бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і фатоніцы малекул. Распрацаваў метады даследавання механізмаў звышхуткіх міжмалекулярных працэсаў складаных арган. структур у кандэнсаваных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХА́СКАРА, Бхаскара Ачар’я (1114, г. Бідар, Індыя — каля 1185),
індыйскі матэматык і астраном. Загадваў астр. абсерваторыяй ў г. Уджайн (Цэнтр. Індыя). Аўтар навук. трактатаў «Вянец сістэмы» (каля 1150) і інш., у якіх прыведзены метады рашэння некаторых алгебраічных і тэарэтыка-лікавых задач, а таксама звесткі па арыфметыцы, геаметрыі, сферычнай трыганаметрыі і астраноміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАСКАПІ́Я,
агульная назва сукупнасці метадаў вывучэння нябачных вокам чалавека мікрааб’ектаў з дапамогай мікраскопа, які павялічвае іх адлюстраванне. Метады М. залежаць ад тыпу аптычнай сістэмы мікраскопа (напр., светлавая, люмінесцэнтная, палярызацыйная), характару аб’екта, спосабу яго падрыхтоўкі да назірання (прыжыццёвы, гістахімічны, аўтарадыёграфічны і інш.), дапаможных прылад (мікрафатаграфія, мікрафотаметрыя, сістэма аўтам. камп’ютэрнага аналізу і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІБЕРНЕ́ТЫКА ТЭХНІ́ЧНАЯ,
раздзел кібернетыкі, у якім вывучаюцца тэхн. сістэмы кіравання рознай складанасці і ўзроўню аўтаматызацыі. Асн. кірункі даследаванняў — распрацоўка тэорыі і метадаў кіравання складанымі сістэмамі, стварэнне аўтам. і аўтаматызаваных сістэм кіравання, а таксама тэхн. сродкаў перадачы, апрацоўкі, захоўвання і адлюстравання інфармацыі; асн. метад даследаванняў — кібернетычнае (машыннае) мадэляванне на аснове ЭВМ.
К.т. з’яўляецца навук. асновай для распрацоўкі аўтаматызаваных сістэм кіравання, праектавання (гл.Аўтаматызацыя праектавання), навук. даследаванняў, кіравання вытв-сцю, тэхнал. працэсамі і прамысл. выпрабаваннямі (гл.Аўтаматызацыя вытворчасці). Пры вывучэнні тэхн. сістэм кіравання, якія характарызуюцца вял. размернасцю, многаўзроўневай структурай, складанасцю і шматграннасцю інфарм. узаемасувязей паміж элементамі, рознапланавасцю, а часам і супярэчнасцю мэт кіравання, выкарыстоўваюцца метады дэкампазіцыі і агрэгатавання, тэорыя вял. сістэм, сістэм «чалавек—машына», многакрытэрыяльная аптымізацыя, метады прыняцця рашэнняў ва ўмовах неакрэсленасці і інш.
На Беларусі даследаванні праводзяцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, НВА «Цэнтрсістэм» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕАКТЫ́ЎНЫЯ АДХО́ДЫ,
вырабы, матэрыялы, рэчывы і біял. аб’екты, не прыдатныя да далейшага выкарыстання, у якіх утрыманне радыенуклідаў перавышае вызначаныя нормы. Паводле агрэгатнага стану Р.а. падзяляюцца на вадкія, цвёрдыя, газападобныя; паводле ўзроўню актыўнасці — на групы нізкага, сярэдняга і высокага ўзроўняў; паводле хім. якасцей — на гаручыя і негаручыя.
Утвараюцца ў працэсе работы і рамонту энергет.ядз. рэактараў на АЭС, суднах і інш.; пры выкарыстанні радыеізатопных крыніц і прэпаратаў у тэхніцы, навуцы, медыцыне, у працэсе апрацоўкі руд, горных парод і інш.Метады перапрацоўкі і захавання Р.а. залежаць ад іх фіз. і хім. якасцей. Для вадкіх Р.а. выкарыстоўваюць метады канцэнтравання і захавання ў стальных ёмістасцях, для цвёрдых — захаванне ў спец. бетонных сховішчах. Біял. Р.а. (трупы эксперым. жывёл і інш.) спальваюць тэрмічным або хім. спосабам ў спец. могільніках.
На Беларусі асобны тып Р.а. — прадукты дэзактывацыі аб’ектаў і тэр. пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦКО́Ў (Юрый Назаравіч) (н. 1.1.1948, г. Шахцёрск Сахалінскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971). З 1972 у НДІ сродкаў аўтаматызацыі, з 1974 у Ін-це буд-ва і архітэктуры. З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі (у 1994—95 нам. дырэктара, з 1999 заг. лабараторыі). Адначасова з 1999 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі раскладаў, тэорыі графаў, сеткавым планаванні і кіраванні («Тэорыя раскладаў. Шматстадыйныя сістэмы», 1989, з В.С.Танаевым, В.А.Струсевічам; перавыд. 1994 на англ. мове). Распрацаваў метады даследавання ўстойлівасці аптымальных раскладаў і складанасці задач тэорыі раскладаў з фіксаванай колькасцю работ, адаптыўныя метады каляндарнага планавання. Чл.Амер.матэм.т-ва (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Математические модели и методы календарного планирования. Мн., 1994 (разам з В.А.Струсевічам, В.С.Танаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ВІЧ (Валянцін Антонавіч) (н. 2.1.1947, в. Краснае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Распрацаваў новыя метады кагерэнтнай спектраскапіі камбінацыйнага рассеяння святла, даследаваў уплыў квантавых шумаў на нелінейна-аптычныя працэсы, стварыў высокаэфектыўныя цвердацельныя і газавыя лазеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕКУЛЯ́РНАЯ АКУ́СТЫКА,
раздзел фіз. акустыкі, у якім уласцівасці рэчыва і малекулярных працэсаў даследуюцца акустычнымі метадамі. Асн.метады М.а. заснаваны на вымярэнні скорасці і паглынання гуку, а таксама на вызначэнні залежнасці гэтых велічынь ад частаты гукавой хвалі, т-ры, ціску і інш. Метадамі М.а. даследуюць вадкасці, газы, палімеры, цвёрдыя целы, плазму ва ультрагукавым дыяпазоне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метадытэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Б.Закманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ РЭСУ́РСЫ,
сукупнасць прамысловых запасаў узнаўляльных прыродных рэсурсаў, якія мае асобная краіна ці рэгіён. Для рацыянальнага выкарыстання П.р. неабходна прытрымлівацца пэўных аб’ёмаў эксплуатацыі, якія не перавышаюць здольнасць папуляцый да самаўзнаўлення, выкарыстоўваць метады экстэнсіўнага, штучнага ўзнаўлення (напр. з дапамогай рыбагадоўчых гаспадарак і інш.). Звесткі аб П.р. заносяць у прамысловы кадастр.