бел. вучоны ў галіне тэхн. дэфектаскапіі Д-ртэхн.н. (1989). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Аддзеле фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. З 1976 у БПА, адначасова з 1989 дырэктар навук.-вытв. цэнтра «Інтэграцыя тэхнікі і інтэлекту». Навук. працы па неразбуральным кантролі якасці матэрыялаў і вырабаў. Распрацаваў тэарэт. асновы, метады і прылады магнітаграфічнай дэфектаскапіі, шэраг прылад тэхн. дыягностыкі.
Тв.:
Физика магнитографической дефектоскопии. Мн., 1968;
Коронный разряд на проводах. Мн., 1971 (разамз М.П.Емяльянавым);
Техника магнитографической дефектоскопии. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ВАЧКІН Сямён Аляксеевіч (11.9.1900, Смаленск, Расія —9.6.1960),
савецкі авіяканструктар. Чл.-кар.АНСССР (1958). Ген.-маёр інж.-тэхн. службы (1944). Двойчы Герой Сац. Працы (1943, 1956). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1927). З 1929 працаваў у розных авіяц.КБ, з 1935 гал. канструктар па самалётабудаванні, з 1939 узначаліў КБ. Пад яго кіраўніцтвам створаны самалёты-знішчальнікі Ла-5, -7, -9, -11, -15, -176, -190, -200, ЛаГГ-1, -3 (разамз В.П.Гарбуновым і М.І.Гудковым) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖАРО́ЎСКІ Валянцін Васілевіч (н. 4.4.1948, в. Пяшчаніца Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Львоўскі ун-т (1971). З 1971 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі, з 1993 у Гомельскім ун-це імя Ф.Скарыны. Навук. працы па механіцы дэфармаванага цвёрдага цела, метадах разліку напружана-дэфармаванага стану канструкцый з кампазіцыйных матэрыялаў, рашэння кантактных краявых задач пры ўзаемадзеянні дэфармаваных цвёрдых цел.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙКЕЛЬСАНА ДО́СЛЕД,
фізічны эксперымент, пастаўлены з мэтай выявіць уплыў руху Зямлі на скорасць распаўсюджвання святла. Праведзены ў 1881 А.А.Майкельсанам і паўтораны ў 1886—87 (разамзамер. фізікам Э.У.Морлі). Даказаў незалежнасць скорасці святла ад руху Зямлі. Гэты факт не знайшоў тлумачэння ў класічнай фізіцы і даў падставу лічыць скорасць святла інварыянтнай велічынёй — аднолькавай ва ўсіх інерцыяльных сістэмах адліку, што з’явілася адным з пастулатаў спец.адноснасці тэорыі. Вынікі М.д. з вялікай дакладнасцю пацверджаны амер. фізікамі ў 1964 у эксперыменце, праведзеным пры дапамозе лазерных крыніц святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДАШО́Ў Сяргей Руфавіч (13.10.1906, С.-Пецярбург — 1974),
расійскі вучоны ў галіне біяхіміі. Акад.АМНСССР (1957). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў 2-і Ленінградскі мед.ін-т (1930). З 1962 акадэмік-сакратар Аддзялення мед.-біял. навук, з 1963 віцэ-прэзідэнт, з 1972 першы віцэ-прэзідэнт АМНСССР. Навук. працы па азоцістым абмене, энзімалогіі, біяхіміі пухлін. Выявіў аспарагін у тканках жывёл. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Тв.:
Некоторые проблемы регуляции обмена веществ и природные полимеры. М., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Леў Мікалаевіч (3.12.1937, г. Жалезнадарожны Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэорыі кіравання. Д-ртэхн. н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1966). З 1966 у Ваеннай акадэміі Беларусі. З 1997 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва (з 1998 прарэктар). Навук. працы па тэорыі кіравання, радыёлакацыі, даследаванні аперацый, тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы. Распрацаваў стат. тэорыю прасторава-размеркаваных радыётэхн. сістэм.
Тв.:
Многопозиционные радиотехнические системы. М., 1986 (разамз В.С.Кандрацьевым, А.Ф.Котавым);
Антенные системы радиоэлектронной техники. М., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МЕНКА Уладзімір Якаўлевіч (н. 6.2.1932, г. Васілевічы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне геаграфіі. Канд.геагр.н. (1974), праф. (1990). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Брэсцкім дзярж. ун-це (з 1966 прарэктар і з 1994 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі, прыродзе і гаспадарцы Беларусі, у т. л. Брэсцкай вобл.
Тв.:
Брест: Ист.-экон. очерк. 2 изд. Мн., 1977;
География Белоруссии Мн., 1984 (у сааўт.);
Сельское хозяйство Белоруссии. Мн., 1988 (разамз Р.А.Жмойдзякам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРКЕ́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 22.4.1946, в. Тамашэвічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне статыст. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1994). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1969). З 1969 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па малекулярна-статыст. тэорыі неаднародных кандэнсаваных асяроддзяў. Распрацаваў двухузроўневае малекулярна-статыст. апісанне крышталёў з дэфектамі рознай прыроды, тэарэт. асновы для пабудовы паслядоўнай статыст. тэорыі пругкасці.
Тв.:
Физика для втузов. [Ч. 1—2]. Мн., 1992—94 (разамз Э.І.Валмянскім, С.І.Лабко).
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1967) і Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1966). Скончыў ун-т у штаце Фларыда (1952). З 1952 у Мічыганскім ун-це, з 1957 у Ін-це артрытаў і хвароб абмену рэчываў; з 1962 у Лінгаўскім нац. ін-це сэрца. Навук. працы па расшыфроўцы генет. кода і механізмах бялковага сінтэзу. Распрацаваў метад выяўлення кодавага значэння нуклеатыдных трыплетаў. Сінтэзаваў і выпрабаваў усе тэарэтычна магчымыя трынуклеатыды. Нобелеўская прэмія 1968 (разамз Х.Г.Каранам, Р.У.Холі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДЭ (Palade) Джордж Эміль (19.11.1912, г. Ясы, Румынія),
амерыканскі вучоны-цытолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1940). З 1946 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1973 праф. і заг. аддзела мед. школы Іельскага ун-та ў г. Нью-Хейвен. Навук. працы па электронна-мікраскапічным вывучэнні марфалогіі клетачных структур, біяхіміі клеткі. Адзін з распрацоўшчыкаў метаду дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання. У 1953 выявіў і апісаў рыбасомы, дэталёва вывучыў структуру мітахондрый. Нобелеўская прэмія 1974 (разамз А.Клодам і К.Р.Дэ Дзювам).