РЭПЕРТУА́Р (франц. répertoire ад позналац. repertorium спіс, вопіс),
сукупнасць драм. ці муз. твораў, якія выконваюцца ў пэўным т-ры, на эстрадзе, а таксама асобным акцёрам. Р. адрозніваюць таксама па стылях і жанрах (рамант., камед. і інш.); існуюць паняцці «сучасны Р.» (творы пра сучаснае жыццё), «класічны Р.» (класічныя нац. і сусв. драматургія, муз. творы) і інш.
польскі рэжысёр, сцэнарыст. Вучыўся ў Варшаўскім (1955—59) і Ягелонскім (у Кракаве 1959—62) ун-тах. Скончыў Вышэйшую школу т-ра, кіно і тэлебачання ў Лодзі (1966). Чл. Польскай АН (1994). Узначальвае Еўрап. федэрацыю кінарэжысёраў (з 1990). З 1977 выкладае ў Нац. кінашколе Вялікабрытаніі. Асн. праблематыка творчасці — маральная. Аналізуе ўплыў цывілізацыі і змен у грамадстве на духоўны стан чалавека («Смерць правінцыяла», 1966, «Структура крышталю», 1970, «За сцяной», 1971, «Імператыў», 1982), трываласць універсальных каштоўнасцей у сутыкненні з рэаліямі грамадскага жыцця («Ілюмінацыя», 1973, «Ахоўныя колеры», 1976, «Спіраль», 1978, «Кантракт», 1980, «Галоп», 1995); супрацьпастаўляе маральнай дэградацыі чалавека ўласныя гуманіст. погляды («З далёкага краю», 1981, «Год спакойнага сонца», 1984, «Жыццё за жыццё. Максімілян Кольбе», 1990, «Дотык рукі», 1992). Сцэнарыі З. выдадзены асобнымі кнігамі (1976, 1979, 1980, 1985, 1992). З 1979 займаецца тэатр. рэжысурай (супрацоўнічае з драм. т-рамі Кракава, Бона, Мілана, опернымі т-рамі Брэмена, Базеля, Палерма). Дзярж. прэмія Польшчы 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРД ((Ird) Каарэл) (27.8.1909, Рыга — 25.2.1986),
эстонскі рэжысёр, акцёр.
Нар. арт. Эстоніі (1958). Нар. арт СССР (1970). Герой Сац. Працы (1984). Вучыўся ў студыі драм. мастацтва ў Тарту (1934—36). З 1940 гал. рэжысёр т-ра «Ванемуйне» (г. Тарту). Сярод пастановак: оперы «Агні помсты» Э.Капа (1945), «Бераг бур» Г.Эрнесакса (1958), «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева (1962), «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча і «Лебядзіны палёт» В.Торміса (1966), «Джоні з Гвіяны» А.Буша (1969), «Піквікскі клуб» Р.Шантыра (1978); драм. спектаклі: «Мяшчане» (1946), «Ягор Булычоў і іншыя» (1950) М.Горкага, «Венецыянскі купец» (1958), «Карыялан» (1964) У.Шэкспіра, «Жыццё Галілея» (1961), «Швейк у другой сусветнай вайне» (1967) Б.Брэхта, «Дзікі капітан» Ю.Смуула (1965), «Сумленне» Э.Ранета (усе ў т-ры «Ванемуйне»), Пастаноўкі вылучалі глыбіня трактоўкі сцэн. вобразаў, арыгінальнае вырашэнне масавых сцэн. Сярод роляў: Ральф («Жыццё ў Цытадэлі» А.Якабсана), Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), Трыгорын («Чайка» А.Чэхава), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога). Дзярж. прэмія Эстоніі 1947. Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТО́ПІДАН ((Pontoppidan) Генрык) (24.7.1857, г. Фрэдэрысія, Данія — 21.8.1943),
дацкі пісьменнік. Вучыўся ў Політэхн. ін-це ў Капенгагене (1874—77). Друкаваўся з 1881. Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кн.апавяд. «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана паліт. і рэліг.жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнуты раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіягр.кн. «Па дарозе да самога сябе» (1943). Нобелеўская прэмія 1917 (разам з К.А.Г’елерупам).
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—5. СПб., 1913;
Счастливчик Пер.М., 1995.
Літ.:
Неустроев В.П. Литература скандинавских стран (1870—1970). М., 1980.
чэшская пісьменніца. Нар. пісьменнік Чэхаславакіі (1953). Дэбютавала зб.аўтабіягр.апавяд. «Пад крыламі» (1917). У зб. «Апавяданні з гарадскога саду» (1920) і рамане «Пацыентка доктара Гегла» (1931) маральна-этычныя праблемы. Уражанні ад паездкі ў СССР у кн. рэпартажаў-нарысаў «Погляд на новую зямлю» (1932). У трылогіі «Людзі на раздарожжы» (1937), «Гульня з агнём» (1948), «Жыццё супраць смерці» (1952) адлюстравана жыццё краіны ў 1920—40-я г. Аўтар паэт. зб-каў «Песеннік» (1939), «Мацярынскія вершы» (1940), «Прызнанне ў каханні» (1949), «Мільёны галубак» (1950), аповесцей «Прадчуванне» (1942), «Сястра Алена» (1958), ліра-эпічнай паэмы «Пані Кюры» (1957), апавяданняў, нарысаў, рэпартажаў. Яе творам уласцівы публіцыстычнасць, паглыблены псіхалагізм, лірызм, гумар. На бел. мову асобныя творы П. пераклалі К.Паўтаржыцкі, У.Юрэвіч. Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1937, 1948, 1951, 1953, 1955.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Чэшскія і славацкія апавяданні. Мн., 1958;
Рус.пер. — Соч.Т. 1—5. М., 1960—61.
Літ.:
Бернштейн И.А. Творческий путь Марии Пуймановой. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКО́ЎСКІ (Ігнацій Якса) (1750, в. Пяцеўшчына Мінскага р-на — 1819),
філосаф, пісьменнік, перакладчык. Пісаў на польскай мове. Вучыўся ў езуітаў у Мінску, з 1765 у піяраў у Віцебску разам з паэтам Ф.Д.Князьніным. У 1772—75 служыў у рус. арміі, ваяваў супраць туркаў. Пасля 1778 жыў у в. Воўчын (Камянецкі р-н), у Мінску, в. Хільчыцы (Жыткавіцкі р-н). У філас. трактатах «Праблема, прапанаваная для вырашэння...» (Мн., 1790), «Сялянскі роздум» (Вільня, 1799) у духу франц. Асветніцтва ўзняты этычныя і эстэт. пытанні. Асобныя палажэнні сугучныя з ідэямі франц. матэрыялістаў. Выдаў «Верш на імператара Паўла...» (Вільня, 1799). Як пісьменнік-сентыменталіст сфарміраваўся пад уплывам Князьніна, Ф.Карпінскага, з якімі сябраваў, а таксама С.Геснера і Э.Юнга. Аўтар паэт. зб-каў «Вясковыя вечары» (ч. 1—2, 1787—88), «Вершы» (1798), паэмы «Вясковыя ночы» (1788), аповесці «Клаўдзіна» (1799), успамінаў «Жыццё Ігнація Быкоўскага...» (1806) і інш. Асветніцкім гуманізмам прасякнуты твор Быкоўскага «Жыццё Зараастра, ці Паходжанне гвебраў». У трагедыі «Саул» асуджаў жорсткасць і амаральнасць некаторых персанажаў Бібліі. Паэтычна-экзістэнцыяльным жалем аб загубленым жыцці прасякнуты радкі аўтабіяграфіі Быкоўскага «Жыццё...» (засталася ў рукапісе). Пераклаў на польск. мову творы А.Сумарокава («Мсціслаў», 1788), Вальтэра, Ж.Мармантэля і інш. Выдаў некаторыя арыгінальныя і перакладныя кнігі: «рускі раман» А.Канстана д’Арвіля «Эма і Лемазаў» (Гродна, 1787), «Батмендзі, персідская аповесць» К.Фларыяна (Мн., 1790), «Сцежка да шчасця, мала каму вядомая» (Гродна, 1803) і інш.
Літ.:
Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971;
Mikulski T. Ze studiów nad Oswieceniem. Warszawa, 1956. S. 461—516.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́ІЗМ (ад грэч. archaios старадаўні, старажытны),
устарэлая назва сучаснай рэаліі, што абазначаецца новым словам: напр., «раць» — войска, «рамёны» — плечы. Архаічнымі могуць быць і формы слоў. Адрозніваюцца архаізмы: уласна-лексічныя («каморнік» — землямер), лексіка-семантычныя («жывот» — жыццё), лексіка-фанетычныя («кроніка» — хроніка), лексіка-акцэнталагічныя («рапо́рт» — ра́парт), лексікасловаўтваральныя («лгар» — лгун), лексіка-марфалагічныя («паэта» — паэт). Выкарыстоўваюцца ў мове як стылістычны сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХАЎНІ́ (сапр.Грыгаран Ахаўні Аршакаўна; нарадзілася 15.7.1911, г. Карс, Турцыя),
армянская пісьменніца. Засл. дз. культуры Арменіі (1967). Аўтар зб-каў вершаў «Лірыка» (1930), «Манташ» (1934), «Баявыя песні» (1942), «Мой песеннік» (1944). Раманы «Шырак» (кн. 1—2, 1954—63), «Добрай раніцы, Арэг» (1980) пра жыццёдарэв. і сучаснай арм. вёскі. Пераклала на арм. мову паасобныя творы Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СЬ КАЛГА́СНАЯ»,
штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 1932 у Мінску на бел. мове Аб’яднаннем пралетарска-калгасных пісьменнікаў Беларусі. Меў на мэце выхоўваць новых пісьменнікаў з асяроддзя калгаснага сялянства. Друкаваў творы пра сацыяліст. перабудову вёскі, жыццё калгасаў, саўгасаў, МТС. Сярод аўтараў Я.Купала, П.Броўка, А.Куляшоў, К.Чорны, М.Зарэцкі, Я.Скрыган і інш. Выйшла 8 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙДЫ́Н (сапр.Сабірава Манзура; 1906, Ташкент — 30.5.1953),
узбекская пісьменніца. Скончыла Самаркандскі ун-т (1931). Жыццёузб. жанчыны, праблемы кахання і сям’і — асноўнае ў яе творах: зб-ках вершаў «Песні світанку» (1931), «Умелыя рукі» (1932), зб. апавяданняў «Дзяўчаты» (1943), «Шырын прыйшла» (1944), «Мужнасць-вечнасць» (1947), навел і нарысаў пра мінулае узб. народа, п’есе «Шлях да новага» (1925).