Засн. ў 1858 у Каіры франц. егіптолагам А.Марыетам. Да 1891 наз. Булакскі музей, у 1891—1900 Гізехскі, з 1900 сучасная назва. Адзін з гал. цэнтраў вывучэння стараж.-егіп. мастацтва. Найбуйнейшы збор помнікаў мастацтва і культуры Егіпта Старажытнага; сярод іх знаходкі з руін г. Ахетатон і грабніцы фараона Тутанхамона, статуі фараонаў Хефрэна, Аменемхета III, царэвіча Каапера і інш. Арганізуе археал. раскопкі. З канца 19 ст. выдае серыю каталогаў розных раздзелаў калекцыі.
Адкрыты 29.5.1970 у г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. Плошча выставачных залаў 259 м². У музеі 406 экспанатаў (1996). Экспануюцца творы Бялыніцкага-Бірулі («Лёд прайшоў», «Лес зазелянеў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі», усяго 26 карцін), бел. жывапісцаў Н.Воранава, П.Данелія, Ф.Дарашэвіча, К.Касмачова, П.Крохалева, А.Шыбнёва, скульпт. Л.Гумілеўскага, І.Міско, Г.Мурамцава, С.Селіханава і інш.
Бялыніцкі мастацкі музей імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі. Адна з залаў музея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дзяржаўны музей Беларускай ССР 1/23; 2/130, 237; 4/228—229, 244 (іл.), 507 (іл.); 5/296—297 (укл.), 467; 7/218, 251, 303, 304, 542; 8/74 (іл.), 609
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й НАРО́ДНАГА МАСТА́ЦТВАў Маскве.
Адкрыты ў 1885 як Гандл.прамысл. музей саматужных вырабаў. Пасля шэрагу рэарганізацый з 1947 сучасная назва. У аснове збору — экспанаты саматужнага аддзела Гандл.-прамысл. выстаўкі 1882 у Маскве, прадметы маст. промыслаў канца 19 — пач. 20 ст. (традыц. сялянская разьба і размалёўка па дрэве, метале, камені, косці, жывапіс па пап’е-машэ, нар. адзенне, вышыўка, карункі, набойка, кераміка і інш., асобныя віды гар. і прамысл. мастацтва), калекцыі сучасных маст. промыслаў. З 1910-х г. ажыццяўляе работу па захаванні, развіцці і адраджэнні рас.маст. промыслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ МАГІЛЁВА Утвораны ў 1990 у Магілёве. Размешчаны ў б. архірэйскім палацы
(пабудаваны ў 1762—85 па ініцыятыве архіепіскапа Г.Каніскага) і будынку 19 ст. Мае каля 5 тыс. адзінак асн. фонду (2000),
якія размешчаны па перыядах з часоў узнікнення стараж. паселішчаў на тэр. сучаснага горада. Сярод экспанатаў каменныя сякеры 3—2-га тыс. да н.э., язычніцкія абярогі, амулеты, лунніцы 10—12 ст., кафля 16—18 ст., старадрукі 18 ст., сувоі канца 18 ст., абразы канца 18—19 ст., матэрыялы, прысвечаныя падзеям Вял.Айч. вайны, зменам арх. аблічча горада на працягу апошняга стагоддзя. Музей праводзіць тэматычныя выстаўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ННЕНСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1995, адкрыты ў 1996 у г. Сянно Віцебскай вобл.Пл. экспазіцыі 247 м², 1 тыс. экспанатаў асн. фонду (2000). Сярод экспанатаў зуб маманта, крамянёвыя і каменныя прылады працы (2-е тыс. да Н.Э.), фрагменты паліванай керамікі 16—17 ст., калекцыі манет ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі, прадметы сял. побыту, ганчарны посуд, вырабы ткацтва, вышыванкі канца 19 — пач. 20 ст., матэрыялы пра дзейнасць падполля і партыз. рух на Сенненшчыне ў Вял.Айч. вайну. У экспазіцыі творы землякоў мастака У.Гоманава і скульптара З.Азгура. Музей праводзіць выстаўкі твораў мясц. мастакоў і майстроў дэкар.-прыкладнога мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Ад крыты ў 1966 у г. Ельск Гомельскай вобл. як музейнар. славы, з 1976 краязнаўчы. Пл. экспазіцыі 103 м², каля 3 тыс. адзінак асн. фонду (1997). Сярод экспанатаў дакументы і матэрыялы пра падзеі рэвалюцыі 1905—09, грамадз. вайны 1919—21, этнагр. калекцыі, прадметы побыту сялян канца 19 — пач. 20 ст., нар. касцюмы, посцілкі, карціны самадз. мастака М.Засінца. У экспазіцыі, прысвечанай Вял.Айч. вайне, матэрыялы пра абарончыя баі ў раёне, дзейнасць Ельскага патрыятычнага падполля, Ельскую аперацыю 1943, пра партызана славака Я.Налепку, пра злачынствы фашыстаў на тэр. раёна, карта-схема вызвалення Ельска ад ням.-фаш. захопнікаў. Адлюстравана аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі і культуры ў пасляваен. перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў студз. 1974 у г. Паставы Віцебскай вобл., адкрыты ў лютым 1976. Пл. экспазіцыі 155 м², каля 7 тыс. экспанатаў асн. фонду (2001). Мае аддзелы: прыроды, гісторыі Пастаўскага р-на, Вял.Айч. вайны, этнаграфічны. Сярод экспанатаў археал. калекцыі кафлі 15 — пач. 20 ст., скарб талераў і ортаў 17 ст., планы панскіх маёнткаў, матэрыялы пра разгортванне і дзейнасць падполля і партыз. руху на тэр. раёна ў Вял.Айч. вайну, паліт. рэпрэсіі, развіццё нар. гаспадаркі ў пасляваенны час. У этнагр. экспазіцыі куток інтэр’ера сял. хаты, тканыя дываны, вышываныя «сеткі», керамічныя вырабы і інш.Музей праводзіць выстаўкі з асабістых фондаў і калекцый. фондаў інш. музеяў.