НАЛІВА́ЙКА Аляксандр Міхайлавіч (н. 20.10.1922, в. Вязычын Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, крытык. Канд.філал.н. (1954). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1951). У 1954—99 працаваў у Бел.дзярж.пед. ун-це імя М.Танка. Аўтар манаграфіі «Аповесць Якуба Коласа «Дрыгва» (1959), вучэбнага дапаможніка «Беларуская савецкая літаратура» (1979), адзін з аўтараў падручніка «Беларуская літаратура» (1971, з Т.Бурэйка). Складальнік «Хрэстаматыі па беларускай дзіцячай літаратуры» (1966, у сааўт.), «Хрэстаматыі па беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1—2, 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ТА (Natta) Джуліо (26.2.1903, г. імперыя, Італія —2.5.1979),
італьянскі хімік-арганік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1955). Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Міланскі політэхн.ін-т (1924), дзе працаваў у 1925—33 (з 1927 праф.) і з 1938. Навук. працы па хіміі палімераў. Адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі (1954), мадыфікаваў каталізатары, прапанаваныя К.В.Цыглерам (каталізатары Цыглера—Н.). Сінтэзаваў стэрэарэгулярныя палімеры і ўстанавіў тыпы стэрэарэгулярнасці. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1970). Нобелеўская прэмія 1963 (разам з Цыглерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЎСКІ Мікалай Арсенавіч (22.2.1922, г. Гомель — 27.10.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.ваен.н. (1953), дацэнт (1955). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1941), Ваен.артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1950). З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Камандзір артыл. дывізіёна маёр Н. вызначыўся ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 у баях на левым беразе Віслы каля г. Пулавы (Польшча). З 1972 выкладчык ваен. акадэміі, супрацоўнік НДІ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ПА РЫ́МСКІ,
кіраўнік каталіцкай царквы і вярх. правіцель (абсалютны манарх) дзяржавы-горада Ватыкан. Выбіраецца канклавам (калегіяй кардыналаў) пажыццёва 2/3 галасоў + 1 голас (з 1389 толькі з кардыналаў). Згодна з догматам каталіцкай царквы, прынятым I Ватыканскім саборам у 1870, лічыцца бязгрэшным у справах веры і маралі. У афіц. спісе рым. пап, які выдаецца Ватыканам, 262 папы. З 1523 папскі прастол займалі італьянцы. Традыцыя парушана ў 1978, калі папам абраны польскі кардынал Караль Вайтыла, які прыняў імяІаан Павел II.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Аляксандр Васілевіч (22.12.1880, г. Адэса, Украіна — 14.8.1937),
савецкі военачальнік, камдыў (1935). Беларус. Скончыў школу прапаршчыкаў у Адэсе (1915). На ваен. службе з 1914. Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі: камандзір палка, брыгады, 27-й стралк. дывізіі на Усх. фронце, каманд. войскамі Зах. і Прыволжскай ваен. акруг. З 1930 пам. інспектара пяхоты РСЧА, нач. ф-та і пам.нач.Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Чл.ЦВКБССР у 1924—25. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛО́ПС, Пелоп,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі герой, сын лідыйскага цара Тантала, унук Зеўса. Бацька забіў П. і падаў яго мяса багам, якіх запрасіў да сябе на баляванне. Разгневаныя багі жорстка пакаралі Тантала, а П. ажывілі і зрабілі прыгажуном. П. ажаніўся з дачкой цара Эліды (на п-ве Пелапанес у Грэцыі) Энамая, якога вераломна загубіў, каб захапіць яго прастол. Атрымаўшы ў спадчыну Эліду, П. пашырыў сваю ўладу на ўсю Паўд. Грэцыю, назву якой Пелапанес стараж. грэкі выводзілі ад імя П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНТЛАНДЫ́Т (ад імяірл. натураліста Дж.Б.Пентленда, які ўпершыню знайшоў гэты мінерал), жалеза-нікелевы калчадан,
мінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза і нікелю, (Fe, Ni)9S8. Мае 34 ± 10% нікелю, ізаморфныя прымесі кобальту (0,4—3%), медзі (да 6,5%) і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае дробныя зерні, радзей буйнакрышт. ўкрапаннікі ў агрэгаце сульфідаў жалеза і медзі. Колер бронзава-жоўты. Цв. 3—4. Шчыльн. 4,5—5,2 г/см³. Бляск металічны. Крохкі. Трапляецца ў асн. вывергнутых пародах. Гал. мінерал нікелевых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́СНІК,
імя рускіх дойлідаў (ці дойліда) сярэдзіны 16 ст.Поснік Якаўлеў, «царкоўны і гарадавы майстар» у Пскове. Работы: праслы паўд. сцен і шэраг вежаў (у т. л. Спаская) крамля (1556—62) і Дабравешчанскі сабор (1562) у Казані (абедзве пабудовы з І.Шыраем). Яму прыпісваецца таксама буд-ва Успенскага сабора (1560) Успенскага манастыра ў г. Свіяжск. Другі П. — будаўнік (разам з Бармам) Васіля Блажэннага храма (1555—60) у Маскве. Ёсць меркаванні пра ідэнтычнасць абодвух П., а таксама П. і Бармы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЯПІ́ЗМ (грэч. priapismos ад імя старажытнагрэч. бога ўрадлівасці Прыяпа),
стойкая эрэкцыя палавога члена, не звязаная з палавым узбуджэннем. Развіваецца пры захворваннях і траўмах палавога члена, нерв. сістэмы, некат. інфекцыях і інтаксікацыях. Суправаджаецца болем у пенісе, прамежнасці і вобласці крыжа. Часцей бывае пры лейкозах. Развіццё П. звязана з парушэннем адтоку крыві з кавернозных цел палавога члена ў выніку венознага трамбозу. Часта ўзнікае ў час палавога акта, пасля мочаспускання або дэфекацыі. Можа прывесці да імпатэнцыі. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЦЕ́ЙКА Міхаіл Канстанцінавіч (21.11.1913, в. Раўкуцевічы Мінскага р-на — 21.4.1945),
генерал-маёр (1944). Скончыў Мінскае пях. вучылішча (1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн., Паўн.-Зах., Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір батальёна, палка, нач. штаба, камандзір дывізіі. Удзельнік абарончых баёў у Прыбалтыцы, ліквідацыі Дзямянскага (Наўгародская вобл., Расія) плацдарма праціўніка, вызвалення Правабярэжнай Украіны, Яска-Кішынёўскай, Сандамірска-Сілезскай і Ніжнесілезскай аперацый. Смяротна паранены ў баі.