КЛАЧКО́Ў Аляксандр Віктаравіч (н. 30.6.1952, в. Ваўкавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БСГА (1974), дзе і працуе. Навук. працы па распрацоўцы энергарэсурсазберагальных і экалагічна бяспечных тэхналогій і машын для сельскай гаспадаркі.
Тв.:
Механизация возделывания зерновых по интенсивной технологии. Мн., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў Валерый Пятровіч (н. 27.2.1949, в. Лотва Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1996), праф. (1999). Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы ін-т (1971), дзе і працуе. Навук. працы па даследаванні тэхнал. працэсаў зваркі і неразбуральным кантролі зварных злучэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ Сяргей Малахіевіч (28.7.1907, г. Віцебск — 10.9.1965),
бел. геадэзіст. Праф. (1960). Скончыў БСГА (1930). У 1954—63 заг. кафедры Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту (Гомель). Навук. працы па інж. геадэзіі і аэрагеадэзіі. Распрацаваў першую мадэль графарэдуктара (геадэзічная прылада).
Тв.:
Анализ погрешностей в линиях и площадях на аэрофотоснимках. Гомель, 1958;
Геодезия при крупном промышленном строительстве. 2 изд. М., 1965 (разамз І.І.Купчынавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГА́ННЕ,
ахоўны рэфлекс, які выклікаецца раздражненнем рагавой або кан’юнктывальнай абалонкі вока. Змыканне вочнай шчыліны да пападання ў вока шкоднага агента — важнае біял. прыстасаванне. Разамз М. вочны яблык абмываецца слёзнай вадкасцю, што спрыяе выдаленню іншародных цел. Адбываецца М. ў выніку скарачэння кругавой мышцы вока, што інервуецца валокнамі нерва твару. Адсутнасць М. бывае пры паралічы нерва твару або пашкоджанні трайчастага нерва, узмацненне, пачашчэнне — пры кан’юнктывітах (часта са слёзацячэннем і светлабояззю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТУХО́Ў Іван Антонавіч (н. 27.4.1917, в. Кісялёва Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1976). Скончыў Смаленскі мед.ін-т (1940). У 1956—98 у Віцебскім мед. ін-це (у 1968—84 заг. кафедры). Навук. працы па захворванні шчытападобнай залозы, пасляаперацыйных ускладненнях, анкалогіі, рэаніматалогіі, анестэзіялогіі.
Тв.:
Пособие по онкологии. Мн., 1977 (разамз Я.П.Дзямідчыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДО́ВАЯ РЭ́ЧКА,
рака ў Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, левы прыток р.Спанаўка (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 28 км (разамз каналам). Пл. вадазбору 115 км². Цячэ на ПдЗ Брэсцкага Палесся. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Хмялёўка Маларыцкага р-на, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Знаменка Брэсцкага р-на. Каналізавана 11,6 км рэчышча ў ніжнім і 9 км у верхнім цячэнні.
шведскі біяхімік. Чл. Каралеўскай Шведскай АН. Замежны чл.АНСССР (1976), АМНСССР (1982), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане. Праф. (1947). Скончыў Каралінскі ін-т у Стакгольме (1943). З 1947 у Лундскім ун-це, з 1958 і ў 1970—77 (рэктар) у Каралінскім ін-це, з 1960 у Базельскім ун-це (Швейцарыя). Навук. працы па хіміі і біяхіміі простагландзінаў, біясінтэзе і абмене жоўцевых кіслот і халестэрыну, біяхіміі гепарыну. Старшыня Савета дырэктараў Нобелеўскага фонду (1975). Нобелеўская прэмія 1982 (разамз Б.Самуэльсанам і Дж.Вейнам).
англійскі фізік. Чл. (з 1933) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва (1965—70), замежны чл.АНСССР (1966) і інш. акадэмій. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1919). У 1933—37 і 1953—65 праф. Лонданскага, у 1937—53 Манчэстэрскага ун-таў. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў. Упершыню з дапамогай удасканаленай ім камеры Вільсана даказаў існаванне пратона і штучнага ператварэння хім. элементаў (1925), разамз Дж.Акіяліні адкрыў з’яву ўтварэння электрона і пазітрона з гамакванта (1933). Нобелеўская прэмія 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТЭ (Bothe) Вальтэр (8.1.1891, г. Араніенбург, Германія — 8.2.1957),
нямецкі фізік, адзін з заснавальнікаў ядз. фізікі. Вучань М.Планка. Скончыў Берлінскі ун-т (1914). Праф. Берлінскага (1929—30), Гісенскага (1930—32) і Гейдэльбергскага (1932—34 і з 1946) ун-таў, з 1934 дырэктар ін-та фізікі (Кайзер-Вільгельм ін-та). Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, паскаральнай тэхніцы. Распрацаваў супадзенняў метад (1924), разамз Г.Гейгерам эксперыментальна даказаў праўдзівасць закону захавання энергіі і імпульсу ў элементарных працэсах (1925). Нобелеўская прэмія 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗІЕ́НКА Анатоль Іларыёнавіч (н. 18.12.1941, с. Локці Омскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне металафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1996), д-ртэхн.н. (1983), праф. (1991). Скончыў БДУ (1964). З 1967 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1990 нам. дырэктара. Навук. працы па тэорыі фазавых і структурных ператварэнняў у металах пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі. Распрацаваў новыя бранявыя матэрыялы з выкарыстаннем тэхналогій электратэрмічнага ўмацавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Структурные и фазовые превращения в титановых сплавах при быстром нагреве. Мн., 1983 (разамз А.А.Шыпко).