1) лёгкі адна- або двухвёславы човен. Аснова — драўляны каркас, абцягнуты спец. апрацаванай бяростай. Здаўна бытавалі на Палессі, а таксама ў народаў Амурскага басейна (нанайцаў, ульчаў, эвенкаў).
2) Невялікая бочачка з вечкам для захоўвання мёду, круп, прыпраў і інш.прадуктаў у беларусаў. Рабілі з берасцянага скрутка, канцы якога замацоўвалі фігурным злучэннем у «замок». Сценкі берасцянкі аздаблялі ціснёным узорам у выглядзе сеткі ці хваёвых лапак; трубачкай ці цвіком наносілі ланцужкі ўзораў з кружочкаў і кропак. У наш час выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́Я,
горад у Паўн. Індыі, у даліне р. Ганг, штат Біхар. Вядомы з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э. Каля 300 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: баваўняная, вытв-сць шэлаку (сыравіны для лакаў і палітур), перапрацоўка с.-г.прадуктаў. Гая — гіст., рэліг. і культ. цэнтр Стараж. Індыі. Месца паломніцтва індуістаў (гара Гая). Вёска Будх-Гая (за 10 км на Пд) з’яўляецца сусв. цэнтрам паломніцтва будыстаў, дзе, паводле паданняў, Буда ўпершыню выступаў перад людзьмі. Там жа стараж. будыйскі храм Махабодхі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗЯЛЁНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ»,
тэрмін, які ўзнік у 1960-я г. і абазначаў працэс укаранення новых высокаэфектыўных аграпрыёмаў і метадаў, стварэнне высокаўраджайных сартоў збожжавых (пшаніца, рыс), асабліва ў краінах т. зв. трэцяга свету. У сувязі з павелічэннем колькасці насельніцтва намаганні былі скіраваны на атрыманне большага аб’ёму прадуктаў харчавання з дапамогай арашэння зямель, хімізацыі і механізацыі. З 1980-х г. у некат. краінах «З.р.» забаронена, таму што размеркаванне даходаў у с.-г. сектары ў выніку «З.р.» стала яшчэ больш нераўнамерным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЛЕКСО́НЫ,
арганічныя злучэнні, пераважна амінаполіалкілкарбонавыя к-ты і іх вытворныя, здольныя ўтвараць устойлівыя ўнутрыкомплексныя злучэнні (хелаты) з катыёнамі. Найб. пашыраныя К.: этылендыамінтэтравоцатная к-та (камплексон II) (HOOCCH2)2NCH2CH2N(CH2COOH)2 і яе дынатрыевая соль (камплексон III, трылон Б.), нітрылатрывоцатная к-та (камплексон I) N(CH2COOH)3 — крышт. рэчывы, якія раствараюцца ў вадзе і шчолачах. Выкарыстоўваюць у камплексонаметрыі (тытраметрычны метад аналізу), як кампаненты мыйных сродкаў і фіксатараў (у фатаграфіі), стабілізатары харч.прадуктаў, сродкі для выдалення з арганізма таксічных металаў, для змякчэння вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУК (Іван Фёдаравіч) (24.3.1909, в. Забалацце Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 16.12.1992),
бел. вучоны ў галіне таваразнаўства. Д-ртэхн.н., праф. (1971). Скончыў Бел. таваразнаўчы ін-т (1932). У 1944—67 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (з 1962 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні таваразнаўчых, біяхім. і тэхнал. уласцівасцей збожжа і прадуктаў іх перапрацоўкі.
Тв.:
Товароведение пищевых продуктов. Мн., 1939;
Биохимия и товароведение семян зернобобовых культур и продуктов их переработки. Мн., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТАБАЦЫ́ЛЫ (Lactobacillus),
род малочнакіслых бактэрый сям. лактабацылавых. Уключаюць віды, што ажыццяўляюць гомаферментатыўнае (утвараюць пераважна малочную к-ту) або гетэраферментатыўнае (утвараюць таксама воцатную к-ту, спірты, эфіры) малочнакіслае браджэнне. Трапляюцца ў малочных, мясных і раслінных прадуктах, паразітуюць у ротавай поласці, кішэчным і мочапалавым трактах многіх цеплакроўных жывёл.
Клеткі палачкападобнай формы, даўж. 0,7—8 мкм, размешчаныя паасобку або ў выглядзе кароткіх ланцужкоў. Нерухомыя, грамстаноўчыя. Факультатыўныя анаэробы. Некат. віды выкарыстоўваюцца ў вытв-сці кісламалочных прадуктаў, сыроў, пры хлебапячэнні, квашанні агародніны, сіласаванні кармоў і інш. Звычайна непатагенныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАПРАМЫСЛО́ВЫ КО́МПЛЕКС (АПК),
сукупнасць галін нар. гаспадаркі, якія забяспечваюць вытв-сцьпрадуктаў харчавання і прамысл. вырабаў з с.-г. сыравіны, а. таксама рэалізацыю іх спажыўцам. Уключае: галіны, якія забяспечваюць АПК сродкамі вытв-сці (харч.прам-сць, трактарнае і с.-г. машынабудаванне, рамонт тэхнікі, вытв-сцьмінер. угнаенняў і хім. сродкаў аховы раслін, здабычу торфу для сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічную прам-сць і капітальнае буд-ва); сельскую гаспадарку (у т. л.асабістую дапаможную гаспадарку насельніцтва) і лясную гаспадарку, галіны, што даводзяць с.-г. прадукцыю да спажыўца (нарыхтоўка, перапрацоўка, захаванне, транспарціроўка, рэалізацыя). У аграпрамысловай вытв-сці вылучаюць: вытв-сць сродкаў вытв-сці для ўсёй сістэмы АПК; с.-г.вытв-сць; вытв-сцьпрадуктаў харчавання і прамысл. вырабаў з с.-г. сыравіны; рэалізацыю канчатковай прадукцыі; вытв.-тэхн. і тэхнал. абслугоўванне ўсіх стадый аднаўленчага цыкла. Да АПК адносяць таксама с.-г. навуку і сістэму падрыхтоўкі кадраў для ўсіх сфераў. На долю галін, якія ўваходзяць у АПК Рэспублікі Беларусь, прыпадае больш за 40% валавога грамадскага прадукту, каля 45% асн.вытв. фондаў і 36% колькасці працоўных усёй нар. гаспадаркі (1992). Асноўнае звяно АПК — сельская гаспадарка, у якой сканцэнтравана больш за 70% асн.вытв. фондаў АПК, каля 70% працаўнікоў і вырабляецца больш за 45% валавой прадукцыі (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ АРЛЕА́Н (New Orleans),
горад на Пд ЗША, у штаце Луізіяна. 476,6 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1,5 млн.ж. (1998). Буйны рачны і марскі порт у дэльце р. Місісіпі, за 175 км ад яе ўпадзення ў Мексіканскі зал. (вываз нафты і нафтапрадуктаў, бавоўны, серы, увоз трапічных прадуктаў, баксітаў). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны гандл.-фін. і культ. цэнтр Поўдня ЗША. Прам-сць: суднабуд. (у т. л. платформ для марскога бурэння), суднарамонтная, нафтаперапр., нафтахім., каляровая металургія. Авіякасмічная прам-сць і вытв-сць узбраення. Перапрацоўка прадуктаў трапічнага земляробства. 13 ун-таў і каледжаў. Музеі. Арх. помнікі 18 і 19 ст.
Засн. ў 1718 французамі на месцы індзейскага паселішча, названы ў гонар франц. рэгента Філіпа Арлеанскага. З 1722 адм. ц.франц. калоніі Луізіяна. З 1762 пад уладай Іспаніі. У 1803 вернуты Францыі і куплены ЗША у складзе тэр. Луізіяна. У 1805 атрымаў гар. правы. У 1812—49 сталіца штата Луізіяна. У час англа-амер. вайны 8.1.1815 каля Н.А. адбылася апошняя бітва паміж амер. і англ. войскамі. У грамадзянскую вайну ў ЗША 1861—65 захоплены 24.4.1862 федэральным флотам пад камандаваннем адм. Д.Фарагута. У 19 ст. цэнтр гандлю і буйны марскі порт. Значны працэнт негрыцянскага насельніцтва паўплываў на культ. своеасаблівасць горада. На мяжы 19 і 20 ст. тут узнік новаарлеанскі джаз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВАЎНЯ́НЫ АЛЕ́Й,
раслінны алей з насення бавоўніку. Вадкасць ад светла-жоўтага (рафінаваны баваўняны алей) да карычневага колеру, тэмпература застывання ад 5 да -6 °C, шчыльн. 0,918—0,932∙103кг/м³. Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў арган. растваральніках (акрамя метылавага і этылавага спіртоў). Мае 22—25% тлустых насычаных кіслот (C10—C20), 23—35% алеінавай, 34—57% лінолевай кіслот. Атрымліваюць прасаваннем насення ці яго экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Баваўняны алей — сыравіна ў вытв-сці тлустых кіслот, гліцэрыны, мыла, кампанент змазачных матэрыялаў, пакостаў, алкідных смолаў; рафінаваны — харч.прадуктаў (напр., маргарыну).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫМЕТАБАЛІ́ТЫ,
прыродныя або сінтэтычныя біялагічна актыўныя рэчывы, па хім. прыродзе блізкія да звычайных прадуктаў абмену рэчываў (метабалітаў) арганізма і здольныя ўступаць з імі ў канкурэнтныя, антаганістычныя адносіны. Да важнейшых антыметабалітаў належаць антывітаміны, антыгармоны, антыферменты. Структурныя аналагі адпаведных вітамінаў, гармонаў, ферментаў, медыятараў і інш., якія ў біяхім. рэакцыях займаюць іх месца або блакіруюць пэўныя рэцэптары і тым змяняюць цячэнне важных фізіял. працэсаў. Пры пэўных умовах антыметабаліты могуць не толькі парушаць, але і нармалізаваць біяхім. працэсы, таму выкарыстоўваюцца для лячэння некаторых хвароб (у першую чаргу выкліканых парушэннямі абмену рэчываў).