КА́ВАС (Катэрына Альбертавіч) (30.10.1775, г. Венецыя, Італія — 10.5.1840),
расійскі кампазітар, дырыжор. Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў Ф.Б’янкі. З 1799 служыў пры Дырэкцыі імператарскіх т-раў у Пецярбургу. З 1806 капельмайстар рус. оперы, з 1822 інспектар прыдворных аркестраў. З 1832 «дырэктар музыкі» імператарскіх т-раў. Зрабіў вял. ўклад у развіццё рус.муз.т-ра. Сярод твораў (больш за 50): оперы «Ілья-волат» (1806), «Іван Сусанін» (1815), опера-вадэвіль «Казак-вершатворац» (1812); балеты «Зефір і Флора» (1808), «Амур і Псіхея» (1809), «Ацыс і Галатэя» (1816), «Каўказскі нявольнік, або Цень нявесты» паводле А.Пушкіна (1823); патрыят. балеты-дывертысменты.
Літ.:
Сычева О. Кавос и русский музыкальный театр первой трети XIX в. // Стилевые особенности русской музыки XIX—XX вв. Л., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДАША ((Kadosa) Пал) (6.9.1903, г. Левіцэ, Славакія — 1983),
венгерскі кампазітар, піяніст, педагог. Нар.арт. Венгрыі (1963). Ганаровы чл. Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1967), чл.кар. Акадэміі мастацтваў ГДР (1970). Скончыў Вышэйшую муз. школу ў Будапешце па класах кампазіцыі (клас З.Кодая) і фп. (1927), выкладаў у ёй (праф. з 1945). З 1923 выступаў як піяніст. Арганізатар 1-га Міжнар. конкурсу імя Б.Бартака і Фестывалю музыкі ў Будапешце. У творчасці развіваў традыцыі Бартака. Сярод тв.: опера-араторыя «Дзяржаве ўласціва памыляцца» (паст. 1947), «Прыгода ў Хусце» (1951), 5 кантат; 8 сімфоній (1942—68); 7 канцэртаў для інструментаў з аркестрам, камерна-інстр. ансамблі, вак. цыклы, фп. п’есы і інш. Прэміі імя Л.Кошута 1950, 1975 і Ф.Эркеля 1955, 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЛО́ ((Lalo) Эдуар Віктор Антуан) (27.1.1823, г. Ліль, Францыя — 22.4.1892),
французскі кампазітар, адзін з папярэднікаў імпрэсіянізму ў музыцы. Сын выхадца з Іспаніі. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ў Ф. Хабенека (з 1839, скрыпка), у Ю. Шульгафа (кампазіцыя). Удзельнічаў як альтыст у камерна-інстр. ансамблях. Відны майстар франц. інструментальнай музыкі 2-й пал. 19 ст.: стварыў новы тып канцэрта — «канцэрт-сюіту» (у т. л. «Іспанская сімфонія» для скрыпкі з арк., 1875). Адным з першых сярод франц. кампазітараў звярнуўся да ісп.муз. фальклору. Асн. творы: опера «Кароль горада Іс» (паст. 1888), балет «Намуна» (паст. 1882); сімфонія (1889) і інш. творы для арк.; канцэрты для фп. (1889), 3 для скрыпкі, у т. л. «Рускі канцэрт» (1883), з арк.; камерна-інстр. ансамблі; рамансы, песні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСА́Ж ((Lesage) Ален Рэнэ) (8.5.1668, г. Сарзо, Францыя — 17.11.1747),
французскі пісьменнік; прадстаўнік Асветніцтва. У сатыр. камедыях «Крыспэн — сапернік свайго гаспадара» (1707) і «Цюркарэ» (1709) прадоўжыў традыцыі Мальера. У сац.-быт. раманах «Кульгавы д’ябал» (1707), «Гісторыя Жыль Бласа з Сантыльяны» (1715—35) яскравыя сатыр. карціны франц. жыцця прасякнуты рысамі асветніцкага класіцызму, барока і ранняга ракако. Аўтар раманаў «Прыгоды Роберта Шэвалье...» (1732), «Гісторыя Эстэбаніла Гансалеса» (1734), «Саламанкскі бакалаўр» (1736), сатыр. аповесці «Дзень Парак» (1735), зб-каў камічных опер «Кірмашовы тэатр, або Камічная опера» (т. 1—10, 1721—37), п’ес «Іспанскі тэатр» (1700) і інш. Паўплываў на развіццё быт. і сатыр. рамана на рубяжы 18—19 ст. у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШАЛЬНІ́ЦКАЯ (Саламія Амбросьеўна) (23.9.1873, с. Бялявінцы Бучацкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 16.11.1952),
украінская спявачка (лірыка-драм. сапрана), педагог. Засл. дз. маст. Украіны (1951). Скончыла Львоўскую кансерваторыю (1893), выкладала ў ёй (з 1946 праф.). Спявала ў буйнейшых оперных т-рах Еўропы, Амерыкі, Афрыкі. Валодала моцным голасам прыгожага тэмбру і вял. дыяпазону. Выконвала драм. і лірычныя партыі: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Галька, Ганна («Галька», «Страшны двор» С.Манюшкі), Чыо-Чыо-сан (аднайм.опера Дж.Пучыні), Аіда, Дэздэмона («Аіда», «Атэла» Дж.Вердзі), Джаконда («Джаконда» А.Панк’елі), Эльза, Лізавета («Лаэнгрын», «Тангейзер» Р.Вагнера), Саламея, Электра (аднайм. оперы Р.Штрауса) і інш. З 1923 выступала толькі ў канцэртах.
Літ.:
С.Крушельницька: (Спогади. Матеріали. Листування). Ч. 1—2. Київ, 1978—79.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯШО́ВА (Галіна Рыгораўна) (н. 20.7.1928, г. Гомель),
бел. музыказнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1984). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1956). З 1956 выкладала ў Херсонскім і Гомельскім муз. вучылішчах, у Бел. кансерваторыі. З 1962 (з перапынкам) у ІМЭФНац.АН Беларусі. Асн. працы па тэарэт. пытаннях оперы і яе канкрэтным сцэн. увасабленні. Аўтар манаграфій «Беларуская савецкая опера» (1967), «Пытанні драматургіі оперы» (1979), «Кампазіцыя оперы» (1983). Навук. кіраўнік, рэдактар і сааўтар выдання «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 1—4, 1990—97). Распрацавала навуч. праграму і курс асноў опернай драматургіі для муз.ВНУ. Выступае як муз. крытык. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Н.И.Аладов. Л., 1970;
Заметки о белорусской опере // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ-СТАЯ́Н (сапр.Стаян-Себаў) Канстанцін Іванавіч
(25.3.1853, в. Пятроўка Адэскай вобл., Украіна — 13.6.1914),
балгарскі спявак (тэнар), рэжысёр, педагог. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. У 1888—94 артыст Вял.т-ра ў Маскве, Марыінскага т-ра ў Пецярбургу. Выступаў у оперных спектаклях у Віцебску, розных гарадах Расіі. Выкладаў. З 1907 у Балгарыі. З 1908 заснавальнік і кіраўнік «Балгарскага опернага таварыства» (з 1921 Сафійская нац.опера). Сярод партый: Манрыка, Радамес («Трубадур», «Аіда» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Ленскі, Герман («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага). Аўтар тэарэт. прац па мастацтве спеваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКА́НЫ ((Mascagni) П’етра) (7.12. 1863, г. Ліворна, Італія — 2.8.1945),
італьянскі кампазітар; заснавальнік муз.верызму. Чл.Італьян. акадэміі (1929).
Вучыўся ў Міланскай кансерваторыі (1881—84). З 1885 дырыжор і кіраўнік невял. оперных і аперэтачных труп. У 1895—1902 дырэктар Муз. ліцэя імя Дж.Расіні ў г. Пезара, потым Нац.муз. школы ў Рыме. Сусв. вядомасць прынесла яму опера «Сельскі гонар» (паст. 1890), дзе найб. яскрава вызначыліся характэрныя рысы верызму. Сярод інш. твораў: оперы «Сябар Фрыц» (паст. 1891), «Браты Ранцау» (паст. 1892), «Вільям Раткліф» і «Сільвана» (паст. 1895), «Ірыс» (паст. 1898), «Маскі» (паст. 1901), «Аміка» (паст. 1905), «Парызіна» (паст. 1913), «Ладалета» («Жаваранак»; паст. 1917), «Маленькі Марат» (паст. 1921), «Нерон» (паст. 1935); аперэты; аркестравыя, вак.-сімф. і фп. творы; музыка да кінафільмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІБРА́Н ((Malibran) Марыя Фелісіта) (24.3.1808, Парыж — 23.9.1836),
французская спявачка (каларатурнае мецца-сапрана); адна з буйнейшых спявачак 1-й пал. 19 ст. Сястра П.Віярдо-Гарсія. З 1816 вучылася пад кіраўніцтвам бацькі — вак. педагога М.Гарсіі. З 1825 выступала на оперных сцэнах Лондана, Парыжа, гарадоў Італіі. Гастраліравала разам з мужам — Ш.Берыо. Валодала голасам вял. дыяпазону, асабліва выразным і прыгожым у ніжнім рэгістры. Яе выкананне вылучалася імправізацыйнай свабодай, артыстызмам, тэхн. дасканаласцю. Сярод лепшых партый: Норма, Аміна («Норма», «Самнамбула» В.Беліні), Леанора («Фідэліо» Л.Бетховена), Джульета («Рамэо і Джульета» Н.Цынгарэлі), Дэздэмона, Разіна («Атэла», «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Аўтар накцюрнаў для фп., рамансаў і інш. Ёй прысвечана операамер. кампазітара Р.Р.Бенета «Марыя Малібран» (1935).
М.Малібран у касцюме Дэздэмоны. Партрэт работы мастака Л.Педрацы. 1834.
аўстрыйскі кампазітар. Вучыўся ў А.Шонберга (1904—10). Разам з Шонбергам і А.Вебернам уваходзіў у новую венскую школу. Прадстаўнік муз.экспрэсіянізму (струнны квартэт, 1910, 4 п’есы для кларнета і фп., 1913). Дасягнуў вяршыні ў жанры песні (5 песень на сл. П.Альтэнберга, 1912). Опера Берга «Воцэк» (паводле п’есы Г.Бюхнера, 1925, Берлін) — адна з вяршыняў опернай драматургіі 20 ст. Адзін са стваральнікаў серыйнай тэхнікі і дадэкафоніі. Выкарыстоўваў найб. сучасныя прыёмы, у т. л.калаж («Лірычная сюіта» для стр. квартэта, 1926). Стварыў новыя тыпы камернага ансамбля («Лірычная сюіта») і інстр. канцэрта (камерны і для скрыпкі з арк. «Памяці анёла», 1935). Аўтар прац пра кампазітараў новай венскай школы.
Літ.:
Тараканов М. Музыкальный театр Альбана Берга. М., 1976;