горад на ПдЗША. Адм. ц. штата Луізіяна. Засн. ў 1719. 219,5 тыс.ж. (1990), з прыгарадамі 528 тыс.ж. Марскі і рачны порт у нізоўі р. Місісіпі. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэнтр нафтаперапр. і нафтахім. прам-сці (вытв-сцьсінт. каўчуку, хімікатаў, мінер. угнаенняў і інш.). Вытв-сць гліназёму і алюмінію. У наваколлі — здабыча нафты, газу, серы. 2 ун-ты. Арх. помнікі 18 і 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛЬФЕНІ́Т (ад прозвішча аўстр. Минералога Ф.Вульфена),
мінерал класа малібдатаў, малібдат свінцу Pb(MoO4). Прымесі кальцыю, вальфраму, ванадыю, урану. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі квадратна-таблітчастыя, радзей псеўдаэктаэдрычныя, прызматычныя або кубоідныя. Суцэльныя агрэгаты рэдкія. Колер жоўты, шараваты, белы, зялёны, карычневы, жоўта-карычневы. Бляск смалісты да алмазнага. Крохкі. Цв. каля 3. Шчыльн. 6,8 г/см³. Характэрны мінерал зоны акіслення свінцова-малібдэнавых радовішчаў. Руда свінцу. Радовішчы вульфеніту ў Алжыры, Аўстраліі, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ САЛЁНАЕ ВО́ЗЕРА (Great Salt Lake),
бяссцёкавае салёнае возера на ЗЗША, у межах нагор’я Вялікі Басейн, на выш. 1282 м. Пл. значна вагаецца ў малаводныя і мнагаводныя гады (ад 2,5 да 6 тыс.км²). Сярэдняя глыб. 4,5—7,5 м. Салёнасць ад 137 да 300%. Здабыча кухоннай і глаўберавай солі. Рэзерват Бэр-Рывер. Вялікае Салёнае возера перасякае (па дамбе даўж. каля 40 км) Ціхаакіянская чыгунка. Каля ўсх. ўзбярэжжа — гарады Солт-Лейк-Сіці, Огдэн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЯС (Díaz) Парфірыо (15.9.1830, г. Аахака, Мексіка — 2.7.1915),
палітычны і дзярж. дзеяч Мексікі, генерал. У гады рэвалюцыі і грамадз. вайны 1854—60 змагаўся на баку лібералаў супраць кансерватараў. У час франц. інтэрвенцыі ў Мексіку (1861—67) камандаваў атрадамі патрыят. арміі. У 1877—80 прэзідэнт Мексікі. У 1884 зноў стаў прэзідэнтам, устанавіў дыктатарскі рэжым. Пры ім узмацнілася эканам. залежнасць Мексікі ад Вялікабрытаніі і ЗША. Скінуты ў 1911 у час Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫРО́БУС, гіробус
[ад грэч. gyros круг + лац. (omni)bus для ўсіх],
бязрэйкавая машына, якая рухаецца за кошт кінетычнай энергіі, назапашанай у махавіку. Выкарыстоўваецца як дапаможны трансп. сродак для перавозкі пасажыраў (грузаў) на невял. адлегласці і абслугоўвання выбухованебяспечных аб’ектаў. Раскручваецца махавік эл. або пнеўматычным рухавіком на зарадных пунктах. Выкарыстоўваюцца таксама (з 1955) электражыробусы, аснашчаныя асінхронным рухавіком-генератарам, сучлененым з махавіком, і цягавымі электрарухавікамі. Доследныя ўзоры Ж. (ЗША) абслугоўваюць пасаж. трасы да 12 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НГЕР (Singer) Іцхак (14.7.1904, в. Лявонцін, каля Варшавы — 27.7.1991),
яўрэйскі пісьменнік (пісаў на ідыш). З 1935 у ЗША. Першы раман «Сям’я Мушкат» (1950). З 1953 яго творы перакладаліся на англ. мову (некаторыя пераклады друкаваліся раней за арыгінал). Аўтар раманаў «Нявольнік» (1962), «Сядзіба» (1967), «Маёнтак» (1969), «Шоша» (1978), аповесцей. Майстар кароткага апавядання (зб. «Дурань Гімпл і іншыя апавяданні», 1957). Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКІНА́КІ Уладзімір Канстанцінавіч (25.6.1904, г. Новарасійск, Расія — 7.1.1985),
заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР (1959), ген.-маёр авіяцыі (1943). Двойчы Герой Сав. Саюза (1938, 1957). Скончыў Барысаглебскую лётную школу (1930). З 1925 у Сав. Арміі, з 1935 лётчык-выпрабавальнік. Удзельнік беспасадачных палётаў Масква—Уладзівасток (1938), Масква — в-аў Міскаў (ЗША, 1939) і інш. Устанавіў 22 сусв. рэкорды. З 1961 віцэ-прэзідэнт, потым прэзідэнт, з 1968 ганаровы прэзідэнт Міжнар.авіяц. федэрацыі (ФАІ). Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕНДА́НЦКАЯ СЛУ́ЖБА,
сістэма мерапрыемстваў, што арганізуюцца і праводзяцца з мэтай забеспячэння своечасовага і скрытнага перамяшчэння, сканцэнтравання, разгортвання і размяшчэння войск, а таксама падтрымання агульнага парадку ў раёнах іх размяшчэння і дзеянняў, кантролю за выкананнем мер маскіроўкі і рэгулявання руху. Для выканання задач К.с. назначаюцца адпаведныя каменданты, выкарыстоўваюцца штатныя падраздзяленні рэгулявання руху і К.с.; могуць прыцягвацца інш. падраздзяленні і афіцэры штабоў. Ва ўзбр. сілах ЗША, ФРГ і інш. дзяржаў для нясення К.с. прыцягваюцца падраздзяленні ваен. паліцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НАЙ (Kenai),
паўвостраў у Паўн. Амерыцы, на Пд Аляскі (ЗША). Удаецца ў заліў Аляска на 240 км. Шыр. да 113 км. На З абмежаваны зал. Кука, на У — зал. Прынс-Уільям. Берагі на У фіёрдавыя, на З — нізінныя. Рэльеф гарысты, выш. да 1884 м. Ледавікі. Клімат халодны акіянічны. Ападкаў да 1500 мм за год. Хвойныя лясы, лугі. Нац. парк Кенай—Ф’ёрдс, Кенайскі ласіны рэзерват. Здабыча газу (Кенай) і нафты (Суонсан-Рывер). Порт — Сьюард.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЭН (Cohen) Стэнлі (н. 17.10.1922, Нью-Йорк),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АНЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агайо (1946). З 1952 у Вашынгтонскім ун-це, з 1959 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук. працы па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі. Адкрыў фактар росту эпідэрмісу. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з Р.Леві-Мантальчыні).