вёска ў Беларусі, у Лазовіцкім с/с Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобласці. Цэнтр саўгаса. Чыг. раз’езд. За 130 км ад Магілёва, 10 км на ПдУ ад Клімавіч. 494 ж., 212 двароў (1995). Базавая школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАЛЭ́НКА (Ostrołęka),
горад у цэнтры Польшчы, адм. ц.Астралэнцкага ваяводства. На р. Нараў. Вядомы з 1373. 51,8 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. Цэлюлозна-папяровая, металаапр., цэментная, шкляная, дрэваапр.прам-сць. ЦЭЦ. Касцёл у стылі барока і кляштар 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТА́ЛЕЗЬ,
вёска ў Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 82 км ад Мінска, 655 ж., 258 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШО́ГБА (Oshogbo),
горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Ашун. Засн. ў 17 ст. 442 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (какава-зярняты і алейная пальма). Апрацоўка какава-зярнят. Вытв-сць пракату, бавоўнаачышчальны з-д, тытунёвая ф-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЯ́ЧА (Ajaccio),
горад і порт на в-ве Корсіка (Францыя). Адм. ц. дэпартамента Паўд. Корсіка. Засн. ў 1492. 54 тыс.ж. (1990). Аэрапорт, вузел мясцовых чыгунак. Паромная сувязь з Марселем, Ніццай і Тулонам. Рыбная лоўля. Прыморскі курорт і цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗДЗЕ́ЛІНА,
вёска ў Беларусі, у Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 40 км на ПнЗ ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Лазурная. 519 ж., 196 двароў (1994). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬБА,
вёска ў Беларусі, у Квасевіцкім с/с Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Зара». За 23 км на З ад Івацэвічаў, 159 км ад Брэста. 101 ж., 44 двары (1995). Базавая школа. Юр’еўская царква (1790) — помнік драўлянага дойлідства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬПЕ́НЬ,
вёска ў Беларусі, у Веляміцкім с/с Столінскага р-на Брэсцкай вобл. За 48 км на ПнУ ад Століна, 293 км ад Брэста, 55 км ад чыг. ст. Гарынь. 698 ж., 351 двор (1994). Базавая школа. Помнік архітэктуры — царква (1888).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЦЫРА́БЕ (Antsirabe),
горад у цэнтральнай ч. Мадагаскара. 91 тыс.ж. (1982). Шашэйная і чыг. сувязь з г. Антананарыву. Тэкст., харчасмакавая прам-сць. Цэментны з-д. Ювелірная вытв-сць. Цэнтр с.-г. раёна (рыс, агародніна, малочная жывёлагадоўля). Рэгіянальны універсітэцкі цэнтр. Бальнеалагічны курорт.