ТРО́ШКІ [ад грэч. tropikos (kyklos) круг павароту],
геаграфічныя паралелі, адлеглыя на 23°27′ на Пн і на П ад экватара. Называюцца адпаведна Паўночны, або Т. Рака, і Паўднёвы, або Т. Казярога. У дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрв.) Сонца знаходзіцца ў поўдзень у зеніце для месц, якія ляжаць на Паўн. Т., у дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снежня) — для месц, якія ляжаць на Паўд. Т. Часам Т. наз. усю шыротную зону, якая заключана паміж Паўн. і Паўд. Т. — экватарыяльны пояс і 2 трапічныя паясы Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАФЕ́Й,
рускі публіцыст 1-й пал. 16 ст., адзін з ідэолагаў іасіфлян. Манах Елеазарава манастыра ў г. Пскоў. Аўтар шматлікіх пасланняў да вял.кн.Васіля III, цара Івана IV і інш. асоб. У лістах да Васіля III найб. паслядоўна выклаў канцэпцыю «Масква — трэці Рым» (пераемнасць Масквы як сусв.паліт. і царк. цэнтра пасля страты гэтай ролі «другім Рымам» — Канстанцінопалем і, адпаведна, улады маскоўскіх вял. князёў ад рым. і візант. імператараў, «богаабранасць» рус. народа і г.д.), якая разам з «Паданнем аб князях уладзімірскіх» пакладзена ў аснову афіц. ідэалогіі рас. самадзяржаўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСДЫВІ́ЗАРСКА-ТАКСА́ТАРСКІ СУД,
часовы суд у Беларусі і Літве ў канцы 16—1-й пал. 19 ст. па падзеле землеўладання неплацежаздольнага даўжніка паміж крэдыторамі прапарцыянальна іх прэтэнзіям. Уведзены Статутам ВКЛ 1588. Выконваўся падкаморым паводле пастановы земскага суда або Трыбунала Вялікага княства Літоўскагаадпаведна чарговасці іскаў. Пасля далучэння ВКЛ да Рас. імперыі Э.-т.с. прызначаліся гал. судамі губерняў звычайна ў складзе 3 членаў земскага суда, рэгента і каморніка, а калі справа датычыла значных маёнткаў, то і да 12 членаў. Скасаваны разам са Статутам ВКЛ у 1840.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ДНЫЯ ПРАЦЭ́СЫ,
працэсы, якія адбываюцца ў тонкіх паверхневых слаях на мяжы электродаў з электралітамі і звязаныя з пераносам электронаў праз мяжу падзелу асяроддзяў пры праходжанні эл. току. У залежнасці ад напрамку пераносу электронаў (з электрода ў электраліт ці наадварот) адрозніваюць катодныя і анодныя Э.п., якія прыводзяць адпаведна да аднаўлення ці акіслення рэчыва электрода. Адрозненне Э.п. ад звычайных хім. працэсаў — залежнасць іх скорасці ад электроднага патэнцыялу, а таксама магчымасць прасторавага раздзялення працэсаў акіслення і аднаўлення, што выкарыстоўваецца ў хімічных крыніцах току і пры электролізе. Гл. таксама Анадзіраванне, Гальванатэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТРЫЦАў матэматыцы,
прамавугольная табліца элементаў адвольнай прыроды; адно з асн. паняццяў лінейнай алгебры. Узнікае пры рашэнні і даследаванні сістэм лінейных ураўненняў.
Элементы М. памераў m × n размяшчаюцца ў прамавугольнай табліцы, якая мае m радкоў і n калонак (слупкоў) і абазначаецца
або
, дзе індэксы i, j паказваюць нумар радка і нумар слупка адпаведна, дзе знаходзіцца элемент aij Калі m = n. М. наз. квадратнай парадку n. Калі элементы М. лікі, аперацыі над М. (складанне і множанне) выконваюцца па правілах матрычнай алгебры: сума М. A = ‖aij‖ і B = ‖bij‖ аднолькавых памераў (лік радкоў і лік слупкоў адной М. роўныя адпаведна ліку радкоў і ліку слупкоў другой) ёсць М. C = ‖cij‖, дзе cij = aij + bij. Перамнажаюць М., калі лік слупкоў у адной з іх роўны ліку радкоў у другой і здабытак М. A = ‖aik‖ і B = ‖bkj‖ ёсць М. C = ‖cij‖, дзе
. М. выкарыстоўваюцца ў матэм. аналізе, механіцы, электратэхніцы (напр., пры даследаваннях малых ваганняў мех. і эл. сістэм), тэорыі імавернасцей, квантавай механіцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГІНСКА-ЛО́ЕЎСКАЯ СЕДЛАВІ́НА,
тэктанічная структура Прыпяцка-Данецкага аўлакагена. Падзяляе Прыпяцкі і Дняпроўска-Данецкі прагіны, прыўзнята адносна іх на 1,5 і 0,5 кмадпаведна, абмежавана разломамі на З, Пн і У. Уключае Брагінскі пахаваны выступ (заходзіць з Пд ад Украінскага шчыта і цягнецца на Пн—ПнЗ, шыр. каля 40 км, даўж. 50 км, паверхня крышт. фундамента на адзнаках ад -0,3 км да -1,5 км) і Лоеўскую седлавіну (на Пн ад выступу, шыр. 30—40 км, даўж. 60 км, фундамент на адзнаках ад -2 км да -4,5 км). Большая частка платформавага чахла седлавіны складзена з парод дэвону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЛАГІ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторыі мацерыка, краіны, рэгіёна або іх частак на раёны, аднародныя па характары воднага балансу і гідралагічнага рэжыму паверхневых і грунтавых вод. Выконваецца на аснове вывучэння заканамернасцей фарміравання і велічыні сцёку, асаблівасцей рэжыму рэк і вадаёмаў, вызначэння іх агульных рыс і адрозненняў на пэўных прасторах. Тэр. Беларусі паводле асаблівасцей фарміравання сцёку падзяляюць на 6 гідралагічных раёнаў адпаведнаасн. рачным басейнам: Заходнядзвінскі, Верхнедняпроўскі, Вілейскі, Нёманскі, Цэнтральнабярэзінскі і Прыпяцкі. Усе раёны, акрамя Нёманскага, падзяляюцца на падраёны. Гідралагічнае раянаванне мае значэнне пры вывучэнні рэжыму рэк, на якіх не вядуцца гідралагічныя назіранні, для рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВІМЕТРЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ,
тапографа-геадэзічныя карты, на якія нанесены адпаведныя паказчыкі гравітацыйнага поля Зямлі. Могуць мець характарыстыкі патэнцыялу сілы цяжару з яго вытворнымі. Складаюцца па матэрыялах гравіметрычнай здымкі: для рэгіянальных геолага-фіз. даследаванняў у маштабе 1:200 000 — 1:500 000 з сярэдняй квадратычнай памылкай m = 2 мГал, для пошуку нафтагазавых структур і вывучэння вугальных пакладаў у маштабе 1:50 000 з т = ±0,2 мГал, для шахтаў і свідравін адпаведна 1:5000 з m = ±0,01—±0,001 мГал. Выкарыстоўваюцца ў геалогіі, вышэйшай геадэзіі, у ваенных мэтах (для разлікаў параметраў запуску ракет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТАДЫЕ́НАВЫЯ КАЎЧУКІ́, дывінілавыя каўчукі,
сінтэтычныя палімеры; прадукт полімерызацыі бутадыену. У залежнасці ад метаду полімерызацыі атрымліваюць бутадыёнавыя каўчукі з рознай колькасцю цыс -1,4; транс -1,4 і 1,2 бутадыенавых звёнаў (гл.Геаметрычная ізамерыя).
Адрозніваюць бутадыенавыя каўчукі стэрэарэгулярныя (полімерызацыя ў растворы) і нестэрэарэгулярныя (полімерызацыя ў прысутнасці шчолачных металаў), якія маюць адпаведна сярэднялікавую мал. масу (70—280)∙103 і (85—200)∙103, шчыльн. 900—920 кг/м³. У вытв-сці шын, гумава-тэхн. вырабаў, гумавага абутку і інш. выкарыстоўваюць стэрэарэгулярныя Б.к. (гума на іх аснове зноса- і марозаўстойлівая, з добрымі дынамічнымі ўласцівасцямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Р ПЯЦІ́ ДЗЯРЖА́Ўаб абмежаванні марскіх узбраенняў.
Падпісаны 6.2.1922 на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі. Прадугледжваў устанаўленне суадносін лінейнага флоту названых дзяржаў як 5:5:3:1,75:1,75 адпаведна, забарону будаваць лінейныя караблі водазмяшчэннем больш за 35 тыс.т, ствараць новыя ваенна-марскія базы і ўзмацняць берагавую ахову (толькі ЗША атрымалі права ўмацоўваць астравы, якія абараняюць непасрэдныя подступы да іх тэр. вод, а Вялікабрытанія—дамініёны Канада, Аўстралія і Новая Зеландыя) і інш.Найб. выгадным дагавор быў для ЗША і Японіі. Дзейнічаў да 2-й сусв. вайны.