МЁЛЕР, Малер (Muller) Герман Джозеф (21.12.1890, Нью-Йорк — 5.4.1967), амерыканскі генетык, адзін з заснавальнікаў радыяцыйнай генетыкі. Скончыў Калумбійскі ун-т (1910). З 1925 праф. ун-та штата Тэхас. З 1933 у Ін-це генетыкі АНСССР. У 1937—40 у Эдынбургскім ун-це (Шатландыя). У 1945—64 праф. ун-та штата Індыяна. Навук. працы па храмасомнай тэорыі спадчыннасці, заканамернасцях мутацыйнага працэсу. Даказаў магчымасць штучнага выклікання мутацый пад уздзеяннем рэнтгенаўскага апрамянення. Нобелеўскаяпрэмія 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛЕР (Miller) Мёртан Хоўард (н. 1923),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Гарвардскі ун-т. Праф. Лонданскай школы эканомікі, Ін-та тэхналогіі імя Карнегі, Вышэйшай школы бізнесу Чыкагскага ун-та. Працаваў у амер.дзярж.эканам. установах. У 1976 прэзідэнт Амер.фін. асацыяцыі. Даследаваў праблемы функцыянавання фін. рынкаў (тэорыя партфельнага выбару, фінансы карпарацый і інш.). Асн. праца «Кошт капіталу, фінансы прыватных карпарацый і тэорыя інвестыцый» (1958, разам з Ф.Мадыльяні). Нобелеўскаяпрэмія 1990 (разам з Г.Маркавіцам і У.Ф.Шарпам).
амерыканскі ўрач і мікрабіёлаг. Скончыў Кейптаўнскі ун-т (1918). З 1951 кіраўнік лабараторыі аддзела медыцыны і аховы здароўя Ракфелераўскага фонду (Нью-Йорк) і адначасова (з 1964) праф.мед. школы Іельскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні этыялогіі амёбнай дызентэрыі, лептаспірозаў, яп. энцэфаліту, малпавага энцэфаламіэліту, даследаваў вірус жоўтай ліхаманкі і стварыў 2 спецыфічныя вакцыны для імунізацыі чалавека супраць гэтай хваробы. Нобелеўскаяпрэмія 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ПЛ (Whipple) Джордж Хойт (28.8.1878, г. Ашленд, ЗША — 1.2.1976),
амерыканскі ўрач-патолаг. Скончыў Іельскі ун-т (1900) і ун-т Дж.Хопкінса (1905). З 1914 праф. Каліфарнійскага ун-та, у 1921—55 ва ун-це Рочэстэра (штат Нью-Йорк). Навук. працы па анеміях (адзін з аўтараў т.зв. пячоначнага метаду лячэння перніцыёзнай анеміі), пігментным абмене, паражэннях печані і падстраўнікавай залозы, туберкулёзу, паразітарных хваробах. Нобелеўскаяпрэмія 1934 (з Дж.Р.Майнатам і У.П.Мёрфі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ТЧЫНГС (Hitchings) Джордж Херберт (18.4.1905, г. Хоквім, ЗША — 27.2.1998),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі. Д-р філасофіі (1933). Скончыў Вашынгтонскі ун-т (1928). З 1928 у Гарвардскай мед. школе, з 1942 у н.-д. лабараторыі Велкам (Нью-Йорк). Навук. працы па хіміі пірымідзінавых сістэм, антаганістаў пурыну і пірымідзіну, антыметабалітаў нуклеінавых к-т, хіміятэрапіі пухлін, стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў. Нобелеўскаяпрэмія 1988 (з Дж.Блэкам і Г.Элаян).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЧЭГАРА́Й-І-ЭЙСАГІ́РЭ (Echegaray y Eizaguirre) Хасэ (19.4.1832, Мадрыд — 16.9.1916),
іспанскі драматург.Праф. матэматыкі і фізікі (1854—68). У ранніх п’есах «У ручцы шпагі» (1875), «Ва ўлонні смерці» (1879) своеасаблівая рэстаўрацыя рамантызму. У п’есах «Вар’яцтва і святасць» (1877), «Вялікі Галеота» (1881) сутыкненне ўзвышаных ідэалаў з «мараллю натоўпу». Псіхал. драмы з элементамі натуралізму «Сын дон Жуана» (1892), «Вар’яцкі бог» (1910) напісаны ў рэчышчы «тэатра ідэй» Г.Ібсена. Нобелеўскаяпрэмія 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́КЕШЫ (Békésy) Дзьёрдзь фон (3.6.1899, Будапешт — 13.6.1972),
амерыканскі фізік, біяфізік і фізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Будапешцкі ун-т (1923), дзе працаваў з 1936. З 1946 у Каралінскім ін-це (Стакгольм), з 1947 у Гарвардскім ун-це (ЗША). У 1966—72 у Гавайскім ун-це. (Ганалулу). Навук. працы па акустыцы і фізіялогіі слыху. Адкрыў фіз. механізм узбуджэння ва ўнутр. вуху. Нобелеўскаяпрэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛСТАН (Sulston) Джон (н. 27.3.1942, Вялікабрытанія),
англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1986). Д-р філасофіі (1966). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1963). З 1966 у Ін-це біял. даследаванняў (г. Сан-Дыега, ЗША). З 1992 дырэктар Ін-та Зэнгера (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія). Навук. працы па вывучэнні клетачных працэсаў генет. рэгуляцыі і запраграміраванай гібелі клетак у арганізме нематоды. Нобелеўскаяпрэмія 2002 (з С.Брэнерам і Р.Хорвіцам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНО́Н (Agnon; сапр.Чачкес) Шмуэль Іосеф
(17.7.1888, г. Бучач Цярнопальскай вобл., Украіна — 17.2.1970),
ізраільскі пісьменнік. Самы значны твор — авантурны раман «Дачка на выданні» (1931). Аўтар псіхал. раманаў «Простая гісторыя» (1935), «Госць на адну ноч» (1938—39), «Зусім нядаўна» (1945), аповесцяў «Госць зайшоў пераначаваць» (1939), «У глыбінях мораў» (1952), зб-каў апавяданняў «Снапы» (1963), «Апавяданні для ўсёдаравання» (1967) і інш. У творах спалучэнне фалькл. сюжэтаў і вобразаў з фантазіяй, іроніі са спачуваннем, рэлігійныя матывы. Нобелеўскаяпрэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНАСЕРА́Ф (Benacerraf) Барух (н. 20.10.1920, г. Каракас, Венесуэла),
амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтва. Скончыў мед. каледж штата Віргінія. З 1948 у Калумбійскім, з 1956 у Нью-Йоркскім ун-тах, з 1968 у Нац. ін-це аховы здароўя, адначасова з 1970 праф. Гарвардскай мед. школы. З 1980 прэзідэнт Міжнар. саюза імуналагічных т-ваў. Навук. працы па генетычным кантролі імуналагічных рэакцый арганізма. Нобелеўскаяпрэмія 1980 (разам з Ж.Дасэ і Дж.Д.Снелам).