССР. З 1943 у Ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АМН СССР. Навук. працы па біял. стандартызацыі фармацэўтычных і біяпрэпаратаў, сульфаніламідах, пытаннях лек. устойлівасці мікробаў.

т. 12, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСТО́ЎЦАЎ Уладзімір Мікалаевіч (н. 27.5.1945, г. Карабаш Чэлябінскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1969). У 1973—89 і з 2000 (заг. лабараторыі і курса) у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 1992 у Бел. цэнтры мед. тэхналогій (заг. аддзела). Навук. працы па пытаннях генет. схільнасці да хвароб, тэорыі здароўя і прафілактыкі, кіравання развіццём аховы здароўя.

Тв.:

Генетика и диагноз. Мн., 1986.

т. 13, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБАШО́Ў Савелій Міронавіч (1.6.1883, г. Чашнікі Віцебскай вобл. — жн. 1957),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1912), праф. (1924). Скончыў Харкаўскі ун-т (1907). З 1924 заг. кафедраў у БДУ і Мінскім мед. ін-це, з 1934 у Ленінградскім, Новасібірскім, Кіславодскім, Кішынёўскім мед. ін-тах. Навук. працы па пытаннях хірург. лячэння апендыцыту, эмфіземы лёгкіх, бранхіяльных свішчоў, уралогіі, ваен.палявой хірургіі.

Тв.:

Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю: Сацыяльна-клініч. нарыс. Мн., 1931.

т. 13, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САСНІ́Н Георгій Пятровіч (7.2.1916, в. Зюльзя Нерчынскага р-на Чыцінскай вобл., Расія — 19.9.1999),

бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-р мед. н. (1971), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі мед. стаматалагічны ін-т (1941). У 1971—97 у Мінскім мед. ін-це (да 1988 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях тэрапеўт. і артапедычнай стаматалогіі.

Тв.:

Післяопераційне протезування зубів і щелеп. Київ, 1960;

Замещение дефектов зубных рядов съемными протезами. Опирающиеся (бюгельные) протезы // Руководство по ортопедической стоматологии. М., 1974;

Бюгельные протезы. Мн., 1981.

т. 14, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІПКО́ Мікалай Георгіевіч (19.12.1906, в. Панкры, Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 1989),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1929), з 1947 працаваў у ім (у 1963—72 прарэктар). Навук. працы па пытаннях ваен.-вет. службы, яе арганізацыі і рабоце ў час Вял. Айч. вайны, гісторыі ваен. ветэрынарыі ў Расіі.

Тв.:

Из истории ветеринарного образования в России // Уч. зап. Витеб. вет. ин-та. 1968. Т. 20.

т. 14, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУКАВА́ТЫХ Леанід Сямёнавіч (8.12.1930, г.п. Колпны Арлоўскай вобл., Расія — 12.10.1976),

бел. вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі, хірургіі. Д-р мед. н., праф. (1972). Скончыў Ленінградскую ваенна-мед. акадэмію (1955). З 1962 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (кіраўнік аддзялення). Навук. працы па радыеізатопных і хірург. метадах лячэння, пытаннях інтэнсіўнай тэрапіі ў анкалогіі.

Тв.:

Радиоизотопная ренография Мн., 1969 (разам з Л.​І.​Нісенбаумам, К.​І.​Гарэльчыкам);

Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. Мн., 1976 (у сааўт.).

т. 15, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЛЬТРАМАНТА́НСТВА (ад лац. ultra montes за гарамі, г.зн. за Альпамі ў Рыме),

кірунак у каталіцызме, прыхільнікі якога абаранялі ідэю неабмежаванай вярх. улады папы рымскага, яго права ўмешвацца ў свецкія справы любой дзяржавы. Узнік у 15 ст. З 16 ст. актыўнымі прыхільнікамі У. былі езуіты. Яны прапаноўвалі стварыць кангламерат манархічных дзяржаў, злучаных аўтарытэтам папы. На 1-м Ватыканскім саборы (1869—70) прыхільнікі У. дамагліся абвяшчэння догмату аб бязгрэшнасці папы ў пытаннях веры і маралі, пацвярджэння яго вяршэнства ў царкве.

т. 16, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЭ́ЛІК Любоў Мікалаеўна (н. 16.3.1941, в. Хацяноўшчына Мінскага р-на),

бел. літаратуразнавец. Скончыла БДУ (1964). Канд. філал. н. (1973). Працавала настаўніцай, з 1971 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Выступае ў друку па пытаннях сучаснага літ. працэсу, з артыкуламі, прысвечанымі творчасці П.​Броўкі, М.​Танка, П.​Панчанкі, А.​Пысіна, Р.​Барадуліна. Аўтар манаграфій «Аляксей Пысін» (1981), «Зямля бацькоў дала мне права» (1983), «Сатыры слова гнеўнае» (1989), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996; з Т.​К.​Грамадчанка і А.​С.​Гурскай).

т. 5, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)