КА́ЎНДА ((Kaunda) Кенет Дэйвід) (н. 28.4.1924 каля г. Чынгола, Замбія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Замбіі. З 1948 сакратар раённых і правінцыяльных аддзяленняў Афр.нац. кангрэса (АНК) Паўн. Радэзіі, у 1953—58 ген. сакратар АНК. У 1958—59 заснавальнік і нац. прэзідэнт партыі АНК Замбіі. Са студз. 1960 прэзідэнт Аб’яднанай партыі нац. незалежнасці. У 1962—64 міністр мясц. самакіравання і сац. забеспячэння, у студз.—кастр. 1964 прэм’ер-міністр Паўн. Радэзіі. У 1964—70, 1973—78 міністр абароны, у 1970—71 і 1987—88 старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства. У 1964—91 прэзідэнт Замбіі. Тэарэтык афр. сацыялізму, стваральнік канцэпцыі «замбійскага гуманізму» і т. зв. камунакратыі, якая з 1969 беспаспяхова рэалізоўвалася ў Замбіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗІК (Леанід Пятровіч) (н. 13.7.1948, г. Барысаў Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Канд.эканам.н. (1997). Засл. работнік прамысловасці Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1977), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1989). З 1976 пам. пракурора г. Барысава, з 1978 старшыня прафс.к-та Барысаўскага з-да аўтатрактарнага электраабсталявання. У 1985—92 дырэктар Барысаўскай швейнай ф-кі. У 1995—98 чл. Калегіі, Паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Міждзярж. эканам. к-це Эканам. саюза СНД. З 1996 чл. Выканаўчага к-та Супольнасці (Саюза) Беларусі і Расіі. З лют. 1998 нам.прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 1990—95 дэпутат Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, старшыня камісіі па эканам. рэформе, эканам. самастойнасці і суверэнітэце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ПАЎ (Урал Рамдракавіч) (н. 28.2.1951, в. Катаева Бакалінскага р-на, Башкортастан),
вучоны-юрыст, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Д-рюрыд.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Казанскі ун-т (1973), Вышэйшыя курсы КДБСССР у Мінску (1974). З 1974 праходзіў службу ў тэр. органах КДБСССР на пасадах аператыўнага і кіруючага саставу. З 1989 нач. кафедры спец. дысцыплін, нам.нач. Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь па навук. рабоце. З 1994 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па знешняй палітыцы. Са снежня 1998 міністр замежных спраў — нам.прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламат. ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла. Аўтар навук. прац па міжнар. праве, праблемах супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі краінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ПЭН (н. ў кастр. 1928, г. Чэнду, Кітай),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Кітая. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1955). У 1955—66 гал. інжынер, дырэктар электрастанцый, з 1966 нач. Пекінскага электраэнергет. ўпраўлення. У 1979—83 нам., міністр электраэнергетыкі, 1-ы нам. міністра воднай гаспадаркі і электраэнергет. прам-сці. З 1983 нам., у 1988—98 прэм’ер Дзяржсавета Кітайскай Нар. Рэспублікі. Адзін з ініцыятараў задушэння сілай у чэрв. 1989 студэнцкіх выступленняў на пл. Цяньаньмэнь у г. Пекін. З сак. 1998 старшыня Пастаяннага к-та Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў. Чл. Палітбюро ЦККамуніст. партыі Кітая (КПК) з 1985 і Пастаяннага к-таЦККПК з 1987. У 1995 наведаў з афіц. візітам Беларусь.
дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі. Адукацыю атрымаў у Оксфардскім ун-це. Паліт. дзейнасць пачаў у 1924 як дэп. палаты абшчын брыт. парламента. У 1940—45 займаў шэраг пасад ва ўрадзе У.Чэрчыля. З 1951 на міністэрскіх пасадах у кансерватыўных урадах Чэрчыля і Э.Ідэна, у т. л. міністр абароны (1954—55), замежных спраў (1955), фінансаў (1955—57). Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідэр Кансерватыўнай партыі ў 1957—63. Пры ім Вялікабрытанія дала незалежнасць Гане (1957), Нігерыі, Кіпру (1960), Ямайцы (1962), інш. краінам і тэрыторыям, падпісала дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963. Саўладальнік выд-ва «Макмілан паблішэрз». Аўтар мемуараў (т. 1—6, 1966—73).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦАТА́КІС ((Mitsotakis) Канстанцінас) (н. 18.10.1918, г. Ханья, Грэцыя),
грэчаскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адвакат. Скончыў Афінскі ун-т. Удзельнік руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. У 1946—67 дэп. парламента. З 1963 міністр фінансаў, з 1965 на інш. міністэрскіх пасадах. У час ваен. дыктатуры (1967—74) двойчы зняволены (1967, 1973—74). жыў у эміграцыі ў Парыжы. У 1977 заснаваў Неаліберальную партыю, якая ў 1980 злілася з партыяй Новая дэмакратыя. З 1977 зноў дэп. парламента. З 1978 міністр каардынацыі і планавання ва ўрадзе К.Караманліса, з 1980 міністр замежных спраў, выступаў за членства Грэцыі ў Еўрап.эканам. супольніцтве. У 1984—93 старшыня партыі Новая дэмакратыя. У 1990—93 прэм’ер-міністр Грэцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬ, Піл (Peel) Роберт (5.2.1788, г. Беры, Вялікабрытанія —2.7.1850), брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1809 дэп. палаты абшчын ад партыі торы. У 1812—18 міністр па справах Ірландыі. У 1822—27 і 1828—30 міністр унутр. спраў. Ініцыіраваў прыняцце брыт. парламентам актаў па змякчэнні крымін. права (смяротнае пакаранне больш чым за 100 відаў злачынстваў замянялася інш. пакараннем) і турэмнага рэжыму, заснаваў у Лондане рэгулярную паліцыю (1829; ад скарочанага яго імя паходзіць мянушка канстэбляў — Бобі). У 1834—35 і 1841—46 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. У 1846 ва ўмовах неўраджаю ў Англіі і Ірландыі дамогся прыняцця парламентам акта аб адмене «хлебных законаў», што прывяло да расколу партыі торы і адстаўкі П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАНКАРЭ́ ((Poincaré) Раймон) (20.8.1860, г. Бар-ле-Дзюк, Францыя — 15.10.1934),
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адвакат. Вучыўся ў Парыжскім ун-це. У 1887—1903 дэп. парламента, у 1903—13 і з 1920 сенатар. З 1893 неаднаразова займаў міністэрскія пасады. У 1912—13, 1922—24 і 1926—29 прэм’ер-міністр, у 1913—20 прэзідэнт Францыі. Праводзіў мілітарысцкую палітыку (празванне «П.-вайна»), Мацуючы франка-рас. саюз супраць Германіі, у 1912 і 1914 наведаў Пецярбург. У 1918—20 адзін з арганізатараў антысав. інтэрвенцыі, стваральнікаў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Дамагаўся ваен. і эканам. гегемоніі Францыі ў Еўропе. З 2-й пал. 1920-х г. стаў на шлях збліжэння з Германіяй, каб выкарыстаць яе ў барацьбе супраць СССР. Аўтар мемуараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМА́Н Муджыбур, шэйх Муджыб (17.3.1920, Тунгіпура, Індыя — 15.8.1975), палітычны і дзярж. дзеяч Бангладэш. Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідэр) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усх. Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваен. ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усх. Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. З 1972 прэм’ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Нар. Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сац. пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканам. крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х г. Забіты ў выніку дзярж. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́СЭР Гамаль Абдэль, Гамаль Абд ан-Насыр (15.1.1918 Бені-Мур, Егіпет — 29.9.1970), егіпецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Палкоўнік. Герой Сав. Саюза (1964). Скончыў ваен. вучылішча Генштаба. Вызначыўся ў араба-ізраільскай вайне 1948—49: Адзін з заснавальнікаў тайнай арг-цыі «К-т свабодных афіцэраў», які 23.7.1952 скінуў караля Фарука II і ліквідаваў у Егіпце манархію. З 1953 вярх. галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі, нам.прэм’ер-міністра і міністр унутр. спраў, з 1954 прэм’ер-міністр Егіпта. У кастр. 1954 дамогся ад Вялікабрытаніі згоды на вывад брыт. войск з Егіпта. У 1956 абраны прэзідэнтам Егіпта. У ліп. 1956 нацыяналізаваў міжнар. кампанію Суэцкага канала, што прывяло да англа-франка-ізраільскай агрэсіі 1956 супраць Егіпта. У знешняй палітыцы арыентаваўся на СССР і краіны сацыяліст. лагера. Быў прыхільнікам панарабскага руху. Падтрымаў ідэю аб’яднання Егіпта і Сірыі ў Аб’яднаную Араб. Рэспубліку (назва ААР; у 1961 Сірыя выйшла, назва ААР захавалася за Егіптам да 1971), абраны яе прэзідэнтам у 1958. Ва ўнутр. палітыцы прытрымліваўся ідэй «араб. сацыялізму», імкнуўся ператварыць Егіпет у развітую, індустр. дзяржаву, для чаго праведзена агр. рэформа, пачата індустрыялізацыя, будавалася вышынная Асуанская плаціна. У паліт. сферы ўсталяваў аўтарытарны, аднапартыйны рэжым. Першым з араб. лідэраў прыйшоў да ўсведамлення неабходнасці мірнага ўрэгулявання Блізкаўсходняга канфлікту. У жн. 1970 пагадзіўся на 90-дзённае спыненне агню з Ізраілем.
Тв.:
Рус.пер. — Проблемы египетской революции: Избр. речи и выступления 1952—1970 гг.М., 1979.
Літ.:
Dekmedjian R.H. Egypt under Nasir. New York, 1971;
Lacouture J. Nasser. Paris, 1971;
Nutting A. Nasser. London;
New York, 1972;
Stephens R.H. Nasser: A political biography. New York, 1972;
Vatikiotis P.J. Nasser and his generation. London, 1978.