бел. віяланчэліст, педагог, муз.-грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1885). З 1886 у Мінску, выступаў у канцэртах як саліст віяланчэліст і ансамбліст (у трыо з піяністкай А.Клімовіч і скрыпачом Я.Чыжэўскім; у квартэце са скрыпачамі Чыжэўскім і І.Ягудкіным, альтыстам Н.Рубінштэйнам). Ініцыятар стварэння і кіраўнік харавых калектываў Мінскага муз.т-ва (1896), Т-ва аматараў прыгожых мастацтваў (1898). З 1907 выкладаў ігру на віяланчэлі ў Мінскім муз. вучылішчы Рубінштэйна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НСКІХ МЯЦЕ́Ж 1508,
выступленне групоўкі феадалаў у ВКЛ, якую ўзначальваў М.Л.Глінскі з братамі Васілём і Іванам. Непасрэднымі падставамі для мяцяжу стаў канфлікт Глінскіх з групоўкай старой прыдворнай знаці (Радзівіламі, Кежгайламі, Забярэзінскімі) і імкненне Глінскага паказаць сябе абаронцам праваслаўя ў ВКЛ (хоць сам быў католікам). Вырашальную ролю адыграла Маскоўская дзяржава, якая падштурхнула яго да мяцяжу, абяцаючы сваю падтрымку. Глінскі меў намер стварыць ва ўсх. частцы ВКЛ асобнае княства з цэнтрам у Кіеве. Аб’ектыўна Глінскіх мяцеж у выпадку поспеху мог прывесці да далучэння гэтай тэрыторыі да Маскоўскай дзяржавы, як гэта было ў 1500 з Ноўгарад-Северскім і Чарнігаўскім княствамі. Мяцеж пачаўся ў Тураве, які належаў Глінскаму, і ахапіў пераважна ПдУ Беларусі і Кіеўшчыну, дзе яго падтрымалі кіеўскі ваявода В.Глінскі (брат М.Глінскага) і мазырскі намеснік Я.Івашанцэвіч. Глінскіх мяцеж адбыўся ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08, у якой прыхільнікі Глінскіх дзейнічалі сумесна з маск. войскам у напрамку Бабруйск—Мінск, з наступным адыходам на Друцк—Оршу. Выступленне не было падтрымана шляхтай, таму Глінскія і некалькі дзесяткаў іх прыхільнікаў былі вымушаны ўцячы ў Маскву, страціўшы свае маёнткі ў ВКЛ. Вял.кн. маскоўскі Васіль III выкарыстаў Глінскіх мяцеж для заключэння выгаднага для яго перамір’я з ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЙСТРАХ (Давыд Фёдаравіч) (30.9.1908, г. Адэса, Украіна — 24.10.1974),
расійскі скрыпач, педагог, дырыжор; адзін з заснавальнікаў рас. скрыпічнай школы. Бацька І.Д.Ойстраха. Нар.арт.СССР (1953). Ганаровы чл., чл.-кар. многіх буйнейшых акадэмій і ун-таў. Скончыў Адэскі муз.-драм.ін-т (1926). З 1932 (з перапынкам) саліст, з 1961 і дырыжор Маскоўскай філармоніі. З 1935 выступаў у фп. трыо з Л.Аборыным і С.Кнушавіцкім. З 1934 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1939 праф., з 1950 заг. кафедры). Яго ігру вызначалі віртуозная тэхніка, чысціня інтанацыі, спалучэнне задушэўнага лірызму з мужным валявым пачаткам. У рэпертуары творы муз. класікі, сучасных айч. і замежных кампазітараў. Першы выканаўца прысвечаных яму твораў Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева, М.Мяскоўскага, А.Хачатурана. Рэдактар скрыпічных твораў, аўтар транскрыпцый, кадэнцый і пералажэнняў для скрыпкі і фп. твораў многіх кампазітараў. Аўтар аўтабіягр. нататак «Мой шлях» (1958). Старшыня журы Міжнар. конкурсаў імя П.Чайкоўскага (Масква, 1958—74). Сярод вучняў Л.Ісакадзе, В.Клімаў, А.Крыса, І.Ойстрах, В.Пархоменка, В.Пікайзен і інш. Лаўрэат Усеўкр. конкурсу скрыпачоў (Харкаў, 1930), Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (Ленінград, 1955), Міжнар. конкурсаў скрыпачоў імя Г.Вяняўскага (Варшава, 1935), імя Э.Ізаі (Брусель, 1937). Дзярж. прэмія СССР 1943. Ленінская прэмія 1960.
Літ.:
Юзефович В.А. Д.Ойстрах. М., 1978;
Яго ж. Д.Ойстрах: Беседы с И.Ойстрахом. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРА́КСІН (Уладзімір Мікалаевіч) (5.7.1901, г. Омск, Расія — 2.1.1980),
бел. архітэктар, педагог. Засл. Будаўнік Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў камунальнага буд-ва (1934). З 1952 у БПІ. У 1971—75 у Брэсцкім буд. ін-це. Асн. работы: Палац піянераў (1935—36) і будынак ЦККПБ (1940—41, закончаны ў 1947; абодва ў сааўт.), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1954), жылыя дамы на вуліцах К.Маркса, Маскоўскай, Захарава (1949—55) у Мінску; педтэхнікум у Крычаве (1938), кінатэатр «Радзіма» (1939) у Магілёве; клуб запалкавай ф-кі ў Рэчыцы (1939) і інш.
рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Вучыўся ў Маскве, у арх. школе пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва (1802—07).
Гал. архітэктар камісіі па аднаўленні Масквы пасля пажару 1812. Удзельнічаў у рэканструкцыі Краснай пл. (1814—17), стварэнні Тэатральнай пл. і Вял. тэатра (1820—24), Аляксандраўскага саду, Манежа і інш. Па яго праектах пабудаваны Трыумфальныя вароты (1827—34, разабраны ў 1932, адноўлены ў 1968 на Кутузаўскім праспекце), 1-я Градская бальніца, цэрквы Усіх Самотных Радасці ў Маскве (1828—33) і ў с. Архангельскае Маскоўскай вобласці (1822).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МЦАВА-КУ́ДРЫНСКАЯ РАЗЬБА́,
рускі маст. промысел разьбы па дрэве. Вядзе пачатак ад майстэрні, арганізаванай у 1882 А.Дз.Паленавай з мясц. майстроў с. Кудрына, Ахтырка і інш. у сядзібе Абрамцава (гл.«Абрамцава»), Бытавыя рэчы і сувеніры (шкатулкі, талеркі) з плоскарэльефнай разьбой (раслінны і геам. арнамент, фігуркі птушак, жывёл) і паліраванай паверхняй цяпер выпускае Хацькоўская ф-ка разных маст. вырабаў (г. Хацькова Маскоўскайвобл.).
Літ.:
Василенко В.М. Русская народная резьба и роспись по дереву XVIII—XX вв. М., 1960.
Да арт.Абрамцава-Кудрынская разьба. А.Паленава. Совы (уверсе), шафка. 1880-я гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РСЕЙ, Хорсі (Horsey) Джэрам (? — пасля 1626), англійскі падарожнік. З 1573 агент англ. гандлёвай Маскоўскай кампаніі. У 1581—91 выконваў важныя дыпламат. даручэнні англ. і рас. ўрадаў. Пасля вяртання на радзіму ў 1622 арыштаваны за апазіцыйныя выступленні супраць урада караля Якава I. Аўтар некалькіх прац пра Расію часоў Івана IV Грознага і Фёдара Іванавіча. Пры апісанні сваіх падарожжаў праз Літву і Беларусь змясціў звесткі пра сустрэчу з кн. Радзівіламі, заняцце Іванам IV Полацка ў 1563 і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Записки о России, XVI — начало XVII в. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БКІН (Іван Міхайлавіч) (21.9.1871, в. Пазнякова Уладзімірскай вобл., Расія — 21.4.1939),
савецкі вучоны ў галіне геалогіі і горнай справы. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1910). З 1920 праф., з 1922 рэктар Маскоўскай горнай акадэміі. З 1930 рэктар Маскоўскага нафтавага ін-та. У 1936 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Распрацаваў навук. асновы тэорыі паходжання нафты і ўмоў утварэння яе радовішчаў. Абгрунтаваў і ўкараніў геафіз. метады разведкі Курскай магн. анамаліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБНА́,
горад у Расіі, у Маскоўскайвобл., на р. Волга, пры ўпадзенні р. Дубна. Засн. ў 1956. 67,4 тыс.ж. (1992). 2 чыг. станцыі. Іванькаўская ГЭС. Каля Д. пачынаецца канал імя Масквы. Філіял НДІядз. фізікі Маскоўскага ун-та, філіял Маскоўскага ін-та радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі. Аб’яднаны ін-тядз. даследаванняў, засн. ў 1956 на падставе пагаднення, падпісанага 10 краінамі-заснавальнікамі (мэтай стварэння ін-та было ажыццяўленне супольных тэарэт. і эксперым. прац у галіне фізікі высокіх энергій; ін-т мае сінхрацыклатрон і сінхрафазатрон).
расійскі дырыжор. Нар.арт. Расіі (1960). Нар.арт.СССР (1977). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1947). З 1947 дырыжор, у 1960—89 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Маскоўскага дзярж.сімф. аркестра. Выступала з многімі інш. калектывамі, у т. л.Дзярж.акад.сімф. аркестрам СССР, аркестрамі Маскоўскай і Ленінградскай філармоній, лепшымі харамі Расіі. Яе творчасці ўласцівы яркі тэмперамент, своеасаблівы творчы почырк у інтэрпрэтацыі твораў. У рэпертуары пераважна сімф. музыка рус. класікаў (С.Рахманінава, А.Скрабіна, П.Чайкоўскага) і сучасных рас. кампазітараў. Дзярж. прэмія Расіі 1980.